Капітан Шэндзік
Когда человек рождается, он умеет делать две вещи: кричать и гадить под себя. Всему остальному человека приходится учить...
Настоящий гродненец
   Репутация: +25/-4
Offline
Сообщений: 526
Родине нужны герои, женщины рожают дураков!
|
А вот про убийство АКовцами литовских формирований. Армия Крийова воевала против всех, кто не был поляком: против белорусов, против русских, против литовцев, против украинцев, против евреев и прочих.
Пад эгідай немцаў для барацьбы з партызанамі - як савецкімі, так і АК - быў створаны спецыяльны дапаможны корпус, ім камандаваў генерал Павілас Пляхавічус. Камандаванне Віленскай акругі АК спрабавала знайсці якую-небудзь форму паразумення з літоўскай ваеншчынаю, прапанавала, між іншым, адкласці тэрытарыяльныя спрэчкі да адпаведнага моманту, на што прадстаўнікі штаба Пляхавічуса паставілі свае ўмовы: палякі адмаўляюцца ад прэтэнзіяў на Вільню; атрады АК пакідаюць тэрыторыю Літвы, якая прызнана немцамі; палякі Віленшчыны павінны ўступіць у літоўскае войска, каб разам з немцамі змагацца супраць Саветаў. Камандаване АК, вядома, не магло пагадзіцца з такімі ўмовамі. Усе спробы паразумення закончыліся безвынікова. А значыць - вайна. Узаемная, між суседзямі-братамі.
Вастрыё першых партызанскіх акцыяў АК на Віленшчыне было, паводле Банасікоўскага, накіравана на ліквідацыю тэрытарыяльных пастоў літоўскай паліцыі. У ноч з 9 на 10 лютага 1944 г. атрад "Тура" атакаваў літоўскіх паліцэйскіх у Болтупах пад Ашмянамі. Уцалелыя літоўцы паўцякалі, пост быў ліквідаваны. 20 лютага адбылася наступная антылітоўская акцыя - у Крэве. Па іроніі лёсу там, дзе 14 жніўня 1385 г. была падпісана Крэўская унія, у тым самым Крэве, якое адыграла важную палітычную ролю ў беларуска-літоўска-польскіх адносінах у 14 стагоддзі, аб'яднанымі сіламі атрадаў "Тура" і "Нетапежа" быў разгромлены моцны паліцэйскі гарнізон літоўцаў, які налічваў каля 70 чалавек. Больш яны ў Крэва ўжо не прыйшлі. Не маглі. У красавіку 1944 г. 5-я брыгада АК пад камандаваннем "Лупашкі" рушыла на тэрыторыю так званай Ковенскай Літвы, каб здабыць зброю, амуніцыю і харчаванне. Частка брыгады была атакавана войскамі Пляхавічуса. Літоўскія сілы моцна перавышалі акаўскія, і яны мусілі рэціравацца назад. Як сведчыць Эдмунд Банасікоўскі, гэта была першая ўзброеная сутычка партызанаў АК з новастворанымі літоўскімі ваеннымі фарміраваннямі. Калі ўжо суседзям не ўдалося змірыцца, то няхай бы і ваявалі ў Ковенскай Літве ці пад Вільняй. Але ж не! Як не раз бывала ў гісторыі, арэнай польска-літоўскага супрацьстаяння стала шматпакутная беларуская зямля, яе адвечныя землі - Ашмяншчына, Смаргоншчына, раёны Астраўца і Воранава. Часці генерала Пляхавічуса прайшлі перападрыхтоўку ў Вільні пад патранажам нямецкіх афіцэраў, накіраваліся на Беларусь для вынішчэння партызанскага руху ў яе паўночных раёнах. Па загаду немцаў Пляхавічус раздзяліў свой корпус на некалькі аператыўных групаў, каб ахапіць і кантраляваць як мага большую тэрыторыю. Камандаванне Віленскай акругі АК, наадварот, вырашыла весці барацьбу з літоўскімі фарміраваннямі буйнымі ўдарнымі групоўкамі, што ў канчатковым выніку абумовіла поўны разгром літоўцаў. Самаўпэўненасць да дабра нікога не вядзе. 7 мая 1944 г. сіламі 8-й і 9-й брыгадаў АК быў разбіты літоўскі батальён ля вёскі Граўжышкі на Ашмяншчыне. 13-14 мая сіламі 8-12- і 13-й брыгадаў АК ля Талмінава і Мур-Ашмянкі зноў пабілі літоўцаў, прычым літоўскія страты былі даволі значныя - 70 забітых, каля 130 параненых, 150 - узялі ў палон. Рэшта недабіткаў уцякла з поля бою. Страты збоку АК - 19 забітых і 14 параненых. Прыкладна ў той час закончыліся няўдачамі карныя экспедыцыі корпуса Пляхавічуса ля Тургеляў, Табарышкаў і Беняконяў. Тут у сутычкі з літоўцамі паспяхова ўступаў батальён з Навагрудскай акругі АК пад камандаваннем капітана Станіслава Трушкоўскага ("Штрэмера"). Гэтыя паражэнні мелі фатальны зыход для літоўскага корпуса і яго камандзіра.
|