Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
26 Август 2025, 19:15:23
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Голосование
Вопрос: Какой язык для Вас родной ?
русский - 439 (51,7%)
белорусский - 342 (40,3%)
другой - 47 (5,5%)
пох - 21 (2,5%)
Всего голосов: 642

Страниц  : 1 ... 72 73 75 76 ... 108 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Какой язык для Вас родной?  (Прочитано 285886 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #2190 : 21 Февраль 2013, 15:54:11 »

Просто я не живу за некой абстрактной ширмой. А реальность воспринимаю, такой, какой галимой она является. Я не вижу светлого будущего для нашей страны при нынешнем политическом режиме. А после смены режима, нам придется очень туго затянуть пояса, потому, как режим будет аукаться еще не один десяток лет. Ну или как предлагает ХЕАД нужно просто у Америки задок полизать. Есть конечно еще вариантик, но нам все равно придется туго затянуть пояса.
Если нам очень сильно повезет и к власти в нашей стране дорвется не чья-нибудь шавочка, а толковый экономист, тогда мот как-то и получится выбраться из "болота" с наименьшими потерями!!!!
Насамрэчы ты латэнтны лукашыст. Прычым сам гэтага ня ведаеш.
Паясы зацягнутыя ЎЖО далей некуды. "Амэрыцы лізаць" гэта ты яе параўноўваеш з Расеяй, чым яе ўзвышаеш, а Амэрыку прыніжаеш. "Талковы іканаміст"- добра сказана, з разраду "прыйдзе добры дзядзя і дасць усім шшасце".


1.Welcome to Harodnya!

2.Welcome to Hrodna!

3.Welcome to Grodno!

Выбрать правильный вариант
Правільна пастаноўка:

1.Welcome to Harodnya!

2.Welcome to Hrodna!

3.Welcome to Horadnya!

Добавлено: [time]Чтв 21 Фев 2013 15:14:46[/time]

Фрагмэнт пляката Ўладзімера Крукоўскага

Добавлено: 21 Февраль 2013, 16:25:04
Чужыя ў сваёй дзяржаве

аўтар Галіна Абакунчык

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Ён абвешчаны Генэральнай канфэрэнцыяй ЮНЭСКО і прымеркаваны да дня гібелі ў Пакістане 21 лютага 1952 году пяці студэнтаў, якія змагаліся за дзяржаўны статус мовы бангла.
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца з 1999 году і мае на мэце захаваньне лінгвістычнай разнастайнасьці і шматмоўнай адукацыі.

Свабода ня раз расказвала пра жыцьцёвыя гісторыі бацькоў, якія вырашылі навучаць сваіх дзяцей на роднай мове. Як склаліся лёсы навучэнцаў?

​​Янка Лапіцкі — былы жодзінскі школьнік, бацькі якога пажадалі, каб адукацыю ў сярэдняй школе хлопчык атрымаў на беларускай мове. Змаганьне доўжылася ўсе Янкавы школьныя гады: ён быў адзіным вучнем у клясе, нейкі час праходзіў школьную праграму ў хатніх умовах, а бацькі тым часам мусілі прайсьці праз усе ўзроўні адміністрацыйнай сыстэмы толькі дзеля таго, каб на практыцы рэалізаваць гарантаванае Канстытуцыяй права на карыстаньне дзяржаўнай беларускай мовай. Цяпер 17-гадовы Янка Лапіцкі заканчвае 4 курс Коласаўскага ліцэю і зьбіраецца ў ВНУ, кажа ягоны бацька Аляксей Лапіцкі:

«Гэтае змаганьне на яго ў горшы бок не паўплывала: ён і музыкай займаўся, і сяброў у яго шмат, у тым ліку сярод расейскамоўных юнакоў. Ён толькі асэнсаваў праблему, а таму вывучае польскую, ангельскую мовы. У яго добра атрымліваецца займацца інфарматыкай, праграмаваньнем, і паводле вынікаў навучаньня, найхутчэй, ён будзе паступаць у Пазнанскі ўнівэрсытэт, які ў гэтай галіне спэцыялізуецца».

​​Марысі Каральковай з Горак цяпер 21 год. Як і Янка Лапіцкі, яна ў свой час была адзінай школьніцай, якая навучалася на роднай мове, а яе бацькі таксама прайшлі праз усе магчымыя выпрабаваньні, каб дачка атрымала школьную адукацыю па-беларуску. Малодшы сын Каральковых Мікіта таксама цяпер вучыцца па-беларуску, кажа маці Ірына Каралькова:

«Марыся навучаецца ў Торуні ва ўнівэрсытэце Капэрніка на аддзяленьні скульптуры і заканчвае трэці курс. Цяпер у гэтай жа школе, дзе Марыся вучылася, застаецца яе малодшы брат. Калі ён ішоў у першую клясу, то, ведаючы нашую пазыцыю, што будзем дамагацца беларускага навучаньня, да нас прыйшлі і сказалі: усё, мы адчыняем беларускую клясу. І гэтак Мікіта заканчвае ўжо дзявятую клясу, а ўсяго іх там пяць чалавек. Я ня думаю, што гэта якаснае навучаньне, бо ня можа быць добрае навучаньне па-беларуску ў расейскамоўнай школе. Калі настаўнік выкладае ў адной клясе па-расейску, пасьля прыходзіць у беларускую клясу і яму нешта трэба казаць па-беларуску, калі падручнікаў не хапае… Я, калі па шчырасьці, настолькі абыякава стаўлюся да школы, што хачу толькі, каб найхутчэй і Мікіта скончыў школу. Бо тое, што адбываецца цяпер у нашых школах, мяне не задавальняе цалкам».

Паводле перапісу насельніцтва 2009 году, беларускую мову роднай назвалі 53% жыхароў краіны. Гэта на 20% менш, чым падчас папярэдняга перапісу — дзесяцігадовай даўніны. Таксама з 37% да 23% зьменшылася колькасьць тых, хто заявіў, што дома стала размаўляе па-беларуску. Адпаведна, у пачатковай школе ўсё менш дзяцей, якія навучаюцца на роднай мове. Так, у Магілёве з 400-тысячным насельніцтвам на беларускай мове вучыцца адзіная трэцяклясьніца Яліна Салаўёва. Яе маці Надзея Салаўёва хвалюецца, ці здолее дамагчыся, каб і надалей дзяўчынка вучылася па-беларуску:

​​«Яна па-ранейшаму займаецца адна. Ніякіх дзяцей не дадалося і не дадасца, я думаю, бліжэйшым часам. Бо бацькі ня схільныя аддаваць у беларускую клясу дзяцей у апошнія гады пачатковай школы. Натуральна, што мы будзем праводзіць кампанію падчас пачатку сярэдняй школы — пятай клясы, калі будуць розныя настаўнікі. Магчыма, што тады дзяцей крыху паболее».

Нежаданьне бацькоў аддаваць сваіх дзяцей у беларускія школы і клясы — штучная зьява, выкліканая стаўленьнем дзяржаўных органаў да дзяржаўнай беларускай мовы. Такую выснову Аляксей Лапіцкі — адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы ў Жодзіне — зрабіў, правёўшы анкетаваньне сярод бацькоў і дзяцей:

«Людзі гатовыя аддаваць навучаць сваіх дзяцей па-беларуску, пачынаючы з садку, школы і завяршаючы ВНУ, пры адной умове: што гэта будзе адбывацца на грунтоўным дзяржаўным падмурку. Што беларускай мове будуць нададзеныя стабільныя дзяржаўныя прыярытэты, бо яна ў цяперашніх умовах знаходзіцца ў найгоршым стане».

Гэткім чынам афіцыйная статыстыка засьведчыла, што цяпер у Беларусі на роднай мове навучаюцца 16% школьнікаў, яшчэ тры гады таму іх было 20%. Сярод дашкольнікаў гэтая лічба яшчэ меншая — 11%, а студэнтаў — толькі 0,2%. Намесьніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч мяркуе, што на карысьць беларускай мовы сытуацыя палепшылася б ужо пры выкананьні дзейных законаў, а стварэньне беларускіх ВНУ зьмяніла б яе на карысьць роднай мовы беспаваротна:
Мэханізмы камунікацыі зь дзяржавай не працуюць, законы не працуюць, канстытуцыйнае права на выбар мовы навучаньня працуе толькі на паперы, а незалежных судоў, дзе можна гэта адстаяць, у нас, як вядома, няма

«Мне падаецца, што нашыя людзі ўжо настолькі зьняверыліся ў тым, што зь дзяржавай можна эфэктыўна камунікаваць па любых пытаньнях, у тым ліку па пытаньнях адукацыі, што яны ўжо абіраюць іншы шлях. Я думаю, што роднай мове навучаюць нашмат больш дзяцей, чым 16%. Многія лічаць, што прышчапіць любоў да роднай мовы, закласьці падмуркі нацыянальнай культуры можна ў хатніх умовах, ствараючы свой асяродак. З гэтых людзей вырастуць нармальныя грамадзяне, а не такія, якіх хоча бачыць дзяржава незалежна ад мовы навучаньня. Бо мэханізмы камунікацыі зь дзяржавай не працуюць, законы не працуюць, канстытуцыйнае права на выбар мовы навучаньня працуе толькі на паперы, а незалежных судоў, дзе можна гэта адстаяць, у нас, як вядома, няма».

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый у пытаньнях адукацыі, навукі і культуры (UNESCO) заявіла пра пагрозу зьнікненьня беларускай мовы. Гэтая міжнародная арганізацыя зарэгістравала нацыянальную мову беларусаў у міжнародным атлясе «Мовы сьвету ў небясьпецы» («World’s Languages in Danger»). Паводле ацэнкі ЮНЭСКО, сёньня ў сьвеце існуе больш за 6 тысяч моваў. Палова зь іх найбліжэйшым часам могуць страціць сваіх апошніх носьбітаў.
Радыё Свабода © 2013 РС | Усе правы захаваныя.
« Последнее редактирование: 21 Февраль 2013, 16:25:04 от Head » Записан
Страниц  : 1 ... 72 73 75 76 ... 108 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,178 секунд. Запросов: 21.