“Гроднааблгідрамет” абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі. У бліжэйшую ноч на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці чакаецца завіруха, на дарогах галалёдзіца. Завіруха працягнецца раніцай 26 лістапада, паўночны вецер узмоцніцца да 15-20 м/с. Днём без істотных ападкаў, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра 26 лістапада ўначы ў Гродне -1…-3ºС, па вобласці -4…+1ºС, днём -1…+1ºС. 27 лістапада ўначы чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, днём воблачна з праясненнямі, месцамі кароткачасовыя ападкі. Вецер паўночна-заходні, заходні 5-10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы -3…-8°С, днём -2…+3°С. 28 лістапада – воблачна з праясненнямі, часам дажджы, уначы і раніцай на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 7-12 м/с, уначы парывы да 15-17 м/с. Тэмпература паветра -3…+2°С уначы, 0…+5°С днём. Паводле папярэдняга прагнозу, 29 лістапада часам мокры снег, дождж, месцамі галалёд. Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы -3…+2°С, днём -1…+4°С. 30 лістапада на большай частцы тэрыторыі вобласці – ападкі, у асноўным мокры снег. Уначы і раніцай на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы 0…-5°С, днём-2…+3°С. 1 снежня пройдуць ападкі, у асноўным мокры снег. Ад -1…-6°С уначы да -2.. +3°С днём.Чытай больш: http://www.t-styl.info/by/116/news/11761/© Твой стыль