Paroh, смысл не в философии не в Фейербахе и не в Паскале. Исаак Ньютон тоже всю жизнь боялся что церковь узнает про его алхимические исследования...
Смысл в том, зачем "всё это". Неужели чтобы быть счастливым тебе не хватает именно Бога? Если не брать в учёт табу по поводу загробной жизни, то неужели тебе больше не к чему стремиться? Если Бог это единственное к чему нужно стремиться, то имхо "пора лечить голову". Это не повод для спора. Это разные мировоззрения. Писал уже в соседней ветке: "Я помню определение веры, которое вычитал в довольно остроумной богословской книге: вера — способность взрослых людей утверждать истинность чего-то, о чем они точно знают, что оно не истинно. ©Митрополит Сурожский Антоний"
Представь на секундочку, что прожил ты жизнь, умер, и тут оказывается, что никакой загробной жизни не существует... Не будет ли тебе, как говорил Островский, мучительно больно за бесцельно прожитые годы? Не будет ли у тебя досады, что можно было прожить совсем по-другому?
З.Ы. Ничего личного. Эти вопросы обращены к любому верующему.
Unforgiven, ёсць сэнс і ў філасофіі і ў Паскале з Феербахам. Нашто тады звацца культурным чалавекам? Ці вас натхняе бальшавіцкі лозунг “філасофію за борт!”? А-аа, разумею – у сусвеце над назвай “Unforgiven”, можа ззяць толькі адна зорка з аднаіменнай назвай...Таму вам так цяжка зразумець веруючых ў Бога, якія кіруюцца нечым, чаго вы не бачыце, бо гарызонты вашага “сусвета” вузкія. Як гэта так- нехта не падзяляе ваш ідэал шчасцця??? Цяжка прызнаць што мноства веруючых людзей, не падобных на вар’ятаў, вераць не ў 0, не ў сваю праекцыю, бо можа закрасціся думка, што ідыёты не яны! Так, я лічу, як і мноства веруючых розных веравызванняў, што без Бога, без веры ў бессмяротнасць душы чалавек не можа быць шчаслівым. “Божа, мяцежна маё сэрца пакуль не супакоіцца ў Табе”. Можна не падзяляць перакананні вялікага мысліцеля Аўгусціна Блажэннага, але з павагай і увагай ставіцца да вопыту, жыцёвым шуканням, розуму, гэтай чалавечай душы, чыя постаць увасабляе культуру антычнасці і адкрывае эпоху сярэднявечча, для культурнага чалавека абавязкова. Можа і Платону, які вучыў што сусвет існуе дзякуючы прычасцю да Адінага, і Арыстоцелю які называў Бога Першарухавіком сусвета і да якога імкнецца ўсялякая рэч, і Спіноза, які гаварыў пра “amor Dei intellectualis “інтэлектуальную любоў да Бога,- можа усім ім параіце лячыць галаву? Ісак Ньютон, чыё імя вы ўспамінаеце всуе, быў аўтарам тэалагічных трактатаў і яго за гэта, як выказаўся паэт Бяздомны, на Салаўкі? Unforgiven, не трэба паходзіць на духоўнага бальшавіка, які судзіць пра пытанні касмічнай важнасці з касмічным жа глупствам. Нешта на Булгакава пацягнула...
Нават калі вечнага жыцця не існуе, веруючы чалавек нічога не страчвае. Бо ў гэтым выпадку чалавек, які жыве па запаветах Хрыста і адмаўпяе сабе ў эгаістычных імкненнях, пражыве жыццё вартае чалавека. Лік з няверуючым будзе 1:0, але можна дапусціць і лік 0:0. Калі ж вечнае жыццё існуе, то лік паміж веруючым і няверуючым будзе [ch8734]:0. Прыблізна так выглядае так званае пары Паскаля...
Цытату з уладыкі Антонія, для яе разумення, трэба прыводзіць з кантэкстам. Не ўсялякі парадокс ёсць парлагізм.