Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
13 Август 2025, 18:24:26
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: Грузия - что будет?
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #10673312

Страниц  : 1 ... 24 25 27 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Грузия - что будет?  (Прочитано 113838 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #750 : 12 Апрель 2013, 15:00:34 »

“А ПО-РУССКИ – ВАНЯ”

10 красавіка латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Прэм’ер Грузіі: Трэба перагледзець прынятыя Саакашвілі падчас вайны 2008 года рашэньні ”. Вось гэты артыкул:

Прэм’ер-міністар Грузіі Бідзіна Іванішвілі ў сераду выказаў падтрымку прапанове перагледзець рашэньні прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі, прынятыя падчас вайны ў 2008 годзе.

Паводле словаў Іванішвілі, такі перагляд “не нанясе шкоды іміджу Грузіі альбо мінулага кіраўніцтва краіны. Нам трэба ведаць, што адбылося”. “Допыт у судзе -- гэта цывілізаваная норма, і, калі гэта спатрэбіцца, то прэзыдэнт павінен гэта зразумець. Допыт прэзыдэнта ў судзе – гэта нармальны мэтад”, -- патлумачыў прэм’ер-міністар Грузіі.

Іванішвілі ў сераду таксама выказаў перакананьне, што Саакашвілі падчас канфлікта дзейнічаў неадпаведна тадышняй сытуацыі. На ягоную думку, тое, што ўзброеныя сілы Грузіі пачалі наступ, перш чым расейскія вайскоўцы перакрочылі мяжу, зьяўляецца неадпаведнымі дзеяньнямі. Іванішвілі таксама мяркуе, што было магчыма вырашыць канфлікт, далучыўшы міжнародных назіральнікаў.

Тэма грузінска-расейскай вайны “накрыта вэлюмам таямніцы”. Я асабіста маю шмат пытаньняў”, -- заявіў прэм’ер-міністар. “Я мяркую, што нашае тадышняе кіраўніцтва начале з прэзыдэнтам дзейнічала ў той сытуацыі неадпаведна”.

З прапановай перагледзець абставіны падзеі вайны 2008 года выступіў колькі дзён таму цяперашні міністар юстыцыі Грузіі, які патлумачыў, што Грузія як сябра міжнародных арганізацый мае такі абавязак. У 2009 годзе ў выніку дасьледваньня паводле рашэньня Эўразьвяза была зроблена выснова, што ў распальваньні вайны была вінаватая Грузія. Аднак адначасова Маскве былі прад’яўлены прэтэнзіі ў правакаваньні канфлікта, парушэньні міжнародных законаў і несуразьмернай рэакцыі падчас уварваньня на тэрыторыю Грузіі. Пасьля вайны 2008 года, якая выклікала выключна вострую крытыку з боку Захада, Масква прызнала незалежнасьць абедзьвюх сэпаратысцкіх правінцый Грузіі – Паўднёвай Асэціі і Абхазіі.

LETA/AFP

Пераклаў з латышскай В. Буйвал.

Крыніца:

www.diena.lv/pasaule/gruzijas-premjers-butu-jaizmekle-2008-gada-kara-saakasvili-pienemtie-lemumi-14002764

 

“Конечно, дорогой!” Усё грузінскае кіраўніцтва начале з прэзыдэнтам рабілі неадпаведна! Трэба было сустрэць “дорогіх россіян” з лавашам і сольлю, паліваць маладым віном браню іхных танкаў і танцаваць карагодамі вакол іхных рэактыўных установак. А на наступны дзень, калі яны атабарыліся б у Тбілісі і арыштавалі б урад, парлямант і прэзыдэнта (як у іх у Маскве было задумана), можна было б пісаць заяву на пасылку ў вызваленую ад грузінаў Грузію міжнародных назіральнікаў з Эўразьвязу, АБСЭ і г.д. І тыя напісалі б тое самае: “Вінавата сама Грузія, але мы хочам пожуріть і Расею”. Жалезная логіка Іванішвілі і яго юрыстаў!

Рыпіць знаёмая постсавецкая шарманка, выдаючы ў атмасфэру эклектычны хіт даўніх часоў: “По грузинскому – Вано, а по-русски – Ваня…”

Сымон Рудзік

https://pieramoha.org/artykuly/a-po-russki-vano
Записан
Страниц  : 1 ... 24 25 27 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,134 секунд. Запросов: 20.