Таму усе нефарты перакладваць на адну голаву неварта. Па вашых вывадах выходзиць што Лицьвины сядзели и ничога не рабили кали их рабавали и забивали а потым абвинавацили у гэтым усим палякау? Ну штож... вельми падобна на беларусау... вельми.
Гэта "суседзі па дзяржаве" сядзелі, пакуль Радзівіл і Гасеўскі абараняліся пад Шкловам і Воршай ад маскавітаў.. І не толькі сядзелі, а яшчэ распрацоўвалі планы, як знішчыць ВКЛ..

УСЯ ШЛЯХТА! Альбо 80% ад яе. НЕ было? Ну то никому гэтая уния не была патрэбная.
Ну Люблінскую унію таксама не ўся шляхта падтрымала, а некаторая частка шляхты падпісвала яе, бо баялася, што палякі распачнуць вайну супраць ВКЛ..
Ен проста хацеў стаць каралем ВКЛ усім княжаці і владзеці.
Ну й цудоўна.. Далейшая гісторыя ВКЛ мела б ужо зусім іншы змест

Тое самае тычыцца і руху супраціву на крэсах усходніх 1921-1939 99% працэнтаў каторага састаўляла прасавецкая кампартыя 80% якой складала жыдоуская дыяспара і каторым да беларусі і бел мовы а нікакай справы не было. Якія тут былі беларускія дзеячы? 1% былі тыя хто лічыў сябе беларусам бо яго закон рэчпаспалітай чымсці пакрыўдзіў?
Касцел - тэрыторыя каталікоў і не раю туды з чырвона зяленай фарбай сунуцца
Я вам Паладзін ужо разоў сто пісаў, што акрамя КПЗБ на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі шматлікія партыі й арганізацыі, якія не былі камуністычнымі па сутнасці, і якія мелі даволі значную колькасць сяброў.. Гэта й БХД, БСДП, БСС, БСРГ, ТБШ і г.д.. Аднак вы ўсё роўна бярэце аднекуль гэтыя 99% і упарта працягваеце выкладаць свае міфы.. Я ўжо даўно заўважыў, што для палякаў сінонімамі слова "беларус" з'яўляюцца словы "бальшавік", "камуніст", вось тут яшчэ й новая "чырвона-зялёная фарба".
Калі падчас з'езду каталіцкіх біскупаў у Вільні ў 1926 г. а. Андрэй Цікотка звярнуў увагу на неабходнасць ўжывання беларускай мовы ў каталіцкай працы, мітрапаліт Ялбжыкоўскі параіў яму "ехаць да бальшавікоў і там гаварыць па-беларуску"... Можна вешаць шматлікія ярлыкі, даваць розныя назвы, але ўсе яны будуць губляцца ў праўдзе..
