Прывітанне.
Улановіч, вам выклік. (спадзяюся, вы яшчэ не з'ехалі)
У Гародні ёсць такі чароўны напалавіну разбураны фантан каля кінатэатра "Октябрь" і будучай кітайскай гасцініцы.
Я вось сёння запланавала

пабудаваць на гэтым непрыгожым месцы скейт-парк. За кошт гарадскога бюджэту, безумоўна.

Патрабуецца самаахвярны герой-пісарчук лістоў дробным почыркам ва ўстановы ўсялякія. Ідэю вам бясплатна падарункам ахвярую.

Аргументы:
- там як раз хапае месца, усе даўно прызвычаіліся хадзіць вакол;
- гэты аб'ект усё роўна небяспечны, разбураны, патрабуе рэмонту і дрэнна выглядае;
- удзячныя экстрэмалы нарэшце пазлазяць з усялякіх тэатраў і помнікаў ды атрымаюць сваех гледачоў і заўзятараў (бо яны патрабуюць гледачоў);
- горад атрымае
нядорага шыкоўны сучасны аб'ект дзеля справаздачы і дэманстравання ўсялякім праверкам дык і турыстам таксама;
- ну і ўсялякі фан, кул, драйв, піс, зож і тырыпыры;
-
траўмапункт побач!

У Баранавічах ужо ёсць такі скейт-парк, сайт падрадчыка па спасылцы:
http://skpark.ru/works/skejt-park-v-g-baranovichi-respublika-belarus/