Зразумела, добры – свой, дрэнны – чужы (нават калі гэта будзе дзед i унук, або два браты).
Я б яшчэ ўдакладніў: дрэнны - здраднік і чужы
Зразумела таксма, што у 17 стагоддзi свой, а у 20 – чужы. Калi хочаце сур’езна гаварыць аб гiсторыi, то не можаце прадстауникоу адных i тых жа родау спачатку называць беларускай шляхтай i iмi ганарыцца, а пасля называць iх польскiмi панамi i ганарыцца тымi, хто знацыяналiзавау iх маемасць.
Што зробіш.. Такая ў нас спецыфічная сітуацыя.. Была беларуская/ліцьвінская шляхта, але спакуса грошай і ўлады, а таксама "добразычлівасць" з боку "суседзяў", зрабіла з яе польскую шляхту ("польскі народ шляхецкі"), якая не толькі ад свайго народа адасобілася, але й ад сваіх каранёў
Гэтыя людзi не былi часткай беларускага (русiнскага) народa. Яны маглi захапляцца IХ мовай, IХ казкамi i IХ песнямi, але нiколi не называлi гэтую мову сваей, тольки мовай сваiх суседзяу – русiнау. “Беларускія “літвіны” садзейнічалі культурнаму беларускаму накапленню… але былі перакананы, што гэта гісторыя і культура не іх, а чужога народа” " (Марзалюк).
Ну канешне.. Як у беларусаў можа быць нейкая эліта, нейкія адукаваныя людзі..?? Беларусы - гэта ж быдла, яны ў зямлі толькі калупацца могуць.. Навошта йм гэтая эліта спатрэбілася..?? Эліта можа быць толькі ў такога вялікага народа, як n-скі.. Напішыце вы гэтак адразу, sabi..
Я такасма люблю беларуски фальклор, чытаю беларускамоуную лiтаратуру и паважаю культуру, але не гавару, што гэта мая культура i нi як не магу зразумець, як разумны чалавек можа аб тых, каго павывозiлi з Гораднi гаварыць паляки-акупанты и адначасова называць Мiцкевiча, Агiнскага и Манюшку беларусам.
Вам, шаноўная, прывесці знакамітую цытату з Міцкевіча..?? Ці мо' вы не ведаеце значэнне слова "
Айчына"?? А вам вядома, што Агінскія паходзяць са Смаленшчыны..?? Хаця, прабачце, усе яны "ісцінныя палякі"..

З 16 ст. заканадаўча палякам забаранялася набываць зямлю ў ВКЛ, але ўся мясцовая шляхта - "ісцінныя палякі"..
Я не гавару аб прывiлеях для здрадникау, а аб зямлi дзядоу для унукау. A здраднiкi за свае чыны хай самi адказваюць перад судом.
Хай палякі аддаюць сваю зямлю ўнукам падстаўнікоў расейскай царскай адміністрацыі.. І хутка на мапе Еўропы з'явіцца
Царство ПольскоеПрівісленскій край..

P.S. Мы ужо пачалi пiсаць па 100 разоу адно i тое ж. Не веру, што вы не ведаеце аб якой паслядоунсцi у напiсаннi гiсторыi я гавару.
Я добра ведаю паслядоўнасць гэтай гісторыі.. "Аддай сваё й маўчы" - вось як называецца гэта паслядоўнасць..!! Але хопіць..!! Прыйшоў час вяртаць сваю гісторыю назад..