Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
07 Август 2025, 05:06:56
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: Идеальный Президент
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #19528674

Страниц  : 1 ... 21 22 24 25 ... 34 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Идеальный Президент  (Прочитано 114658 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
VLADMIH
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +82/-12
Offline Offline

Сообщений: 4546

Я люблю этот Форум!

Просмотр профиля
« Ответ #660 : 06 Май 2023, 16:17:02 »

Палітолаг Валер Карбалевіч – пра крык душы кіраўніка Беларусі.
– Ужо шмат разоў даводзілася пісаць, што Лукашэнку трэба ўважліва слухаць, – піша Карбалевіч. – У яго ёсьць псыхалягічная асаблівасьць уголас прагаворваць свае патаемныя (магчыма, падсьвядомыя) думкі, якія палітыкі звычайна не выносяць на публіку.



Гэтым разам выхад індывідуальнага падсьвядомага адбыўся падчас паездкі ў Ветку 28 красавіка. Там ён гаварыў шмат чаго. Як у старыя добрыя часы, інспэктаваў сельгаспалеткі, даваў указаньні, як трэба працаваць у полі і на фэрмах.

Як належыць, аблаяў чыноўнікаў за безгаспадарлівасьць, запатрабаваў цьвёрдай дысцыпліны («надыходзіць жалезная дыктатура»).

Але самае цікавае прагучала, як часта здараецца, «на дэсэрт». Лукашэнка выказаў поўны недавер на адрас моладзі. І гэта ў пэўным сэнсе быў крык душы: «Сядзяць, тыкаюць у гэты тэлефон — заўтра зь неба ўсё зваліцца. Мы іх разбэсьцілі да крайняй ступені. Ах, моладзь у нас добрая, добрая! Так, добрая. Але працаваць не жадаюць і ня ўмеюць. Яны ня зробяць, яны не ўтрымаюць краіну».

Тут адразу некалькі падсьвядомых пластоў. Найперш, моладзь — паняцьце адноснае. Хутчэй, тут Лукашэнка мае на ўвазе ўвогуле новае пакаленьне, якое можна ўмоўна назваць «людзі 2020 году».

Палітычная інтуіцыя, прыроднае адчуваньне падказваюць Лукашэнку, што моладзь, новае пакаленьне, людзі, якія пратэставалі тры гады таму, — яны іншыя, не падобныя да таго электарату, зь якім ён прывык працаваць цягам 30 гадоў. Яны для яго малазразумелыя.

Можна закатаць пратэст у асфальт, запоўніць турмы і калёніі палітзьняволенымі, але гэта не дае ўпэўненасьці, адчуваньня спакою, бо ўсё аднаўляецца, рэгенэруецца. Нягледзячы на ўсе меры, якія прымаюцца, на тое, што ўсю сыстэму адукацыі пераналадзілі, ператварылі ў вялізную ідэалягічную машыну дзеля забесьпячэньня палітычнай ляяльнасьці, ён адчувае, што ўсё гэта дрэнна працуе.

Усе гэтыя БРСМ, патрыятычныя клюбы, палітынфармацыі, дзе апавядаюць пра фашысцкі генацыд, забарона на «экстрэмісцкія рэсурсы» — усё міма. На выхадзе вылазіць нейкая моладзевая субкультура, кшталту «Родан».

Глябальная праблема ў тым, што ў моладзі зусім іншая сыстэма камунікацыі, якую нават Лукашэнка, які не карыстаецца інтэрнэтам, пачынае адчуваць («сядзяць, тыкаюць у гэты тэлефон»). Зьяўленьне новых мэдыя, сацыяльных сетак, «смартфанізацыя» новага пакаленьня разбурылі старую сыстэму сувязі рэжыму з грамадзтвам.

Іншая сыстэма камунікацыі спарадзіла людзей зь іншымі каштоўнасьцямі і ладам жыцьця, іншай карцінай сьвету. Яна стымулявала канфлікт, стылістычны разрыў паміж людзьмі, якія жывуць у лічбавай сфэры, з гарызантальна арганізаванай сеткавай культурай і дамінуючай у краіне аўтарытарнай, герархічнай кіроўнай вэртыкальлю.

Яшчэ адзін папрок на адрас моладзі: «працаваць не жадаюць і ня ўмеюць». Тут два моманты.

Па-першае, у маладых людзей іншая сыстэма запытаў і патрэбаў, яны не жадаюць працаваць за капейкі. Яны, прасьцей кажучы, ня ўпісваюцца ў беларускую мадэль, якая прадугледжвае ўсеагульную занятасьць за сьціплы заробак (інакш залічаць у дармаеды).

Па-другое, што гэта за праца — сядзець каля кампутара і пісаць нейкія праграмы? Сапраўдная праца — гэта касіць траву, калоць дровы, зьбіраць бульбу і кавуны, што Лукашэнка робіць на сваім сельгасучастку — і гэта паказваюць на ўсю краіну як узор.

Яшчэ некалькі год таму ён наракаў, што ў школах ня вучаць сельскагаспадарчай працы, дзеці «карову ад казы адрозьніць ня могуць».
к выходит в минуты отдыха на красные стены и кормит орлов огромными кусками мяса…»
Записан
Страниц  : 1 ... 21 22 24 25 ... 34 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,171 секунд. Запросов: 20.