http://brama.brest.by/nomer8/artic02.shtmlПаэтычная натура Адама Міцкевіча фарміравалася і на беларускіх народных казках, песнях, паданнях і легендах. З вуснай народнай творчасцю паэт пазнаёміўся значна раней, чым з польскай кніжнай літаратурай.
Таварыш па Віленскім універсітэце Ігнат Дамейка ўспамінаў пра зацікаўленні Адама і Яна: "Два нашы студэнты Навагрудскай школы з гадоў маленства добра ведалі наш літоўскі (г.зн. беларускі. - М.Ж.) люд, палюбілі яго песні, прасякнуліся яго духам і паэзіяй, да чаго, вядома ж, прычынілася і тое, што малое мястэчка Навагрудак не шмат чым адрознівалася ад нашых вёсак і засценкаў. Школьнае жыццё было, хутчэй, сельскае. Сябры хадзілі на кірмашы, yа царкоўныя ўрачыстасці, бывалі на сялянскіх вяселлях, дажынках і хаўтурах. У тыя школьныя часы ўбогая страха і народная песня распалілі ў абодвух першы паэтычны агонь. Адам хутка ўзнёсся да высокай сферы сваіх цудоўных твораў. Ян жа да смерці застаўся верны народнай паэзіі..."
Паэт не толькі добра ведаў беларускую мову, мог вольна на ёй мець стасункі, але і высока цаніў яе: "...З усіх славянскіх народаў русіны, гэта значыць сяляне Пінскай, часткова Мінскай і Гродзенскай губерняў, захавалі найбольшую колькасць агульнаславянскіх рыс. У іх казках і песнях ёсць усё. Пісьмовых помнікаў у іх мала, толькі Літоўскі Статут напісаны іх мовай, самай гарманічнай і з усіх славянскіх моў найменш змененай". І яшчэ: "На беларускай мове, якую называюць русінскай або літоўска-русінскай ... гаворыць каля дзесяці мільенаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для сваей дыпламатычнай перапіскі".
Чаму ж Адам Міцкевіч, які быў узгадаваны на глебе беларускасці, стаў пісаць па-польску?
Прычынай паслужыла, мажліва, тое, што ў сям'і Міцкевічаў практычна ўсе размаўлялі па-польску, - гэта было адметнай рысаю шляхецтва. Акрамя таго, у сувязі з трэцім, апошнім падзелам Рэчы Паспалітай (1795 г.) Беларусь была канчаткова далучана да Расіі. З гэтага часу афіцыйнай мовай на Беларусі стала руская. Улічваючы палітычнае становішча канца XVIII - пачатку XIX стагоддзяў, мастак слова, калі хацеў набыць сабе вядомасць, мусіў пісаць альбо па-руску, альбо па-польску. У адваротным выпадку яго магла напаткаць доля Паўлюка Багрыма, які не здолеў разгарнуць свой паэтычны талент.
Варта звярнуць увагу і на той факт, што апрача беларускай, польскай і рускай моў Адам Міцкевіч валодаў нямецкап, французскай, італьянскай, англійскай, лацінскай і грэцкай.
Ещё раз повторяю: ничего страшного, что поэт ниразу не был на территории Польши?
