www
|
СТРАЧАНАЕ ПАКАЛЕНЬНЕ.
Пачыныючы артыкул, хацелася б адзначыць, што дадзеная тэматыка ніколі не падымаецца ў дзяржаўнае прэсе й фактычна ігнаруецца апазіцыйнымі СМІ. Чаму? Дзяржаве нявыгодна выносіць на суд народа свае цёмныя справы, а апазыцыі, людзі, аб якіх мы павядзем гаворку, нецікавыя, бо яны наўрадці будуць прымаць актыўны ўдзел у палітычным жыцьці й увогуле цікавасьць і спачуваньньне да гэтае катэгорыі грамадзянаў можа сапсаваць імідж “рэспектабельных эўрапейскіх палітыкаў” у вачох грамадзтва.
Мы будзем гаварыць пра зьняволеных беларускіх турмаў- пласт насельніцтва, які няўмольна павялічваецца год ад года,адыгрывае ўсё большую ролю ў мысьленьні грамадзтва, становіцца часткаю беларускага менталітэту. Сьмела магу казаць, што на Беларусі няма ніводнага чалавека, сябры ,знаёмыя або сваякі якога, не адбывалі б пакараньнне ў беларускіх турмах. Па ганебнаму паказчыку колькасьці зьняволеных на 100 чалавек насельніцтва мы займаем трэцяе месца ў сьвеце пасьля ЗША і Расеі!!!
Узьнікае лягічнае пытаньне: а ў чым жа справа?! Краіна поўная міліцыянтаў, па тэлебачаньні кожны дзень балабоняць аб тым,што злачыннасьць сканала, праводзячы на нашу карысьць паралелі з суседняй Расеяй, а колькасьць зьняволеных толькі павялічваецца?!Хіба нас маняць і насамрэч мы жывем у дзяржаве перамогшага крыміналу, дзе страшна ўвечары выйсьці на вуліцу?! Не , дарагія сябры, нам не маняць,нам па-просту нешта недагаворваюць, некаторую інфармацыю ад нас хаваюць!!!
Сапраўды, арганізаванай злачыннасьці на Беларусі фактычна няма, даўно разгромлены ворганамі міліцыі апошнія “брыгады”, фізычна зьнішчаны ўладай крымінальныя аўтарытэты, звычайны грамадзянін можа без страху шпацыраваць уначы па Менску,без рызыкі страціць жыцьцё альбо грошы.Дык, за кошт каго ж папаўняецца насельніцтва беларускіх турмаў?!
Адказ просты: колькасць зьняволеных на Беларусі папаўняецца за кошт нашых суседзяў, сяброў, сваякоў, аднакласьнікаў, знаёмых - нашых суайчыннікаў, пасаджаных туды за “злачынствы”, за якія ў любой іншай краіне любы суд прызначыць просты грашовы штраф. Асноўная маса зьняволеных на Беларусі дзеліцца на тры катэгорыі:
1)”Вымушаныя злачынцы” ( бізнэсоўцы, бухгалтары, кіраўнікі прадпрыемстваў - людзі, якіх дзяржава загнала ў безвыходную сітуацыю,бо працаваць згодна беларускаму заканадаўству й атрымліваць прыбытак немагчыма,у іх адзін выбар - альбо разарэньне альбо парушэньне заканадаўства).
2)”Выдуманыя злачынцы” (сядзяць за сьмешныя учынкі, падагнаныя пад суворыя артыкулы крымінальнага кодэксу. Штомесяц на кожны РУУС прыходзіць плян раскрыцьця колькасьці злачынстваў - вось і кляпаюць нашы супрацоўнікі міліцыі прыгожыя справаздачы аб раскрытых “грабежах”,”разбоях”,”хуліганках” і г.д.).
3)”Бытавікі” - самая шматлікая катэгорыя зьняволеных, людзі, якія зьдзейсьнілі часта вельмі страшныя злачынствы ў стане алькагольнага ап’яненьня. Як ні парадаксальна, нават тут відаць вушы беларускай дзяржавы, бо павальнае п’янства за гады гаспадараньня бальшавікоў і іх духоўных нашчадкаў ва ўжо “незалежнай” Беларусі сталася нацыянальнай прыкметай нашага народу, а “чарка й шкварка” заняла першае месца ў сістэме нацыянальных каштоўнасьцяў і была узьведзена ў ранг дзяржаўнае ідэалёгіі.
А можа так яно і трэба?! Мо, не патрэбна нікога шкадаваць, дзяржава павінна на карню вынішчаць любыя злачынствы , а чалавек, атрымаўшы справядлівы ўрок больш ніколі ня стане на шлях ганебных учынкаў?!
Але й тут нас чакае расчараваньне: сістэма пакараньня на Беларусі пастаўлена такім чынам, што чалавек, які адбыў тэрмін зьняволеньня, хутчэй за ўсё ўжо ніколі не вернецца да нармальнага жыцьця. Нечалавечыя ўмовы ўтрыманьня, зьдек і прымус з боку адміністрацыі, неабходнасьць падпісаньня папераў, галоўная ўмова якіх - згода даносіць на таварышаў па няшчасьцю, адсутнасьць элемэнтарных чалавечых правоў - вось, што такое беларуская “зона”!
Знаходжаньне ў падобных установах не выпраўляе, а псуе чалавека, калечыць яго псыхіку, азлабляе, супрацьпастаўляючы грамадзтву. Усё гэтыя фактары, памножаныя на немагчымасьць нармальна ўладкаваць жыцьцё, сацыяльную выкінутасьць вымушаюць чалавека ісьці на наступныя злачынствы, ператвараюць яго ў пачвару.
І яшчэ адзін вельмі важны й малавядомы факт: БОЛЬШАСЬЦЬ БЕЛАРУСКІХ ЗЬНЯВОЛЕНЫХ - МОЛАДЗЬ 20 - 35 ГАДОЎ!!!
У ТУРМАХ ЗНАХОДЗЯЦЦА ЛЮДЗІ НАЙБОЛЬШ ПРАДУКТЫЎНАГА ЎЗРОСТУ, ЯКІЯ ПАВІННЫ БЫЛІ Б ПРАЦАВАЦЬ НА КАРЫСЬЦЬ І ЎЗБАГАЧЭНЬНЕ ДЗЯРЖАВЫ, НАРАДЖАЦЬ І ГАДАВАЦЬ ПАКЛЕНЬНІ НОВЫХ БЕЛАРУСАЎ І З КОЖНЫМ ГОДАМ ІХ КОЛЬКАСЬЦЬ ПАВЯЛІЧВАЕЦЦА!!!
Шаноўнае спадарства, хачу папрасіць у вас прабачэньня – я крыху зманіў, калі казаў, што беларуская дзяржава не ўдзяляе ўвагі гэтаму пытаньню. Не так даўно адбылася дзяржаўная нарада, прысьвечаная праблеме перанаселенасьці беларускіх турмаў, падчас нарады было знойдзена выйсьце са склаўшагася цяжкага становішча. Намесьнік гэнэральнага пракурора Беларусі Аляксандр Іваноўскі прапанаваў будаўніцтва трох новых калёній, разьлічаных не меньш чым на 2 тысячы чалавек кожная!!!!
І, нарэшце, апошняе пытаньне: каму выгодна гнаіць па турмах беларускую моладзь, ператвараць нашую краіну ў канцэнтрацыйны лягер, а нацыю , якая спрадвеку славілася сваёй працавітасьцю, у алькаголікаў, гультаёў і злачынцаў?! Што гэта?! Глупства?! Недальнабачнасьць?! Здрада?!
Шаноўнае спадарства, гэта ўсяго толькі адзін з асьпектаў дзейнасьці ворагаў Беларусі па зьнічтажэньню нашае нацыі, іх палітыкі ГЕНАЦЫДУ беларускага народу!
Чакайце працягу (Правы Альянс).....
|