Вапшчэ-та па ўсіх правілах этыкету, графе, скейт-паркі павінны быць у розных гарадскіх раёнах. Напрыклад, адзін ля кітайскай гасцініцы, іншы на Альшанцы, нейкі на Горкага, яшчэ (агароджаны) на Савецкай. Існуе столькі разнастайных мантажных элементаў, што ёсць магчымасць зрабіць некалькі зусім розных тэматычных пляцовак, каб цікава было перамяшчацца з раёна ў раён. Толькі ўявіце сабе.

Тое, што на стадыёне дагэтуль няма аніводнага элементу - лютая ганба.

Заўважылі, як улады пачалі вытанчана вывучаць грамадскае меркаванне пра
іншыя, неаўтамабільныя колы? Нумары нават прапанавалі весіць. Насамрэч усё проста, запісвайце: досыць будзе просты
экзам прайсці на ўласным спортінвентары. Дысцыпліны: манеўраванне, плаўнае тармажэнне, экстрэннае тармажэнне, спуск з гары.

Здаў
экзам на агароджанай тэрыторыі - атрымаў сертыфікат - ганяй сабе вольна. Прапаную першай ластаўкай зрабіць вуліцу Карла Маркса вуліцай агульнага карыстання без бардзюраў. З дазволенай хуткасцю 30 км на гадзіну.

Ёсць таксама лёхкі спосаб часовага рашэння задачкі на Савецкай. Вазьміце, пракатчыкі, тоўсты каляровы мел і намалюйце на
асфальце плітачцы некалькі маршрутаў яскравымі стрэлкамі розных колераў : у цэнтры побач з сабою просты зялёны для маленькіх і пачаткоўцаў, трошкі больш складаны і манеўраны жоўты для самастойных сярэднячкоў і апошні дзеля самаўпэўненых галаваломаў складаны чырвоны; для разяўленых мінакоў напішыце "увага, самакаты".
Проста мел.Уяўляеце, паважаныя тэлегледачы, мяне падтрымаў сын Макея, група дзетак выступае на скейт-парку ў кліпе, спасылачку дадам, як хто ў СМІ яшчэ не бачыў. Звярніце ўвагу, дзяўчынка піша на сцяне мелам: КАЛІ ЛАСКА. А побач: ШЧЫРЫ ДЗЯКУЙ.
Калі ласка, пабудуйце нам скейт-парк. Шчыры дзякуй.