Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
23 Август 2025, 18:24:10
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 36 37 39 40 ... 60 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Polish nazism / Польский нацизм (bvnor`у посвящается)  (Прочитано 213184 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
К.О.петан Шэндзик
Почетный гродненец
*****

Репутация: +87/-15
Offline Offline

Предупреждения: пользователь забанен
Сообщений: 2963

Просмотр профиля
« Ответ #1110 : 03 Ноябрь 2015, 20:25:40 »

таронкі дакументаў, паказваючых барацьбу з нацыяналістычным падполлем, прасякнуты сумнымі матывамі. Пра многія трагедыі скалечаных чалавечых лёсаў ужо нямала сказана вышэй. А вось перада мной яшчэ адзін журботны спіс: 2.08.1944 г. невядомай бандгрупай забіты рэдактар Іеўеўскай раённай газеты Міхал Лявонавіч Бікман; 1.10.1944 г.- забіты першы сакратар Ашмянскага райкома камсамол Васіль Дзмітравіч Сюксін; красавік 1945 г.- удзельнікамі тэрбанды "Вертэр" забіты дэпутат Некрашынскага сельсавета Іўеўскага раёна Кузьма і яго жонка; 27.08.1945 г.- каля вёскі Навасёлкі Лідскага раёна забіты адказны работнік апарату ЦК КП(б)Б Т. I. Максіменка і інструктар Лідскага райкома партыі В. К. Варфаламееў у часе камандзіроўкі; 12.10.1945 г.- зроблены тэракт над жыхарам вёскі Гатуўка Воранаўскага раёна В. П. Маркевічам і яго жонкай Юанай; 1.09.1946 г.- забіты дырэктар Юрацішкаўскай МТС П. М. Чуднеў; 30.11.1946 г.- бандай Белавуса забіты жыхары вёскі Атубалі Воранаўскага раёна Станіслаў Акштулевіч і яго дачка Станіслава; 21.12.1946 г.- забіты сакратар Іўеўскага райкома камсамола Э. О. Шэйбак; 24.04.1947 г.- забіты старшыня Васілішкаўскага райплана А. С. Жырбутовіч; 17.05.1947 г. бандай Жаймоцеля забіты старшыня Некрашынскага сельсавета Іўеўскага раёна Н. П. Варанчук і яго жонка Ася; верасень 1944 г.- забітыя бухгалтар Радунскага райфо А. М. Асіповіч і яго дзеці - Браніслаў і Яўгенія; 4.02.1948 г.- удзельнікамі банды "Олеха" забіты намеснік старшыні Васілішкаўскага райвыканкама М. В. Міхалёў; 23 чэрвеня 1948 г.- тэрбандай "Браварскага" забітыя пагранічнікі Цітоў і Крыванос.
Нават з гэтага невялікага спіса добра бачна, якія розныя людзі гінулі - па ўзросту і роду заняткаў, нацыянальнасці і веравызнанню... Але было ў іх і шмат агульнага - жылі з верай у заўтрашні дзень, сумленна працавалі і служылі, аднаўлялі разбураныя вайной гарады і вёскі і, вядома ж, ні ў чым не былі вінаватыя перад Радзімай і сваім народам. Такі ж горкі лёс спасцігнуў сотні іншых людзей. Па маючыхся даных, ад рук нацыяналістычнага падполля ў 1944-1952 гг. на Гродзеншчыне загінулі 774 чалавекі, з іх у Гродзенскім раёне -132, Іўеўскім-124, Шчучынскім -118, Воранаўскім -112, Лідскім -97... Гэтыя лічбы не ўлічваюць страт салдатаў і афіцэраў, якія загінулі смерцю харобрых у час правядзення чэкісцка-вайсковых аперацый.
Записан

Шляхта, па конях!!! Русские угоняют наше быдло!!!
Страниц  : 1 ... 36 37 39 40 ... 60 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,126 секунд. Запросов: 20.