www
|
Беларусы! Зразумейце нарэшце! Гаспадарчы і нацыянальны заняпад беларускага народу пачаўся з таго часу, як беларусы пачалі палітычна хістацца паміж Масковіяй і Польшчай. Тая ці іншая арыентацыя, тая ці іншая апека прыносіла адны толькі шкоды ды страты. У часе ж наступнай векавой нацыянальнай несвядомасці гэтае хістанне перайшло ў нейкую трасцу; інтэлігенцыя, трохі і просты народ, гаручкава перліся адны ў адзін, другія ў другі бок, пагноючы сабой маскоўскае ці польскае поле, што не дзіўна з такімі "добрымі" намерамі суседзяў. Але, нягледзячы на гэтыя падманы нашых суседзяў-лісліўцаў, шматлікія нашыя продкі і дзеячы беларускага адраджэння ў крызісныя часы нашае дзяржавы добра ўцемілі, што толькі свой, незалежны ад Масквы й Польшчы, беларускі кірунак вывядзе беларускі народ да свабоднага нацыянальнага жыцця. „Ні Масква, ні Польшча, а Беларусь/Крыўя/ВялікаЛітва" — стала лозунгам беларускага адраджэння. Беларускаму адраджэнню прыходзіцца на кожным кроку весці барацьбу з палякамі і маскалямі, нават зараз, за паняволеныя імі беларускія душы. Куды ты ня кінься, усюды знаходзіш перашкоды з боку польскае ці маскоўскае захопнасці. Адгэтуль з’явіўся зразумелы антаганізм. Гэтае перакананне ў патрэбе свайго незалежнага кірунку, сваіх беларускіх імкненняў сталася настолькі агульным, што яно азначае нацыянальную свядомасць кожнага беларуса. 3 гэтай свядомасцяй прыродна лучыцца барацьба з польскай ці маскоўскай захопнасцяй, з польскімі ці маскоўскімі ўплывамі, бо немагчыма, любячы сваё роднае, адначасна не дужацца з тым, хто над ім здзекуецца. Свядомы беларус заўсёды ведае двух непрыяцеляў; беларусы аднабаковыя, тыя, што бачаць непрыяцеляў у паляках, але ня бачаць адначасна ў маскалёх ці наадварот, увесь час адлучаюцца ад справы свайго народу і гінуць безвынікова для сваёй Нацыі, граючы на руку ворагам! Не паддавайцеся на маніпуляцыі - не станавіцеся такімі, не забывайце справу продкаў, не забывайце аб тым абавязку, які яны вам пакінулі! Да ўсіх тых, хто так ацэньвае цяперашняе палажэнне, я звяртаюся з заклікам не кідацца з агню ды ў прысак, уцякаючы ад маскалёў, не лезці ў горла польскае гідры, але аднолькава бараніцца як ад адных, так і ад другіх і ісці проста сваёй беларуска-вялікалітоўскай дарогай, сваім уласным шляхам!..
|