ЦитироватьПры чым тут Меравінгі з праваслаўнай традыцыяй..?? "поддержка западными Меровингами ПРАВОСЛАВНОЙ ТРАДИЦИИ.." - міф, адкуль яго ўзялі я не ведаю, хаця здагадваюся.. Магчыма, маецца на ўвазе тое, што салічныя франкі вызнавалі хрысціянства ў праваслаўным варыянце ў той час, калі большасць германскіх плямёнаў прытрымліваліся арыянства. Хлодвіг быў хрышчаны ў артадаксальнай традыцыі. Дзеля даведкі патлумачу, што ў першым тысячагоддзі словы "праваслаўная" і "каталіцкая" ў дачыненні да Царквы не з'яўляліся ўзаемавыключнальнымі: першае адлюстроўвала прыхільнасць традыцыі, традыцыйнаму веравучэнню, а другое паказвала універсальны, сусветны характар Царквы.