Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
20 Август 2025, 07:00:32
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 18 19 21 22 ... 186 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Амэрыка, я люблю цябе!  (Прочитано 452281 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #570 : 13 Апрель 2013, 18:44:02 »

Пока у власти Александр Лукашенко - Беларусь будет независимым суверенным государством.
Как бы сильно ни старались враги Беларуси
Дакладна наадварот.

Вось напрыклад польскія й гамэрыканскія друзья зачэмта хочуць паставіць у Польске амэрыканскае ПРО, заяўляючы, што не супраць Россіі зь Беларусьсю. Але юрыдычна аформіць не хочацца йм. Чаму не афармляюць і тады ад каго яны яго ставяць? Што па-сяброўску і з добрым памерам вядома самосабой.
Як навошта? Каб масковію задушыць. Трэба й нам пахутчэй СПА з заходняй мяжы на ўсходнюю... А Беларусь тут ні пры чым.

Добавлено: 13 Апрель 2013, 18:52:02
АМЭРЫКАНСКІ ГЕНЭРАЛ БАЧЫЦЬ НЕБЯСЬПЕКУ АД РАСЕІ

12 красавіка румынская газэта “Adevarul” апублікавала артыкул пад тытулам “Амэрыканскі генэрал у НАТО: Расея зьяўляецца галоўнай “крыніцай заклапочанасьці” для Эўропы”. Вось гэты артыкул:

Расея будзе “першай крыніцай заклапочанасьці” у Эўропе ў наступныя гады, так выказаўся амэрыканскі генэрал Філіп Брыдлоў, прызначаны на пасаду камандуючага амэрыканскім сіламі НАТО ў Эўропе (SACEUR), паведаміла агенцыя AFP.

“Расея будзе заставацца першай крыніцай заклапочанасьці ў рэгіёне да 2020 года, з прычынаў свайго геаграфічнага становішча, прыродных рэсурсаў, узброеных сілаў і свайго жаданьня мець рэгіянальны ўплыў”, але яна сустракаецца з “сістэмнымі цяжкасьцямі”, -- заявіў генэрал у пісьмовым спавешчаньні на слуханьнях пры зацьвярджэньні яго амэрыканскім Сэнатам у якасьці будучага камандуючага НАТО.

На ягоную думку, Злучаным Штатам і НАТО трэба прадэманстраваць падтрымку іхнім хаўрусьнікам, “якія жывуць у сфэры ўплываў, якую самаабвясьціла Расея”.

Такім чынам, ён падчас слуханьняў прызнаў, што палітыка “перазагрузкі”, распачатая Баркам Абамай у 2009 годзе з Масквой, увайшла ў стагнацыю, калі Уладзімір Пуцін зноў стаў прэзыдэнтам. Генэрал Брыдлоў падкрэсьліў у звароце да сэнатараў неабходнасьць “працягнуць руку” Маскве нягледзячы на розныя падыходы ў адносінах да Сірыі або антыракетнага эўрапейскага шчыта.

Прадназначаны для стварэньня парасона супраць балістычных пагроз з боку Ірана, антыракетны шчыт разглядаецца Расеяй як пагроза яе бясьпекі і целаснасьці.

“Мы працягваем верыць, што супрацоўніцтва з Расеяй у справе антыракетнай абароны дазволіць палепшыць бясьпеку як Расеі, так і НАТО”, -- заявіў амэрыканскі генэрал.

На ягоную думку, неабходна, “каб мы не трактавалі і не лічылі Расею ворагам і імкнуліся б да партнёрства”.

Калі ён будзе зацьверджаны Сэнатам, генэрал Брыдлоў заменіць на гэтай пасадзе ў SACEUR адмірала Джэймса Стаўрыдзіса. Генэрал корпуса марскіх пехацінцаў Джон Ален быў камандуючым міжнароднай кааліцыі ў Аўганістане. Спачатку яго прызначылі на гэтую пасаду. Але ён адмовіўся і падаў у адстаўку ў выніку скандала, у рамках якога было, аднак, высьветлена, што ён не вінаваты.

Medifax

Пераклаў з румынскай В. Буйвал.

Крыніца:

http://adevarul.ro/international/rusia/general-american-nato-rusia-principala-sursa-ingrijorare-europei-1_5167c924053c7dd83ffe5002/index.html

 

Амэрыканскія генэралы добра разумеюць небясьпеку з боку маскоўскай імпэрыі ўсяму сьвету і перш за ўсё краінам, якія яна абвясьціла зонай сваіх уплываў (нават не спытаўшыся ў народаў гэтых краін). Гульня з кнопкай, на якой вешча было напісана “перагрузка” замест “перазагрузка”, уваходзіць у стагнацыю. Пуцін усіх стаміў.

Лібэральныя колы на Захадзе ўвесь час спрабуюць навязаць камандваньню і арміям з флятамі дыскусіі пра “роўнасьць палоў” ды “сэксменшасьці ў мундзірах”. Але вайскоўцы адмахваюцца ад іх, як ад мух, і гавораць па справе, пра галоўнае. Расея ўспрымае толькі сілу.

Сяргей Камароўскі

https://pieramoha.org/artykuly/amerykanski-heneral-baczyc-niebiaspieku
Записан
Страниц  : 1 ... 18 19 21 22 ... 186 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,14 секунд. Запросов: 20.