Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
20 Август 2025, 12:03:21
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Голосование
Вопрос: Какой язык для Вас родной ?
русский - 439 (51,7%)
белорусский - 342 (40,3%)
другой - 47 (5,5%)
пох - 21 (2,5%)
Всего голосов: 642

Страниц  : 1 ... 88 89 91 92 ... 108 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Какой язык для Вас родной?  (Прочитано 284492 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
гарадзенка
Гость
« Ответ #2670 : 10 Август 2014, 01:27:08 »

Гэты мой камент адрасаваны толькі БЕЛАРУСАМ - тым, хто ЛІЧЫЦЬ сябе беларусамі.
Мы беларусы зараз падзелены па адносінах да роднай беларускай мовы. Меньшая частка лічыць, што для таго, каб захаваць незалежнасць Беларусі, каб беларускі народ выжыў і застаўся народам, для самаідэнтыфікацыі, каб беларусаў маглі распазнаць у свеце - неабходна размаўляць беларускаму народу на беларускай мове. І лічыць словы Францішка Багушэвіча: "Не пакідайце мовы нашай, беларускай, каб не ўмерці!" - па значэнню, як малітву "Ойча, наш" для хрысціян.
Другая, значна большая частка беларусаў лічыць родную беларускую мову непатрэбнай у жыцці, сялянскай, нават саромеюцца яе, не цікавяцца ні гісторыяй, ні культурай свайго роду, лічаць, што галоўнае ў жыцці - чарка і шкварка.
Я думаю, што шанец у нас усё такі ёсць, таму, што ёсць гэтая, хоць і меньшая, частка беларусаў. Але гэтага недастаткова, неабходны дзеянні. А дзеянням думаю мы можам павучыцца ў іншых народаў, напрыклад, у габрэйскага. Габрэі мелі вельмі прыгожую мову - іўрыт, але перасталі на ёй размаўляць і мова стала мёртвай (ужывалася толькі ў малітвах). І як вынік - габрэі страцілі дзяржаву, вымушаныя былі рассяліцца па ўсім свеце і пачалі гаварыць на мовах тых народаў, дзе пасяліліся. Але габрэйская мова адрадзілася і пачаў гэта рабіць ураджэнец з нашай Віцебшчыны Эліэзэр Бен-Егуда. Ён пераехаў з жонкай у Палестыну (сённяшні Ізраіль), на гістарычную радзіму і пачаў размаўляць на іўрыце з кожным напатканым габрэем і абавязкова ў сваёй сям'і, вучыў сваіх дзяцей іўрыту. Эліэзэр знайшоў аднадумцаў у Ерусаліме, стаў выкладчыкам, лексікографам, распрацаваў падрабязны план "уваскрашэння мёртвага" - асноўныя пункты - "Іўрыт дома", "Іўрыт у школе" і "Словы, словы, словы".  І вынік для габрэяў атрымаўся вельмі выдатны.
Таму каб беларусам не страціць дзяржаву, каб не ператварыцца ў беларусаў рассеяння,  нам неабходна па-беларуску размаўляць у паўсядзённым жыцці, паміж сабой, у сваёй сям'і.  Старацца не звяртаць увагі на складанасці, вядома, што іх будзе шмат (магу сказаць з асабістага вопыту). Чытаць творы на беларускай мове, вучыць вершы, бываць на розных імпрэзах і сутрэчах, творчых вечарынах, канцэртах, спектаклях - добра што гэта ўсё у нас ёсць і вельмі шмат. Галоўнае - пачаць штосьці рабіць. Таксама не трэба дапускаць агрэсіі да рускамоўных беларусаў. Але  нападкам на беларускую мову іншаземцаў, лічу неабходна даваць адпор.
Якія ў каго ёсць думкі ці прапановы па гэтаму пытанню, выкажыце, калі ласка.
Записан
Страниц  : 1 ... 88 89 91 92 ... 108 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,1 секунд. Запросов: 22.