Эти рассуждения не имеют смысла без экономического фактора, который является в этих вопросах определяющим.
Думаю, усё куды больш прасцей.... Чалавек, які складаў гэты дакумент наўрад ці думаў тымі "эканамічнымі" катэгорыямі, што вы цяпер... Падкрэсліваю, што дадзены пацерык, а дакладней пералік гарадоў у ім, трэба разглядаць з царкоўна-прыхадскога пункту гледжання... Можна колькі заўгодна размаўляць пра геапалітычны і эканамічны фактар, але ў дакуменце пералічваюцца не столькі гарады, колькі прыхадскія цэнтры (городы с
погосты) і эканоміка тут не пры чым...
Дело в том, что Гродно - областной центр, и не желательно для столичных историков, чтобы он был уж очень старый, например, старше Минска,
Глупства... А што казаць наконт Берасця і Віцебска, гэта таксама абласныя цэнтры і яны старэйшыя Менска.... Штосьці не бачыў, каб "сталічныя гісторыкі" заніжалі іх узрост... Больш таго, калі б "сталічныя гісторыкі" і разбіраліся з першымі ўзгадкамі Гародні, то ў першую чаргу спасылаліся на тутэйшых адмыслоўцаў, бо разумелі, што ігнараваць гарадзенскую гістарычную школу з'яўлялася б правілам дурнога тону... Разглядайце гэтыя спрэчкі прасцей - яны неабходны ў першую чаргу нам, гарадзенцам, каб бліжэй падысці да ісціны і не прымаць хуткіх рашэнняў, якія будуць выпраўляць нашчадкі
деревня Городная. Пусть деревня будет основана в 1005 году, да еще пусть будет центром мифического княжества, главное, чтобы не Гродно...
Я б не лічыў Гарадную такой ужо і занядбалай вёскай... Усё ж такі ў 15 ст. гэта было мястэчка, якое мела герб і магдэбургію... А тое, што значныя гарадскія паселішча маглі пераўтварыцца з цягам часу ў невялікія вёскі - прыкладаў шмат... Вазьміце той жа Тураў, якому толькі нядаўна быў вернуты статус горада