еще один фанатик?
Па-мойму мяне яшчэ так не называлі... Скажыце калі ласка, а ў чым праяўляецца мой фанатызм..?? Я прапаноўваю кагосьці гвалтаваць, забіваць, здзеквацца над кімсьці..?? Ці ўжо любоў да Радзімы такія нігілісты, як вы, называюць "фанатызмам"..? А як вы тады назавеце, напрыклад, любоў да маці..??

отличная роль. она сейчас очень модная.
Я не акцёр і ролі граць не мой профіль... І за модай у дадзеным выпадку я не сачу.. Хаця, магчыма, вам бачней, вы ж мяне вельмі добра "ведаеце"...

трепаться на белорусском языке и сроить из себя патриота.
Ну па-першае, шаноўная паненка, я не "треплюсь", а размаўляю (у дадзеным выпадку пішу) па-беларуску... Сачыце калі ласка за сваімі словамі, а то ў такім выпадку чым мой беларускамоўны "трёп" адрозніваецца ад вашага расейскамоўнага..?? Наконт другой часткі: зноў праявы тэлепатыі..?? Ад усяго сэрца магу вам сказаць, што я не "строю из себя патриота", а прынамсі ймкнуся ім быць...

оппозиция нынче такая. секта ничего неделающих, только языком постучать.
А вось тут часткова згодзен... Хаця не трэба ўсё абагульняць.. Я не думаю, што вы праводзілі рэпрэзентатыўную выбарку, каб рабіць такія вынікі адносна ўсіх..
придумали свою идеологию и молятся на нее.

наша апазіцыя прыдумала нацыяналізм, сацыял-дэмакратызм г.д....

что такое Родина, если не затрагивать государство?
Вы бачыце ўвогуле розніцу паміж словамі "краіна", "айчына", "радзіма" і словам "дзяржава"...

І спецыяльна ж напісаў "дзяржава як грамадскі інстытут"..!! Скажыце, для вас Радзімай будзе, напрыклад, падатковая інспекцыя, Рада міністраў РБ..

пока я не встретила ни одну березку, которая заставила меня закрыть глаза на государство и остаться на РОДИНЕ.
А вы вакол азірніцеся.... (ну, натуральна, калі вы яшчэ ў Беларусі)