Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
20 Август 2025, 18:40:30
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 3 5 6 ... 8 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Набажэнствы на беларускай мове  (Прочитано 52410 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #90 : 22 Январь 2008, 13:11:55 »

Это ерунда. В бой идёт тяжёлая артиллерия:
http://knihi.com/spadczyna/9305mic.html
Усё яно так, але гэтым Бой толькі ўзбуджае людзкую цікавасьць, а ў ніякай меры не выясьняе дзеяньняў паэта 20 апошніх год яго жыцьця, ані той вострай рэакцыі на іх з боку польскай эміграцыйнай апініі. Прытым ён зарысаваў тут далёка шырэйшы абсяг канфлікту паэта з польскай эміграцыяй, чымся гэта выклікала-б са «скандалу» з жыдоўскім легіёнам, які на гэтым шырокім фоне зусім затрачваецца. Афіцыйна Міцкевіч паехаў у Істамбул ад французскага міністэрства асьветы дзеля вывучэньня культурнага стану паўдзённых славян пад турэцкім панаваньнем - а на справе быў высланы тагачасным лідэрам польскай эміграцыі, кн. Чартарыскім, з далікатнай місіяй дабіцца пагадненьня рассвараных арганізатараў антымаскоўскіх казацкіх палкоў у Турцыі, Садыка Паша (Міхала Чайкоўскага) і ген. У.Замойскага. З гэтым апошнім сам Міцкевіч меў старыя асабістыя рахункі, моцна яго ненавідзеў, і гэты факт быў агульна вядомы. Як-жа тады мог ён выступаць тут у ролі нейкага арбітара? Яшчэ раз выходзіць, што з тэй місіяй Міцкевіча нешта было ня зусім у парадку.
Калі ўжо Міцкевіч стаў сярод польскай эміграцыі адыёзнай асобай, дык гэта не за яго жыдоўскія сымпатыі, ані тым менш за яго буйны характар, бо эксцэнтрыкам ён ня быў. Праўдзівай прычыны шукаць прыходзіцца далёка шырэй і глыбей. На працягу 20-ці гадоў да свае сьмерці Міцкевіч амаль зусім ня браўся за пяро, што сьведчыць пра глыбокі душэўны крызіс паэта. І праўда, за гэты час у сваіх ідэйных пошуках ён ня толькі сышоў на бакавыя сьцежкі-дарожкі, але стаў штораз выяўней адчужацца ад польскага патрыятызму і з такой эвалюцыі не прыходзіцца дзівіцца ў чалавека, які свой апошні, найбольшы і найлепшы твор так пачынаў:

Літва, о айчына мая! Ты што здароўе...
Як цаніць цябе трэба той толькі спазнае,
Хто цябе страціў...
(пераклад мой - П.М.)

Хоць Жаленскі не пасьмеў у сваіх артыкулах паставіць гэтае натуральнае тэзы, усё-ж уважны чытач можа знайсьці ў гэтай кнізе нямала довадаў на Міцкевічава адчужэньне ад палякаў. Цікава, што праявілася яно дужа рана - ужо ў час ссылкі паэта ў Расею: у сваіх лістох, адкуль прыяцелям у Варшаву ён піша ўжо толькі пра «вашыя справы», «вашу літаратуру», яўна вылучаючы сябе з польскай літаратурнай плыні! Бой не дае на гэта ніякага камэнтара, адно ставіць асьцярожнае пытаньне: «Ці гэта антыпатыя да варшавянізму, ці нясьведамы (?) прадсмак літоўскага сэпаратызму?» Выходзіць, што ёсьць патрэба тут Бою крыху памагчы. Паэт быў сталым ужо чалавекам і ведаў, што рабіў. Затым гэта ня мог быць адно «нясьведамы прадсмак», а самы запраўдны літоўскі (у гістарычным значэньні слова, г.зн. беларускі) сэпаратызм, дзеля якога і ўзьнялася бура, што грымела праз 20 гадоў над яго галавою і кончылася заўчаснай сьмерцю.
Са сваімі сымпатыямі і тужэньнем за Літвою Міцкевіч зусім не хаваўся, будучы чалавекам высокай асабістай этыкі, што многім палякам вельмі-ж калола ў вочы. Варта тут прыгадаць такі інцыдэнт: шмат гадоў пасьля сьмерці паэта нейкі Ленартовіч чытаў у Фларэнцыі лекцыі пра Міцкевіча ў духу, бязумоўна, яго пасьмертнай рэгабілітацыі. Аднойчы лектар атрымаў вельмі ляканічнага ліста - у ім быў толькі адзін сказ: «Ты дзіця, калі ўважаеш Міцкевіча за патрыёта. Цыпрыян Норвід».
Такое рашучае асуджэньне вялікага паэта з боку аднаго з выдатных паэтаў польскіх па-міцкевічавае пары, які знаў Міцкевіча асабіста і ў яго гасьціў ня раз, ставіць кропку над «і». Ды Норвід гэтым не абмежаваўся. Ён выразіў сваю думку і ў вершах. Адзін з іх пачынаецца так:

Што ты, Сакрат, Атэнам зрабіў,
Што табе людзі з золата помнік нясуць,
Атруціўшы раней?..

А канчаецца так:

Што ты ўчыніў людзям, Міцкевіч...

Далейшыя радкі адкінуты ці выдаўцом, ці самым паэтам, але і бяз іх ідэя зусім ясная.
У сваім асуджэньні Міцкевіча Норвід ня быў адзінокім, ані першым. Яшчэ задоўга да скону паэта Ўладыслаў Голембёўскі, у брашуры з 1844 г., паставіў паэту шэраг закідаў. Найцяжэйшы з іх - нястача ў жыцьці і ў творчасьці ягонай «шчырых і гарачых пачуцьцяў адносна айчыны», г.зн. Польшчы. Далей ён закідае паэту сувязі з містыкам Тавянскім, якія давялі да далейшага ахаладаньня яго да польскае справы, да перакручанага яе талкаваньня са шкодай для польскай навукі, урэшце, да крайняга зазнайства і самалюбства. У сваіх закідах Голембёўскі пасунуўся можа і задалёка, тым ня менш яны сымпатычныя для настрояў таго часу сярод польскае эміграцыі адносна асобы Міцкевіча.
Мала таго, ужо пасьля паўстаньня ў Польшчы 1830 г. ставіліся Міцкевічу моцныя закіды ў здрадзе польскасьці, калі ён, замест пасьпяшыць у паўстаўшую Варшаву, правёў час весела рамансуючы ў Пазнаншчыне, дзе яго і застаў разгром паўстаньня. Ізноў-жа Бой падае, што ў сувязі з гэтым паэт перажыў вялікую душэўную драму... ды ў гэтым стане глыбокага духовага разладу і напісаў тую слаўную 3-ю частку «Дзядоў» у 1832 г., а пазьней «Кнігі народу ды паломніцтва польскага» і ўрэшце «Пана Тадэвуша» - усе тры на працягу ўсяго двух гадоў! Але цікава тут зусім што другое: пасьля гэтага гігантнага творчага ўзлёту, як сякерай адсек, - Міцкевіч змоўк на заўсёды... гэта калі не лічыць даслоўна горстачка вершаў напісаных да 1839 году.
« Последнее редактирование: 22 Январь 2008, 13:13:55 от www » Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
Страниц  : 1 2 3 5 6 ... 8 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,089 секунд. Запросов: 20.