Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
20 Июль 2025, 08:05:54
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Религия > Другие вероисповедания > Тема: Re: УНІЯ
(Модераторы: Админ, ПЕТРОВИЧ) > Тема:

Сообщение #1303997

Страниц  : 1 ... 5 6 8 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: УНІЯ  (Прочитано 147791 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #180 : 09 Февраль 2008, 00:38:02 »

"У 1990-х гадах у сувязі з нацыянальным рухам на Беларусь прыйшло і аднаўленне грэка-каталіцкай царквы. У выніку шматлікіх супрацiўленняў яно не развiлося ў масавы рух, але выхавала частку нацыянальнай эліты краіны, перш за ўсё моладзь у такіх гарадах, як Мінск, Магілёў і Гомель. Аднак развіццё беларускай уніяцкай царквы сустрэла перашкоду не толькі з боку рускага праваслаўя і дзяржаўнай адміністрацыі, але і з боку польскага каталіцызму і Ватыкана. Таму сёння грэка-каталіцкая царква не мае царкоўных будынкаў і асобнай царкоўнай іерархіi, так што беларускія ўніяцкія святары вымушаны супрацоўнічаць з украінскім уніяцкім епіскапатам. У 1993 годзе вядучыя колы нацыянальнага беларускага руху (палітыкі З.Пазняк і Я.Хадыка, пісьменнікі В.Быкаў, У.Арлоў і Р.Барадулін, літаратуразнаўцы А.Мальдзіс і В.Рагойша, гісторык А.Грыцкевіч, філосаф У.Конан, мастак А.Марачкін і публіцыст А.Сідарэвіч) звярнуліся з адкрытым лістом да парламента і кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь з просьбай правесці перамовы з Ватыканам з мэтай прызначэння беларускага ўнiяцкага епіскапа або апостальскага адміністратара (гл. БЫКАЎ 1993: 3). Аднак кіраўніцтва ўніяцкімi прыходамi ў 1996 годзе было даручана не заслужанаму беларусу, як, напрыклад, апостальскаму візітатару А.Надсану або дэкану Я.Матусевічу, а паляку Я.Гаеку. Беларуская ўніяцкая царква, якая звяртае на сябе ўвагу перш за ўсё сваёй патрыятычнай дзейнасцю, у якасці літургiчнай мовы выкарыстоўвае царкоўнаславянскую і беларускую мовы, але ў пастырскай дзейнасці – выключна беларускую. Гэткім чынам яна заахвочвае рускую праваслаўную царкву таксама хоць часткова карыстацца беларускай мовай пад час набажэнства, у пастырскай дзейнасцi i рэлiгiйных публiкацыях. Хваляванне сярод праваслаўных выклікала зробленая ў 1990 годзе А.Матусевічам прапанова выкарыстоўваць у беларускай лiтаратурнай мове побач з кірылічным і лацінскі шрыфт.

Уніяцкая царква дзейнічае ў духоўным, педагагічным і публіцыстычным кірунках. У часопісе “Унія”, заснаваным у 1990 годзе, былі надрукаваны зборнікі малітваў Л.Гарошкі “Божым шляхам”, публіцыстыка і паэтычныя творы К.Сваяка, а таксама пераклад А.Надсана “Акафіст Божай Маці”. Успаміны К.Сваяка выйшлі ў друку як факсімільнае выданне, а гiсторыка-царкоўныя і гісторыка-мастацкія даследаванні Л.Гарошкі выйшлі ў асобным зборніку. Успаміны В.Адважнага былі перадрукаваны ў 1993 годзе ў газеце “Наша слова” (Мінск).  

Уніяцтва як сінтэз візантыйскай культурнай спадчыны, усходнеславянскай традыцыi і заходнiх культурных плыняў прапаноўвае сябе ў якасці нацыянальнай рэлігіі краiны, якая здаўна знаходзiцца памiж усходняй i заходняй культурнымi традыцыямi (гл. ПАЛЮЦКАЯ 1996: 21–27). Канцэпцыя беларускай нацыянальнай рэлігіі, якая магла развівацца насуперак клопатам польскага каталіцызму, натыкаецца таксама на вострае супраціўленне Маскоўскага патрыярхату і адмаўляецца замежнай аўтакефальнай праваслаўнай царквой."

http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/brama/kraj3-4-2002/09.htm
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
Страниц  : 1 ... 5 6 8 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,078 секунд. Запросов: 20.