Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
20 Ноябрь 2025, 07:50:10
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 125 126 128 129 ... 196 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Путешествуем с ребенком  (Прочитано 539549 раз)
0 Пользователей и 3 Гостей смотрят эту тему.
helen_perla
Совет старейшин
*****

Репутация: +1802/-2
Offline Offline

Пол: Женский
Сообщений: 2066


Я люблю

Просмотр профиля Email
« : 04 Февраль 2008, 19:30:44 »

Отчеты о поездках/путешествиях

Скрытый текст (нажмите, чтобы показать/спрятать)


Ручная кладь, ryanair
Скрытый текст (нажмите, чтобы показать/спрятать)
« Последнее редактирование: 02 Февраль 2017, 16:09:11 от helen_perla » Записан
Первое сообщение / продолжение темы 
Беларусачка
Настоящий гродненец
****

Репутация: +932/-5
Offline Offline

Пол: Женский
Сообщений: 902


Просмотр профиля WWW
« Ответ #3781 : 04 Май 2015, 02:24:36 »

Ну што, трэба і мне нейкую справадачу зрабіць )) Вось сёння месяц, як у Гішпаніі, святкавалі - паэлью толькі сёння адкаштавалі - у рэстаран хадзілі ))

Агульныя ўражанні такія - я ўжо, мабыць, ніколі не змагу выязджаць на адпачынак на 2 тыдні  Смеющийся Лепш у іншым сэканоміць, але выехаць на месяц. У самой напачатку нейкая дзіўная доўгая адаптацыя была - не то прастыла ад холаду, не то алергія. Ацяплення тут няма, вецер на 12-ым паверсе моцны, вокны - як у мяне на балконе, свісцелі жудасна.

Інтэрнэт таксама доўга наладжвала - прыехалі перад Вялікоднем, а тут то святая пятніца, то нядзеля, то кароткі дзень. Карту ледзь купіла, па ангельску кажа далёка не кожны, хто звязаны з сэрвісам. На вуліцы - як у нас: 5-ы чалавек можа што і адкажа. Карацей, карту ў дзядзечкі (які па-ангельску ні слова) купіла, назаўтра Нэт скончыўся... убегалася і ўзгадала ўвесь свой ангельскі. Аж праплакала 3 дні  Плачущий Нэт дарагі - 3 гіга - 25 Э, вось мне на месяц 6 ледзь хапіла. Бясплатны ёсць каля нашага басэйну, але там нешта не працуецца  Смеющийся але па Скайпу адтуль званім.

Мора ўжо пацяплела, дзеці купаюцца, але мне халадно, да я і не люблю, і на пляжы толькі 3 разы ляжала  Крутой Мой сын, як аказала, таксама. Аблазілі з ім ужо і ўздоўж, і ўпоперак, і ўверх увесь горад. У яго кожная раніца пачылася з мапы: "Мама, а ў якое новае і цікавае месца мы пойдзем сёння?!" Ну вось, пакуль знаходзілі, зараз ужо на пляж больш пачаў хадзіць. Тут проста мега-круты стары цэнтр - мараканскі квартал, і ён жылы! Вельмі хацела б спыніцца там, бо проста дух захоплівае ад захаванай архітэктуры! Маю ў планах наведаць Марока, вельмі-вельмі жадаю і даўно! За горад выязджалі толькі 1 раз, вось з гэтага тыдню пачнем актыўней.

Ежа... Гэта самае класнае для мяне пакуль што!!! Я зразумела, для чаго я тут! У мяне гастранамічны тур!!! Строит глазки Наслухалася вас перад ад'ездам, у мяне сябры пабралі нумар маёй карты, куды грошы пералічаць, як галадаць пачну, а аказала наадварот! Я так шыкоўна не ела ніколі! Камамбера 240 г 1,25Э! Да я на ім жыць буду, не трэба мне мяса ))) Садавіна-агародніна свежая, смачная, танная. Апельсіны проста райскія! Спачатку былі па 0.9, потым знайшлі на рынку ад 0.35. Манга - 2,85 за кіло. Знайшлі рынкі, купляем там, усё гатуем самі. Але дома часу на гэта болей выходзіла, тут кухня зусім не напружвае, а можа таму, што мяне яна ніколі не напружвала )) Мы тут і пірагі пячэм ))

А, ну яшчэ я чалавек, каторы ніколі не ездзіў у Польўчу на закупы  Крутой таму, магчыма, некаторыя з вас камамбер штодзень кушаюць )), а мне толькі з заробку  Грустный І прадукты толькі нашыя беларускія, да з Алмі. Таму і пакаштаваць хочацца ўсяго заморскага )) Ну і ў мясе ў нас рэдкая патрэба. А, эканомна, таму што дарослых мужчын няма! З іх півам, закусам і катлеткай так бы не выйшла.

З Францішкам, і праўду, аказалася проста ў параўнанні з другімі дзецьмі. Тым мама гатуе 3 стравы на выбар, а яны хочуць 4-ае. Як па мне - капрызныя, а ёй нармальна, абы б здаровую ежу паелі. Хлопчык, праўда, вельмі алергенны, вельмі мала што яму можна, але што ён у Беларусі есць - нават не ведаю, бо тут яму і козій сыр, і ёгурты на выбар. Я свайму толькі манку асобна вару, бо сама не ем. Усё астатняе есць як дарослы - салаты, рыбу запекаем часта. Тое, што ў салаце руккала - не заўважае )) Кашы з дому бралі на сняданак. О, яшчэ супы тут проста райскія! Таматныя пасты тут проста натур-натур, іх у кожны суп кладзем - і вось вам памідорны суп ))

На тыдзень выходзіць каля 80Э у нас, у другой мамы можа трошку болей. Гіпер блізка, закупацца там - адна асалода!

На дзяцей траціць нават няма на што, апроч новых фарбаванак. Усе дзіцячыя пляцоўкі бясплатныя, іх шмат, і яны класныя! Ёсць пляцоўкі з трэнажорамі. Тут ёсць парк атракцыёнаў, але на нашае шчасце, яго так пакуль і не адчынілі )) Праезд дзецям (не ведаю, да якога веку, майму - 5) бясплатны на ўсім транспарце.

Ну, вось так мы тут жывем )) Не галопам па Эўропам, не турысты-авантурысты - мы тут як госці, проста жывем, як дома )) Зараз некалькі фотак паспрабую заліць. Якія пытанні будуць - пішыце, адным махам потым адкажу.

ЗЫ: АА! Не атрымалася з фоткамі, заўтра ўжо паспрабую зрабіць гэта правільна.
Скрытый текст (нажмите, чтобы показать/спрятать)
« Последнее редактирование: 04 Май 2015, 21:27:36 от Mendalka » Записан

Страниц  : 1 ... 125 126 128 129 ... 196 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,168 секунд. Запросов: 21.