ПАДТРЫМАЛІ ПРЭЗЫДЭНТА СААКАШВІЛІ19 красавіка латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “На вуліцы Тбілісі выйшлі паплечнікі Саакашвілі”. Вось гэты артыкул:
Больш за 10000 дэманстрантаў пад сьцягамі Грузіі і Эўразьвязу, скандуючы імя Саакашвілі, прайшлі шэсьцем па галоўнай вуліцы Тбілісі – бульвару Руставэлі.
Гэта ёсьць першая масавая акцыя, арганізаваная паплечнікамі Аб’яднанага нацыянальнага руха, на чале якога стаіць Саакашвілі, пасьля сакрушальнай паразы партыі на леташніх парляманцкіх выбарах.
Да дэманстрантаў зьвярнуўся з прамовай сам Саакашвілі.
“Мы сабраліся тут, каб абараніць наш гонар і радзіму”, -- сказаў натоўпу прэзыдэнт. “Я буду змагацца за вас пакуль жывы”.
“Я хацеў бы сказаць нашаму ўраду – ва ўсіх добрых справах мы будзем стаяць за вас. Вы будзеце здольныя на гэта, бо ў вас ёсьць апазыцыя, якая любіць сваю краіну. Аднак мы не дазволім вам здрадзіць нашу краіну”,-- падкрэсьліў Саакашвілі.
На выбарах 2012 года АНР пацярпеў цяжкую паразу, і прэм’ер-міністрам стаў Бідзіна Іванішвілі, супернік Саакашвілі і лідэр кааліцыі “Мара Грузіі”.
Саакашвілі абвінаваціў Іванішвілі ў ліквідацыі праводзімых ім рэформаў і паварот краіны з празаходняга курса.
Іванішвілі абвяргае гэтыя абвінавачваньні.
Прэзыдэнцкі тэрмін Саакашвілі заканчваецца ў кастрычніку.
Агенцыя навінаў LETA
Пераклаў з латышскай В. Буйвал.
Крыніца: nra.lv/pasaule/93200-tbilisi-ielas-izgajusi-saakasvili-atbalstitaji.htm
У Грузіі разгортваецца чарговы этап змаганьня за незалежнасьць краіны супраць адкрытай агрэсіі Масквы і супраць агентурнага разбурэньня краіны знутры. Імпэрыя не пагаджаецца з сваёй паразай на грузінскім фронце і шукае рэваншу. Маскве ўдалося праціснуць у прэм’ерскае крэсла сваю марыянэтку. Агентура адразу ж закрычала, што трэба судзіць прэзыдэнта Саакашвілі за тое, як ён дзейнічаў у 2008 годзе падчас абароны ад нападу расейскай арміі на Грузію. Атрымліваецца, што прэзыдэнт, грузінскі народ і яго армія вінаватыя ў тым, што не здаліся на міласьць варварам, а ваявалі супраць ворага. Зразумела, што такая абсурдная каманда на ўшчынаньне гэтай справы паступіла падстаўным іванішвілі непасрэдна з Масквы. Масква пасьпяшалася і рызыкуе праваліцца ў гэтай абсурднай справе з абвінавачваньнямі.
У Саакашвілі ёсьць народная падтрымка. Таму Масква і сьпяшаецца, робіць памылкі. Але ёсьць яшчэ адзін аспэкт грузінскага змаганьня за краіну. Галоўнымі аргумантамі змаганьня ёсьць нацыянальны гонар і любоў да радзімы. Які выразны кантраст у параўнаньні з лукашыстамі і прысьцёбнутай да рэжыму псэўдаапазыцыяй, усіх гэтых вінцучкоў-саннікавых-мілінкевічаў! І адным і другім йдзецца аб “праектах”, “мэсіджах”, “крэдытах”, “грантах”. Гонару ў іх няма, нават на словах.
Патрыёты Беларусі будуць з гонарам бараніць радзіму ад акупантаў і здраднікаў.
Сяргей Камароўскі
https://pieramoha.org/artykuly/padtrymali-prezidenta-saakaszvili