Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
21 Август 2025, 00:41:53
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 3 5 6 ... 8 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Набажэнствы на беларускай мове  (Прочитано 52415 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #90 : 22 Январь 2008, 13:13:22 »

І гэта памагло... Больш таго, забойства даслоўна ўратавала Міцкевіча для польскай справы. Паэт не пасьпеў яшчэ ўчыніць нічога, чаго не далося-б неяк «адрабіць» настойлівым і дружным высілкам. Ну і пачалося-б тое пасьмертнае «адрабляньне», якое Бой назваў проста «закламанем» (заілганьнем) Міцкевіча - працэс, што працягваўся ці не на два пакаленьні, на які злажылася нечуваная ў гісторыі кампанія ілжы з мэтай выбяленьня біяграфіі паэта ад усіх пагрэшкаў супраць польскасьці і «ўбранзаваньня» гэтага зусім новага Міцкевіча на векі вечныя. І яно ўдалося. У тэй доўгай і зацятай кампаніі выдатны ўдзел прынялі дзеці паэта, асабліва старэйшы сын Уладыслаў (памёр 1926), які ўсё сваё доўгае і працавітае жыцьцё прысьвяціў зьбіраньню, зьмяненьню (хвальшаваньню) і зьнішчэньню карэспандэнцыі бацькі, ды іншых лістоў і дакумэнтаў, у якіх знайшліся «кампрамітуючыя» яго словы ці думкі. Бой яго заўзята крытыкаваў, але ў канцы пахваліў... і не дарма - было за што: сяньня трэба стаць на галаве, каб знайсьці нешта аўтэнтычнае са спадчыны паэта, што не пабывала ў руках Уладыслава і яго памагатых і не было «выпраўлена». Вось такім парадкам «убранзаваньне» паэта дабілася выдатных вынікаў: Міцкевіч, той няўрымсьлівы лёсам пакрыўджаных, вялікі містык і палітычны лятуценьнік, вечна ўздыхаючы за страчанай сваёй далёкай Літвой, - зьнік са сцэны, як-бы яго не было. А на яго месца палякі ўзьвялі Міцкевіча афіцыйнага, таго адшліфаванага, без найменшай заганы, бяз ценю падозраньня ў неляяльнасьці да Польшчы, з тытулам «вешч народовы», праваднік народу і г.д. і т.п. Вось гэтаму наватвору свайму палякі і пакланіліся ў пояс, што бажышчу якому, і пачалі ставіць яму помнікі з бронзы.  
І стала ціха. Ухадзілася бура. Усе канцы ў воду схаваныя, і думаецца ім, тым «бранзавікам», што ня выйсьці ўжо праўдзе на сьвет белы ніколі. Дарэмныя спадзяваньні! Бо ня так судзіў Бог. Хоць праўда сяньня з-пад стрэх беларускіх выгнаная і бяздомная туляецца па сьвеце і красуе - хай за трыдзевяць зямель і мароў, за бязьмежным прасьцягам акіяну, але жыве. І мы яе перашчэпім ізноў пад стрэхі родныя, і зацьвіце там пышна-буйна, што сад вішнёвы, як гэту праўду пра вялікага Адама - бяздомніка, што ўжо 130 год як стукаецца да нас у дзьверы, а мы што, паглохлі? Ды не, мы проста нічога ня ведалі... Дык-жа пара, вялікая пара нам урэшце спазнаць яго, прыняць гасьцінна і адчыніць сэрцы нашыя перад веліччу яго цярпеньняў. Ясна, не гавару я зусім пра таго «закламанага» Міцкевіча, акрэплага ў бронзе, што сабе палякі ілжою стварылі - хай ім пацяшаюцца, ён іхні, нам да яго ніякае справы. Нас цікавіць адно той Адам праўдзівы, той вечны гаротнік-лятуценьнік, чыё сэрца да канца гарэла любоўю да роднай літоўскай зямлі і яе абяздоленага люду - яго, акінутага бяздомніка, возьмем пад сваю апеку і абагрэем цяплом удзячных сэрцаў нашых. А з ім не забудземся прад'явіць наш іск і на слаўную Літву нашу старую - вялікі гістарычны твор нашых продкаў, а ніколі іншага, слаўны наш гістарычны дом на працягу звыш пяці з паловай вякоў.  
Канчаю гэты мой паняволі вельмі сьціплы нарыс на грандыёзную тэму, якая заслугоўвае цэлае манаграфіі. Як гісторык, я паставіў сабе за мэту кінуць першае сьвятло на адзін з важных мамэнтаў нашае гісторыі, пэрыяду глыбокага палітычнага і культурнага заняпаду нашае нацыі. Але пісаць тут павінен гісторык літаратуры і крытык, бо ўсякаму ясна, што справа патрабуе грунтоўнае рэвізіі падыходу да жыцьця і ўсяе творчасьці Адама Міцкевіча - заданьне адказное і цяжкое.
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
Страниц  : 1 2 3 5 6 ... 8 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,088 секунд. Запросов: 20.