Яшчэ якия пытанни будуць? Кали я паеду туды працаваць то напишо што ад мяне запатрабавали... а пакуль што и па вашай ссылцы и па маим опыце усе так як я кажу... а вы видавочна зноу зробице выгляд что ничога не зразумела.
Якiя маеш лiнзы ў акулярах? Расплюшчы вочы:
Падрабязны спiс дакументаў на атрыманне шэнгенскай вiзы
1. Запоўнены бланк анкеты "Заява аб выдачы вiзы". Анкета як запаўняецца, так i падпiсваецца асабiста заяўнiкам (замест малалетнiх цi фiзiчна няздольнай асобы — адказная асоба цi апякун); анкету запаўняюць друкаванымi лацiнскiмi лiтарамi (не на камп'ютары!) фанетычнай транскрыпцыяй беларускай цi рускай мовы (магчыма, па-англiйску або на мове той краiны, у амбасаду якой вы звярнулiся).
2. Два аднолькавыя каляровыя фотаздымкi твару памерам 3,5х4,5 см. Пры гэтым адзiн фотаздымак вам вернуць пазней.
3. Пашпарт (тэрмiн яго дзеяння павiнен быць не менш за 3 месяцы з дня заканчэння тэрмiну дзеяння выдадзенай вiзы, у пашпарце павiнна быць як мiнiмум адна свабодная старонка з надпiсам вiзы/визы/visas).
4. Ксеракопiя апошнiх старонак пашпарта (стар. 30, 31, 32, 33).
5. Пацвярджэнне мэты паездкi:
Для дзелавых паездак: арыгiнал i ксеракопiя запрашэння на фiрменным бланку, выдадзенае гандлёвым партнёрам цi арганiзацыяй, пры падачы заявы на вiзу са шматразовым уездам — арыгiнал i копiя дамовы цi кантракту аб супрацоўнiцтве з прадпрыемствам/арганiзацыяй у краiне Шэнгенскай дамовы. Запрашэнне мусiць змяшчаць дакладную мэту прыбывання i падрабязную iнфармацыю пра месца жыхарства запрошанай асобы (назва гатэля,тэлефон), а таксама iнфармацыю аб тым, хто фiнансуе паездку. Факсавыя копii запрашэнняў да разгляду не прымаюцца.
Арганiзаваны/iндывiдуальны турызм: ваўчар турыстычнай кампанii з пацвярджэннем аплаты паслуг краiне (пражыванне, харчаванне) цi факсавае / па электроннай пошце бранiраванне гатэлю ў краiне з iнфармацыяй аб аплаце паслуг.
Гасцявыя паездкi: арыгiнал запрашэння i яго ксеракопiя ад асобы, якая запрашае, з натарыяльна засведчаным подпiсам асобы, якая запрашае. Запрашэнне павiнна змяшчаць iнфармацыю аб мэце вiзiту, месцы пражывання запрошанай асобы (адрас, тэлефон), а таксама звесткi аб тым, хто фiнансуе паездку цi дадатковыя выдаткi, звязаныя з паездкай заяўнiка на атрыманне вiзы.
Мiжнародныя мерапрыемствы (спартыўныя i культурныя мерапрыемствы, навуковыя сiмпозiумы, канферэнцыi ды iнш.): арыгiнал i ксеракопiя запрашэння, выдадзенае арганiзатарам мерапрыемства, а таксама лiст арганiзацыi, якая адпраўляе супрацоўнiка i просiць выдаць яму вiзу (нота мiнiстэрства, лiст спартыўнай асацыяцыi i г.д.)
Паездкi з iншай мэтай: дакумент, якi пацвярджае мэту паездкi i знаходжанне ў краiне Шэнгену.
6. Даведка з месца працы з указаннем пасады i заробку за апошнiя 6 месяцаў, а таксам пацвярджэнне працадаўцам адпачынку заяўнiка з захаваннем месца працы.
7. Арыгiнал i ксеракопiя працоўнай кнiжкi.
8. Пацвярджэнне плацежаздольнасцi заяўнiка.
Выпiска з банкаўскага рахунку, якi пацвярджае пастаянны заробак за перыяд апошнiх 6 месяцаў, крэдытная картка i iншыя дакументы, якiя пацвярджаюць фiнансавую i матэрыяльную плацежаздольнасць заяўнiка (валоданне кватэрай, машынай i г.д.)
9. Мiжнародны полiс медыцынскага страхавання павiнен дзейнiчаць на тэрыторыi краiн-членаў Шэнгену з мiнiмальнай сумай страхавання 30 тысяч еўра.
10. Транспартнае забеспячэнне паездкi:
Зваротны бiлет з фiксаванай датай паездкi.
Асабiсты аўтатранспарт — арыгiнал i ксеракопiя пасведчання кiроўцы i тэхнiчнага пашпарта, страхоўкi аўтатранспарту ("зялёная карта").
11. Праезд турыстычным аўтобусам — арыгiнал i ксеракопiя дамовы на аказанне транспартных паслуг.
Асобныя выпадкi:
У выпадку адзначаных катэгорый грамадзянаў неабходна дадаць наступныя дакументы:
Непаўналетнiя: падаць у пiсьмовай форме натарыяльна завераную згоду ад аднаго з бацькоў (або абодвух), якi не ўдзельнiчае ў паездцы, або апекуна. У згодзе ўказваецца дакладная дата i мэта знаходжання за мяжой, прозвiшча. Iмя i iмя па бацьку ўпаўнаважанай асобы, якая суправаджае непаўналетняга. Патрэбны таксама арыгiнал i ксеракопiя пасведчання аб нараджэннi i копii пашпартоў абодвух бацькоў (асабiстая прысутнасць аднаго з бацькоў пры падачы дакументаў з"яўляецца абавязковай!)
Студэнты i навучэнцы: даведка з навучальнай установы з пацвярджэннем, што вы сапраўды навучаецеся ў гэтай установе, копii працоўных кнiжак бацькоў, якiя забяспечваюць паездку, а таксама даведка з месца iх працы (з указаннем пасады i заробку за апошнiя 6 месяцаў); копiя пасведчання аб нараджэннi; у выпадку завочнага навучання — неабходна падаць дакументы ад працадаўцы.
Хатнiя гаспадынi: даведка з апошняга месца працы з iнфармацыяй аб заробку за апошнiя 6 месяцаў i былой пасадзе, копiя працоўнай кнiжкi мужа або асобы, якая аплачвае прыбыванне ў краiне Шэнгенскай дамовы, а таксама арыгiнал i копiя пасведчання аб шлюбе.
Беспрацоўныя: даведка з апошняга месца працы з iнфармацыяй аб заробку за апошнiя 6 месяцаў i пасадзе, якая займалася. Арыгiнал i ксеракопiя працоўнай кнiжкi асобы, якая аплачвае знаходжанне Шэнгенскай дамовы.
Пенсiянеры: даведка аб атрыманнi пенсii за апошнiя 3 месяцы, арыгiнал i ксеракопiя пенсiйнага пасведчання.
Iндывiдуальныя прадпрымальнiкi: арыгiнал i ксеракопiя пасведчання аб рэгiстрацыi, даведка аб прыбытках за апошнiя 6 месяцаў, выпiска з рахунку ў банку, даведка аб тым, што няма запазычанасцi па падатках.