Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
02 Декабрь 2025, 18:56:50
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Голосование
Вопрос: Какой язык для Вас родной ?
русский - 439 (51,7%)
белорусский - 342 (40,3%)
другой - 47 (5,5%)
пох - 21 (2,5%)
Всего голосов: 642

Страниц  : 1 ... 71 72 74 75 ... 108 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Какой язык для Вас родной?  (Прочитано 301835 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #2160 : 13 Февраль 2013, 19:52:11 »

Дзякуй, кэп!  Смеющийся

Добавлено: 13 Февраль 2013, 21:27:37
Андрэй Хадановіч: Размаўляй на беларускай мове на зло казлам!
Паэт, выкладчык, літарганізатар — 13 лютага Андрэй Хадановіч святкуе саракагоддзе.
11:37, 13.02.2013
Абноўлена ў 11:49, 13.02.2013   |   
 
 © Фота Сяргея Гудзіліна
Напярэдадні свята мы пагутарылі з Хадановічам пра дзяцінства, каханне і шлях да творчасці.

Галоўная дзіцячая мара — стаць дарослым
Маё дзяцінства было шчаслівым. Галоўнай дзіцячай марай было стаць дарослым. А потым яно ператварылася ў галоўнае расчараванне. Адносіны з бацькамі склаліся найлепшым чынам. Ніхто большага эмацыйнага і пазітыўнага ўплыву на мяне не меў. Узгадваюцца яшчэ бабуля і дзядуля і мае дачарнобыльскія паездкі ў Гомельскую вобласць, у горад Чачэрск, дзе ў іх была хата з падворкам і садам. Звычайна ва ўсіх суседзяў усё было аддадзена пад гародніну і бульбу, а ў нас быў фруктовы сад.


Мой тата быў някепскім «тролем»
Мой тата быў, як бы цяпер сказалі, «тролем». Ён не быў дысідэнтам, але мог уключыць праграму «Час», глядзець, як Брэжневу чапляюць узнагароды, і іранічна каментаваць.

Я потым гэтую іронію спрабаваў паўтарыць у коле сваіх аднакласнікаў. Аднойчы паказваў, як генсак цалуецца з Хонекерам. А неяк потым прыйшоў у школу з інфармацыяй ад бацькоў пра «культ асобы» і рэпрэсіі — і стаў апавядаць пра гэта на палітінфармацыі.


Дзіцё прагрэсу
Мяне цікавіла тэлевізія: навіны і спартыўныя перадачы. Мне было некалькі гадоў, я глядзеў хакейны матч, бацькі вырашылі настаяць на сваім і вырубілі тэлевізар, а я яго ўсё ўключаў. Бацьку было істотна давесці сваю рацыю, а мне было — зрабіць насуперак. У выніку ён выцягнуў засцерагальнік з тэлевізара, а ў знак пратэсту я ўсю ноч прасядзеў перад пустым экранам.


Увесь час біўся
Біўся ўвесь час да сярэдзіны школы. Спачатку ў дзіцячым садку, пасля ў пачатковай школе. Мяне вадзілі ў садок, які быў далекавата ад дома, бо абіралі найлепшы, а атрымалася як заўжды. Дзеці там раслі ўсе разам, а я аказаўся чужы. Як кажуць, «у чужы манастыр са сваім статутам не ходзяць», а я заўсёды хадзіў.

У мяне ніколі не было спартовага целаскладу, я быў хутчэй кругленькі, але досыць здаровы. Мяне пабіць было цяжка. Я не любіў гуляць па правілах, прыдуманых не мной.


Цярпеў за каханне
У дзіцячым садку я звяртаў увагу на тых, хто звяртаў увагу на мяне. Леначку, якая мяне заўважыла, я абагаўляў. На ціхіх гадзінах імкнуўся працягнуць руку да яе раскладанкі і пяшчотна палашчыць яе руку. За што мяне неяк пакаралі. Стаяў за гэта ў куце і страшна цешыўся. Пасля бацькам расказваў, што пацярпеў за каханне.

Калі мне было гадоў 14, я на той момант паспеў перазакохвацца паслядоўна ў 7 ці 8 дзяўчат. І у кожную, безумоўна, упершыню і да канца. (Наяўнасць папярэдніц, вядома ж, нічому мяне не вучыла.) І вось адна сказала, што ёй не падабаецца мая спартыўная форма. Я тады вырашыў заняцца сабой, запісаўся ў секцыю спартыўнай хадзьбы і паехаў на 2-месячныя зборы з абсалютна звар’яцелым трэнерам. Вярнуўся — зграбным хлопцам. Але жыццё зноў жартавала. Бацькі развяліся, я пераехаў у іншае месца і пачаў хадзіць у іншую школу. Хлопчык-спартовец дастаўся іншым дзяўчаткам.


Размаўляй на беларускай мове на злосць казлам…
…якія дыскрымінуюць мову. Пасля рэферэндуму 1995 раптам нешта стукнула ў галаву расейскамоўнаму хлопчыку Хадановічу пачаць пісаць па-беларуску. Было ў гэтым нешта ад упартасці. А яшчэ больш — ад эстэтычнага адчування, што па-беларуску тут і сёння можна зрабіць нешта нашмат цікавейшае, чым на рускай мове, на якой — усё найважнейшае даўно прамоўлена. А ў нас — пры ўсёй павазе да класікаў — усё толькі пачынаецца.


Я не герой байкі Крапівы
Не думаю, што ўмею ганарыцца ўласнымі дасягненнямі, тым больш і ганарыцца няма чым, я ж не герой байкі Кандрата Крапівы. Але магу чамусьці радавацца нейкі час. Так, кожны раз радуюся, калі ўдаецца нешта зрабіць упершыню. Радаваўся сваёй першай кніжцы, якая выйшла адразу ў перакладах, ва Украіне. Радаваўся першай літаратурнай узнагародзе (на фестывалі ў Славеніі), першай перамозе на міжнародным паэтычным слэме. Радаваўся, калі не праваліў сваю першую ўніверсітэцкую лекцыю. Радаваўся, калі ўдалося першы раз арганізаваць конкурс і майстар-класы для маладых літаратараў, а потым укласці і выдаць кнігу з іх творамі. Радуюся, калі з ліцэістаў, якім я выкладаў літаратуру, выходзяць добрыя паэты. (Глеб і Антон, прывітанне!) Радаваўся, калі пераклаў «Крумкача» Эдгара По і «П’яны карабель» Арцюра Рэмбо. Дарэчы, пра французаў: радаваўся, калі паказваў жонцы і дачцэ Парыж. Але самі яны радаваліся мацней, асабліва дачка ў «Дыснэйлэндзе».


Няма нічога страшнага ў сталенні
Проста разумееш, што адказваеш не толькі за сябе, але і за іншых, блізкіх табе людзей, за пэўныя справы, калі ўжо ўзяўся іх рабіць. Ну, і трэба быць гатовым да таго, што мілая дзяўчына, звяртаючыся па аўтограф на тваёй кніжцы, папросіць яе падпісаць… для мамы ці, яшчэ часцей, для настаўніцы беларускай літаратуры. І нікуды не дзенешся, будзеш падпісваць.

Планы
Хачу за год выдаць адразу некалькі кніжак, нешта было падрыхтаванае даўно, а нешта зусім нядаўна. Вось-вось мае выйсці кніжка выбраных вершаў «Дэжа вю: перавыбранае», кніжка выбраных перакладаў «Разам з пылам», дзіцячая кніжка «Нататкі таткі» (ва ўкраінскіх перакладах яна ўжо выйшла, а вось арыгіналы — усё ніяк). Уклаў і пераклаў кнігу выбраных вершаў польскага паэта Рышарда Крыніцкага — чакаю, калі надрукуюць. Толькі што скончыў пераклад класічнай вершаванай камедыі Аляксандра Фрэдры «Помста» — спадзяюся ўбачыць яе тэатральную пастаноўку. Апроч таго, рыхтую да выдання новую кнігу «Карта памяці» — зборнік падарожных, «замежных» вершаў.

Няма мабільнага тэлефона

Тое, што у мяне няма мабільнага тэлефона, хутчэй склалася гістарычна. А цяпер ужо і не хочацца нешта мяняць. Калі быць зусім шчырым, я карыстаюся мабільнікам за мяжой, дзеля, так бы мовіць, аператыўнай сувязі з домам. Калі ж я ў Беларусі, то найхутчэй або дома, або на лекцыях ці нейкіх публічных імпрэзах, калі ветлівыя людзі мабільнік адключаюць; або хачу колькі хвілін пабыць на самоце.


Цяжка існаваць без электроннай пошты
Усё можа прыносіць карысць, нават сацыяльныя сеткі, калі карыстацца гэтым у меру і не трапляць у псіхалагічную залежнасць. Сёння мне было б цяжка існаваць без электроннай пошты (думаю, гэта форма кампенсацыі за адсутнасць мабільніка), без музыкі і розных тэкстаў, лёгкадаступных у інтэрнэце. Пакрысе адкрываю для сябе радасць чытання з рыдара (але зусім не збіраюся адмаўляцца ад папяровых кніжак).


Ці можна застацца паэтам пасля 40?
Не ведаю, пакуль яшчэ не спрабаваў. Але ведаю некалькіх паэтаў, якім гэта ўдавалася. Што ўнушае пэўны аптымізм.

Не веру ў нейкую магію лічбаў, але часам лічуся з забабонамі лю-дзей, якія мяне атачаюць. У святле гэтых забабонаў 40 гадоў — гэта калі ты не можаш належным чынам адзначыць уласныя народзіны. Таму — у якасці святкавання — маю чатыры ўніверсітэцкія лекцыі, паэтычную іпрэзу плюс яшчэ адзін вечаровы занятак у «Школе маладога літаратара».

Андрэй Хадановіч. Нарадзіўся ў 1973 у Мінску. Скончыў рускую філалогію БДУ. Выкладае замежную літаратуру ў БДУ. Паэт, перакладчык. Старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра. Аўтар кніг «Лісты з-пад коўдры», «Сто лі100ў на Тут», «Бэрлібры» і іншых.
* * *

Іосіф Бродскі

Я ўваходзіў заместа дзікага звера ў клетку,
выціскаў клікуху й тэрмін цвіком у бараку,
жыў ля мора, гуляў у рулетку,
абедаў чорт ведае з кім у фраку.
Бачыў свет з ледзяной вышыні, за крок да абвалу.
Тройчы тануў, двойчы рэзалі грудзі.
Кінуў краіну, якая мяне ўзгадавала.
Скласці ўсіх, хто мяне забыў, — цэлы горад будзе.
Апранаўся па модзе ў тое, што перашыта;
вандраваў па стэпах, дзе гуны прайшлі ардою.
Чорным толем крыючы гумны, сеючы жыта,
не напіўся толькі сухой вадою.
Я ўпусціў сабе ў сны турмы варанёныя зрэнкі,
жэр хлеб выгнання, чужы абжываў падворак.
Дазваляў свайму горлу ўсе гукі, абы не енкі;
перайшоў на шорхат. Цяпер мне сорак.
Што сказаць пра маё жыццё? Мне яго хапіла,
каб дазнацца, што гора й страты — яго адзнакі.
Ды пакуль мне глінай рот не заб’е магіла,
з яго будуць чутныя толькі словы падзякі.

Пераклад Андрэя Хадановіча
Вольга Гарапучык

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=104858
« Последнее редактирование: 13 Февраль 2013, 21:27:37 от Head » Записан
Страниц  : 1 ... 71 72 74 75 ... 108 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,193 секунд. Запросов: 22.