Размяжуйце калі ласка паняцці "інтэлігенцыя" і "эліта"... Подмигивание Інтэлігенцыя можа быць складанай часткай эліты, эліта - паняцце даволі агульнае.. Дый навошта ўвогуле інтэлігенцыі зямля..?? Навошта зямля Пічэце..?? У грамаце ж дакладна падкрэслена - "Зямля перадаецца бяз выкупу тым, што самі на ёй працуюць." Дарэчы наконт гэтай пастановы - яна з'яўлялася вельмі цікавай.. Спачатку зямля нацыяналізавалася дзяржавай, а потым дзяржава перадавала зямлю сельскаму насельніцтву, з'яўляліся законы аб арэндзе ці наогул аб прыватнай уласнасці й рэгуляванні аграрных адносін і г.д. Такім чынам на вёсцы з'яўляўся слой так званых "фермераў" і сельская гаспадарка пачынала йсці па трывалых рынкавых рэйках... Што тут дрэннага..??
БНР праиснавала тольки у границах аднаго вегетатыунага перыяду! 25 сакавіка 1918 г. - 5 студня 1919 г. Калі ты кажаш тут пачаў паяуляцца слой фермераў?

І нешта там нават пайшло па "трывалых рынкавых рэйках"? Гэта за адзін ураджай? Беларускі цуд нейначай!
Ну толькі не трэба мне казаць, што Луцкевіч, Варонка, Смоліч і іншыя лічылі сябе палякамі...
ненене! хай яно вытане такіх у палякі запісваць! забірай сабе!

І Радзівілаў 20 ст. ужо не цікавяць ідэалы незалежнасці ВКЛ, іх цікавяць грошы, зямля, іх феадальныя латыфундыі.. Вы ўяўляеце, што было б, калі гэтыя латыфундыі праіснавалі б да гэтага часу..?? На якім узроўні знаходзілася б Беларусь..?? А вы яшчэ прапануеце іх вярнуць..
Узровень Англіі табе не падабаецца? Ці табе не дае спакойна спаць твой "басяцкі гонар"? Калі ў пана есць а ў цябе няма... эх! Несправядліва!

Хех.. у Польшчы ёсць такія законы..?? Між іншым, а што робяць з тымі людзьмі, якія жывуць у гэтых будынках..??
А ты як лічыш? Напэуна паляць у асьвенцыме.

Пайшла дэмагогія... БСРГ, БХД, БПСР, БСДП, ТБШ, ТБА - арганізацыі безумоўна некамуністычныя..
Але і безумоўная меншасць таму і не разглядаюцца.
Шаноўная, за 2 гады свайго існавання БСРГ набрала каля 120 тысяч сваіх паслядоўнікаў.. ТБШ у 1929 складала каля 40 тысяч чалавек. А лічбы гэтыя для тых часоў даволі значныя..
а 9млн 700тысяч яны не назбіралі? Гэта я так разумею зноў пра "трывалыя рэйкі"?