Как-то массово попадаются интересные, на мой взгляд, статьи.
Кацярына Мурашова, на мой погляд, болей пісьменніца, чым псіхолаг. Пры гэтым яна з той катэгорыі пісьменнікаў, якія не тое, каб адчувалі нянавісць да людзей увогуле (мізантропія), але абыякавасць - так. Яна назірае з асалодай, сквапна, як серыял у замочную шчыліну, ёй падабаецца вельмі па-жаночы драматызаваць і дадумваць, але яна не артыстка, не акцёрка, каб адчуваць людзей знутры. Гэта абмежаванасць для псіхолага. Высновы ейныя (выводы) мяне ўвогуле паставілі ў тупік. "З чаго вы так рашылі?" - хочацца спытаць.

Я пачытала болей, чым вы далі па спасылках, гэта літаратура.
Наконт чаравікоў і касцюму я нават засмяялася - гэта найчысцейшы гештальт! Як шкарпэткі пад канапай.

Мужчыны ўвогуле вельмі-вельмі любяць ладзіць жанчынам гэткі гештальт. І назіраць, што будзе.

Асабіста я папросту моўчкі прыбірала б рэчы на месца, пачысціўшы.

Я шмат чытаю зараз, што самі падлеткі пішуць пра сябе і сваё жыццё, гэта вельмі цікава і кранальна. Гэта такія сусветы, такая ўнутраная барацьба.

Ім вельмі складана. Я зараз кажу менавіта пра падлеткаў.
Цікава тое, што яны вельмі мала пішуць пра бацькоў. Некаторыя ўвогуле наўмысна гэтую тэму абмінаюць. Гэта знакавая з'ява.