Беларусачка
|
видела в садике объявление: исследуется спрос на беларусские группы в дошкольные учрежденияобращаться в отделы образования в своем районе Lily, калі ў садку гэтая аб'ава яшчэ вісіць, то можа Вы мне іх кантакты нагадаеце?! Абодвух раёнаў, калі ласка! А то ў мяне двое знаёмых папрасілі, а я не захавала  А можа і кантактныя асобы... 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
K @ t i @
Гость
|
Я так сама з задавальненнем сустрэлася б з вами!!! У сямьи на беларускай мове мы не размауляем. Муж балгарын: добра, што рускую мову вывучыу. Але мне б вельми хацелася, каб мае дзеци ведали мову сваих дзядоу, маю родную мову. Я да 9-ага класа вучылася у беларускамоуным класе. Усё, акрамя рускай мовы и литаратуры, выкладалася на беларускай мове. Але ужо у лицэи и ва университэце, канечне, выкладанне стала на рускай мове. Як мне паперш было цяжка. А пасля звыклася. Ды так, што патроху стала забывать беларускую мову (сорамна, канечне) . Ратавала тольки падрыхтоука да алимпияд па беларускай мове, дзе я зноу магла успомниць усё, што ведала раней. Хутка стане цяплей на вулицы, и арганизоуваць сустрэчы стане прасцей. Прауду кажачы, мне будзе трошки цяжка прызвычаицца гаварыц па-беларуску, бо дауно ужо не размауляла ни з ким на беларускай мове. Мабыць, будуць часам сустракацца и руския словы. Але ж вы мяне за гэта не паб'еце, спадзяюся И я згодная з Беларусачкай, што усё часцей и часцей на вулицы сустракаецца беларуская мова 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Беларусачка
|
Tigresss, *Lucky*, так прыемна вас тут бачыць!!!  Дзякую за падтрымку! Да ўж, цяжка не толькі са школамі, але і з садкамі... Я была здзіўлена, што ў мінулым годзе толькі адна вучаніца ішла ў 1-ы беларускі клас  На ўвесь горад!!! Мне проста страшна становіцца, калі я падумаю, што і мой сын застанецца без кампаніі... Зараз у нас у суседніх дамах ёсць яшчэ 2-ое жадаючых, але хто гарантуе, што бацькам праз пэўны час будзе зручна вадзіць у тую ці іншую ўстанову. Мой выкладчык паліталогіі (свядомы-свядомы нацыяналіст  ) ў Менску расказваў, што дзеля добрага беларускага садку ён з Шабаноў без машыны вазіў дачку ў цэнтр, затым сам на працу на Захад. У мяне знаёмая выйшла замуж за літоўца. Яе сваякі не былі рады з'яўленню нацыяналіста ў іх сям'і. хоць і жыць сталі ў Вільні. Муж ёй казаў: да, я нацыяналіст, я люблі сваю краіну, народ, мову, гісторыю, но мы ж з табой размаўляем па-руску. Гэта мова зносін. Але я вельм жадаю, каб наша дзіця ведала і беларускую, і каб у нашай сям'і гучала і гэтая мова. Яны ўсе тры яму будуць родныя... У адказ на гэта... дзяўчына пасмяялася і пайшла вывучаць літоўскую. Ну, гэта ёсць у нашым менталітэце - цуранне каранёў. А ў Вільні такі цудоўна беларускі ліцэй! Вось дзе з 1-ага класу вывучаюць усе 4 мовы і не задумваюцца, ці не будуць яны іх змешваць. А я, дарэчы, у школе была вызвалена ад вывучэння беларускай, бо тата быў рускі да мозгу касцей ваенны  Гэта ўжо ў дарослым узросце ў мяне самасвядомасць прачнулася.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
K @ t i @
Гость
|
Я была здзіўлена, што ў мінулым годзе толькі адна вучаніца ішла ў 1-ы беларускі клас Як такое магчыма? 1 вучаница у класе?  Я правильна зразумела?  но мы ж з табой размаўляем па-руску. Гэта мова зносін. Але я вельм жадаю, каб наша дзіця ведала і беларускую, і каб у нашай сям'і гучала і гэтая мова. Яны ўсе тры яму будуць родныя... вось, и я жадаю, как мае дзеци ведали абавязкова беларускую, балгарскую и рускую мовы. Ну и добра яшчэ б и английскую  А я, дарэчы, у школе была вызвалена ад вывучэння беларускай... ничога сабе!  няужо такое было магчыма 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Lily
|
видела в садике объявление: исследуется спрос на беларусские группы в дошкольные учрежденияобращаться в отделы образования в своем районе Lily, калі ў садку гэтая аб'ава яшчэ вісіць, то можа Вы мне іх кантакты нагадаеце?! Абодвух раёнаў, калі ласка! А то ў мяне двое знаёмых папрасілі, а я не захавала  А можа і кантактныя асобы...  не, няма ужо
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Mendalka
|
А я, дарэчы, у школе была вызвалена ад вывучэння беларускай... ничога сабе!  няужо такое было магчыма  Магчыма і яшчэ як магчыма, на жаль ... Мой брат таксама быў вызвалены ад вывучэння беларускай мовы ў школе. Гэта можна было зрабіць па жаданні бацькоў раней. Ён вывучаў толькі беларускую літаратуру. І такіх вучняў у той час было вельмі шмат у іх класе, а некаторыя і літаратуру не вывучалі.  Школу ён скончыў у 1994 г.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Беларусачка
|
Сябры!
З’явілася рэальная магчымасць стварыць у нашым Гродна (Ленінскі раён, Дзевятоўка) першы паўнавартасны беларускі клас. Базавай для адкрыцця такога класа стала школа №32, дзе ёсць прыхільнае стаўленне з боку адміністрацыі школы і бацькоў, якія ўжо напісалі заявы на навучанне сваіх дзетак па-беларуску. Настаўніца вышэйшай катэгорыі Пармёнава Вера Леанідаўна выказала жаданне стаць класным кіраўніком першага беларускага класа. Абяцае падтрымку і гарадскі аддзел адукацыі.
Засталося сабраць не менш 7 заяў бацькоў у гэты клас. Будзе выдатна, калі тыя, хто падаў заявы ў іншыя школы, перапішуць заяву ў беларускі клас СШ №32.
Калі Вашыя родныя, сябры, знаёмыя павядуць сваіх дзяцей у першы клас, паведамце ім, калі ласка, што ёсць магчымасць вучыць дзяцей у беларускім класе па-беларуску.
Паводле дадзеных аддзела адукацыі гарвыканкама толькі ў Кастрычніцкім раёне Гродна вучыць сваіх дзяцей па-беларуску жадаюць 70 чалавек. Пры падзеле гэтай лічбы на колькасць школ раёна атрымоўваецца лічба менш, чым 10 чалавек, што стварае дадатковыя цяжкасці пры адкрыцці класа.
Таму, у Ленінскім раёне, функцыя збірання беларускіх вучняў аддадзена СШ № 32.У Кастрычніцкім раёне з-за меншай актыўнасці бацькоў базавая школа будзе вядомая пасля атрымання папярэдніх звестак пра колькасць заяваў на навучанне па-беларуску.
На сёння ў Гродна дзейнічаюць адна школа з польскай мовай навучання, астатнія –з рускай.
Ёсць і ў нас дасягненні - у гэтым годзе паспяхова скончыла першы беларускі клас у СШ №32 Астроўская Святлана. З першага чэрвеня ўжо прымаюцца заявы ў першы і другі беларускі клас.
Павага да сваёй мовы і культуры- гэта павага да сябе! Калі ласка, далучайцеся!
Падаем таксама неабходныя кантактныя дадзеныя: Сакратар школы №32: 41-31-92 (Баярчык Гелена Вацлаваўна) Завуч пачатковай школы №32: МТС- 787-43-54 (Багдановіч Валянціна Іваноўна) Прадстаўнік бацькоўскага камітэта па адкрыццю беларускага класа: 70-62-89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана) Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Блажэй Сяргей Валер’янавіч) Тэлефоны гарадзенскай абласной ТБМ: Вэлкам- 943 -78-09 (Крой Аляксандр Ільіч), МТС-285-93-07 ( Буднік Іван Фёдаравіч)
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Беларусачка
|
Ну вось, мы, як і планавалі, у гэтым годзе наведалі Свіслач - Якушоўку, радзіму Каліноўскіх, усёй сям'ёй Далучаемся да нацыянальна - патрыятычнай культуры! 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Dinah
|
Ой, дзяучаты! Якая добрая тэма!!! Дзякую Беларусачке, што паказала яе.  Добрая тэма паднята. Личу, што трэбы сустрэцца з дзетками. зы. Кидаю гэтую тэмку у свае выбраныя!
|
|
« Последнее редактирование: 04 Ноябрь 2011, 20:39:36 от Dinah »
|
Записан
|
|
|
|
Беларусачка
|
Dinah, рада, што пазнаёмілася з табой! Аднадумцаў, ды яшчэ з дзеткамі, шмат не бывае!  Я вось даўно выношваю ідэю правядзення заняткаў для дзетак прыкладна нашага веку (каля 2-ух год) па-беларуску, у сябе дома. Каля мяне жывуць яшчэ двое палутарагадавалых зацікаўленых. Я, як была ў Менску, сустракалася з мамачкамі, якія ўжо даўно наладзілі такі гурток "Пальчыкавыя гульні". Іх там шмат, зараз яны нават па ўзросце дзеляцца, ну, трэба і нам з чаго пачынаць. Dinah, карацей, давай, а там яшчэ хто падцягнецца! Выбірай, калі вам зручна, а я ўсё падрыхтую на першы занятак - будзем апплікацыю рабіць на тэму восені.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Dinah
|
Я згодна на усё!!! Тольки трэбы уладкаваць некаторыя справы, и я табе адразу напишу! 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
redbird
|
Я по-русски, извините, зато с предложением. Давайте организуем КАЛЯДКИ! За 2-3 дня до Рождества. Переодеваться не обязательно, можно взять куклы "на руку" в виде козы, медведя, звёздочки на палочке и что там ещё. Можно взять свистульки разные, барабан какой, ещё что-нить. На гармошке может кто умеет.  Ну, фонарики... Давайте выучим калядку хоть слова, одну или больше. У меня есть диск группы "Палац", всегда слушаем в околоновогодний период, есть симпатичные песни на эту тему. Где. В центре всегда людно, шумно. Вот есть ёлочка нормальная на ул. Мира, недалеко от центра, над Неманом, через мост от театра. Недолго, буквально на полчаса... детки не замёрзнут... А?
|
|
|
Записан
|
Правитель про поэта чаще всего не знает ничего. У поэта, безусловно, больше власти, чем у правителя. И главное — эта власть истинная, данная сверху. Он не самозванец. Он не узурпировал власть от жажды всеми править. ©
|
|
|
Беларусачка
|
redbird, якая цікавая прапанова!  Ага, трэба падумаць, спланаваць... Дзеткам дакладна будзе ціква ўсё новае і святочнае, а мы заадно пару песенак развучым!  Мы калісьці даўно з сябрамі распрацавалі вельмі добры доўгі сцэнар Калядак, з якаснымі касцюмамі, музыкальным суправаджэннем, атрымалася так прыгожа і якасна. У дзве кватэры мы заходзілі планавана, ну, нас там чакалі, вядома. А ў трэцюю выпадкова, так там чужыя людзі столькі падарункаў надавалі, грошаў, адзін дзядзечка нават 5 эўра ўсунуў. Карацей, на Новы Год скідвацца зусім не прыйшлося - так шмат было накалядавана. Карацей, пашукаю што просценькае, тут выкладу. І вы сваё давайце!
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Беларусачка
|
Я памятую пра сустрэчу  Падумала, што раней за 7 студзеня няма сэнсу сустракацца, тады ўжо і праваслаўныя далучацца. Мне, ўвогуле любы дзень зручна, прапаноўвайце! А елка каля старога масту за Нёманам, як па мне, так самае то: і цэнтр, і нешматлюдна (а то ж мы спевакі непрафесійныя  ). Давайце пачнем запісвацца на 8-9  Вось калядныя песні. Хто яшчэ што спяваць умее? Ціхая ноч Муз. Грубера, сл. Н. Арсенневай Ціхая ноч, святая ноч! Усё спіць, сніць даўно. Толькі Маці Святая ўсцяж Ціха ў яслях люляе дзіця - Спі, Сыночак малы, Люлі, люлі, спі. А ўгары ўсё гарыць Серабром зорных крыг, Хор анёлаў пяе пастухом Аб дзіцяці, што будзе Хрыстом, Светлай песняй хвалы Славяць Збаўцу зямлі. Ціхая ноч, святая ноч! У родны край завітай, Людзям сум і тугу разгані, Хай жа цешацца ў гэтыя дні, У ціхую, святую ноч! У ціхую, святую ноч! Праслухаць Учора з вячора1. Учора з вячора, учора з вячора, засвяціла зора. Засвяціла зора. 2. Зора засвяціла, Зора засвяціла, свет узвесяліла. Свет узвесяліла 3. Свет узвесяліўся, Свет узвесяліўся, Хрыстос нарадзіўся. Хрыстос нарадзіўся. 4. Хрыстова Раджэнне, Хрыстова Раджэнне, людзям на збаўленне. Людзям на збаўленне. 5. Людзі прыбягайце, Людзі прыбягайце, Хрыста прывітайце. Хрыста прывітайце. 6. Здаровы бывайце, Здаровы бывайце, нам каляду дайце. Нам каляду дайце 7. Здаровы святкуйце, Здаровы святкуйце, дайце, не шкадуйце. Дайце, не шкадуйце. Праслухаць Званочкі. Пераклад А. хаменкі Прыемна адчуваць, Як конік мой бяжыць, Як ззяе зорны снег вакол Ды звон званчэй звініць. Спяшаюцца ўсе Ўсіх павіншаваць, Ды звон збірае ўсіх сяброў Каляды святкаваць. Звон звініць, звон звініць, Звон звініць званчэй. Не знайсці у цэлым свеце Тых званоў грамчэй. Калядны мой вазок Спяшаецца ізноў Прывезці падарункі ўсім, Павіншаваць сяброў. Хай песенька мая Яшчэ грамчэй гучыць, Няхай жадаюць шчасця вам Ды звон званчэй звініць. Звон звініць, звон звініць, Звон звініць званчэй. Не знайсці у цэлым свеце Тых званоў грамчэй. Праслухаць тутНа гэтым пакуль спынюся  Але пры жаданні можна ўсю праспяваць, у яе калядкі выдатныя! Па спасылцы - пачынаючы з 27-ай усе калядныя.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Dinah
|
А мы хутчэй за усё паедзем да бабули на Коляды! Беларусачка, прыйду тады да цябе на рэпетыцыю и буду личыць, што и у мяне сустрэча была! 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Polly
|
Я таксама да вас далучуся, хаця ў мяне і няма дзіцяці  . Ніколі не бачыла сапраўдных Каляд, а тут нават ёсць магчымасць паўдзельнічаць  !!! Пашла вучыць тэксты...
|
|
|
Записан
|
Чалавек можа ўсё. Межаў яго сiле няма, калi наперадзе агонь надзеi. Гэта вельмi добра ведаюць гуманiсты, фанатыкi i закаханыя. Што тады казаць пра тых, хто i першы, i другi, i трэцi.
|
|
|
Беларусачка
|
А давайце ў панядзелак, 9-га, можа болей народу зможа. Хаця ідэя з татамі мне асабліва спадабалася!  Але ж і стрёмна... Я публічна яшчэ аніразу не спявала  Словы гэтых песень я раздукавала. Давайце возьмем у рукі лампадкі, свечкі і цацкі ў выглядзе герояў Каляд. І печыва! Каб потым саміх сябе пачаставаць! Так значыць давайце на Міра каля мосту ля елкі а 18.30.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Polly
|
Песня "Го-го каза" Го-го каза, го-го шэра Дзе рожкі дзела? На соль праела. Го-го каза, го-го шэра Паварочвайся, не забывайся. Го-го каза, го-го шэра То на ножачкі, то на рожачкі Павярніся зграбна, павярніся складна. Кажы, дзе хазіла, кажы, што рабіла.
|
|
|
Записан
|
Чалавек можа ўсё. Межаў яго сiле няма, калi наперадзе агонь надзеi. Гэта вельмi добра ведаюць гуманiсты, фанатыкi i закаханыя. Што тады казаць пра тых, хто i першы, i другi, i трэцi.
|
|
|
redbird
|
Уря! Пашла вучыць тэксты... стрёмна... Не-а, наадварот! Нараджаецца... традыцыя... Палац. Шчадроўка, калядная Беларуская народная песьня А ці дома, дома Сам пан гаспадар Сьвяты вечар добрым лю(дзям) А калі ён дома Хай выйдзе(я) на двор Хай выйдзе(я) на двор Зазірне ў шчэдры бор Што(й) ў шчэдрым бару Ды шуміць і гудзе Ды шуміць і гудзе Два раёчкі ляця(ць) Першы раё(я)ча(о)к Ён нясе гаршочак Другі раё(я)ча(о)к Ён нясе мядочак Вы тужыце(це) Ды сыноў жаніце Сьвечкі сукайце Ды дачок аддавайце Шчадроўка, калядная Беларуская народная песьня За гарою каменою Шчодры вечар Васілею Ста(о)іць цэрква з трох верхамі З трох верхамі з трох вокнамі Першы вершык ясен месяц Другі вершык ясна сонца Трэці вершык сам Гаспоць Бог Добавлено: 07 Январь 2012, 13:57:45
Яшчэ калядка: На вашым двары Дрэва стаяла, Раю-раіўся,Хрыстос нарадзіўся На вашым двары. На тым дрэве Цісова краваць. Раю-раіўся... А ў той краваці Божая маці. Раю-раіўся... Божая маці Сына радзіла. Раю-раіўся... Сына радзіла, Раду радзіла. Раю-раіўся... Суяжджаліся Князі-баяры. Раю-раіўся... Суды судзілі, Раду радзілі. Суды судзілі.— Чыім імём назваць? Назвалі імём — Ісусам Хрыстом!
|
|
« Последнее редактирование: 07 Январь 2012, 13:57:45 от redbird »
|
Записан
|
Правитель про поэта чаще всего не знает ничего. У поэта, безусловно, больше власти, чем у правителя. И главное — эта власть истинная, данная сверху. Он не самозванец. Он не узурпировал власть от жажды всеми править. ©
|
|
|
Dinah
|
Дзяучаты!!! мы ужо дома!!! Заутра збираемся? Дзе? А якой гадзине?
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Беларусачка
|
Дзяўчаткі!!! Толькі што узнікла новая прапанова: маладыя дюдзі заўтра ў палацу моладзі а 19 гадзіне арганізоўваюць калядкі і запрашаюць нас да іх далучыцца. Там-жа і паспяваем, і патанчым. Мне гэтая ідэя вельмі спадабалася: не толькі прафесійна  , але і камфортна з дзеткамі (а то я трохі горла прастудзіла, і баялася, што спевы зусім не выйдуць). Панядзелак ( 9 студзеня) а 19-й у палацу творчасці дзяцей і моладзі ў 104-ы кабінеце (ткацтва).Мы будзем усёй сям'ёй і з сябрамі! Я ўнутры там ні разу не была, не арыентуюся, таму сустрэнемся ля кабінету, так?! Чакаю!
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Dinah
|
у палацу творчасці дзяцей і моладзі А цяпер падрабязней дзе гэта? 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Беларусачка
|
У Каложскім парку. Ісці з Савецкай плошчы па Кастрычніцкай, а там праз масток і направа. Толькі вось калядкі redbird я зусім не ведаю... 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
|
redbird
|
Ой, нам далеко... На коляске не доедем, с остановки не донесу, мы маленькие совсем, 1,3 нам. Если бы с папой... но он на работе допоздна. Ладно, до следующего года!!!  Мы пели уже, если честно, 7-го около ёлки к-ра Октябрь, незапланированно! И твои, Беларусачка, калядки я выучила, нетрудно догадаться, какая мелодия, хоть ютюб не тянет, они на слуху. "Званочкі" у нас дома с утра до ночи! Спасибо! Опять пардоны за мой рюский. 
|
|
|
Записан
|
Правитель про поэта чаще всего не знает ничего. У поэта, безусловно, больше власти, чем у правителя. И главное — эта власть истинная, данная сверху. Он не самозванец. Он не узурпировал власть от жажды всеми править. ©
|
|
|
Беларусачка
|
Зараз распавяду, як я тэлефанавала ў абодва аддзела адукацыі па пытанню набора ў беларускі садок  Каму гэтае пытанне актуальна - калі ласка, адпісвайцеся  Па-першае, пасля размовы ў мяне вера перарасла ў надзею  Магчымасць УПЕРШЫНЮ (не магу сказаць, за які час) адправіць дзіця ў беларускую групу вялікая. Усё ў НАШЫХ руках. Нюанасаў шмат, але яны вырашаюцца. Па-другое. Па маім спісе нас, хто збіраецца ў садок у гэтым годзе, каля 10. Садаўскія нормы для арганізацыі групы - УСЯГО 12 дзяцей. 2 гады назад ў шматлікіх СМІ былы дана інфармацыя пра вывучэнне спросу на беларускія садкі. Аказалася, у Ленінскім раёне ў іх базе 2 ці 3 чалавека (і мы ў тым ліку), у кастрычніцкім толькі 2, з якіх 1 мой сын не із раёну і 1 незнаёмая мне дама. Цікава, потым мы будзем крычаць, пісаць і скардзіцца на ўладу, што вось так хацелі, а яны..., а нам... >:(А мы выканалі свой мінімум - хаця б далі ім афіцыйную інфармацыю, што мы ёсць, мы ўсе запісаліся??!!! Абодва спецыяліста з дзвюх раёнаў прачыталі мне натхнёную лекцыю пра тое, што яны кожны год гэтае пытанне падымаюць, спецыялістаў у іх хапае, матэрыялу таксама. Чакаюць нас  Ёсць бюракратычныя замарочкі - у першую зборную групу можна браць дзяцей з 2 да 4 год, але мінімум 12 чалавек. Тут таксама можна пазмагацца, калі нас атрымаецца меней - У Магілёве некалькі год існавала група з 3-х дзетак. Другая іх замарочка - гэта трэба абавязкова мець рэгістрацыйны нумар (ага, як у Замяціна "Мы"  ). Кажуць, што гэта абавязкова!!!! Але калі мы на беларускую групу, то запісацца можна проста для галачкі, бо наўрад-ці група будзе перапоўненая  А, самае галоўнае - у гэтым годзе яны нам могуць прапанаваць 54-ы садок на Урублеўскага (ці бліжэйшыя). Таму што там ёсць вольныя групы. Пытанне групы ў цэнтры на гэты год немагчыма, усё даўно распісана. А я вельмі спадзявалася прытуліцца ў малых старых садках - зручна з дастаўкай  Садок на Урублеўскага яшчэ аніразу цэлую групу не набіраў, таму тыя, хто здаваў туды старэйшых дзетак, траплялі проста ў групу з беларускім кутком. Перад тым, як на яго пагаджацца, хацелася б туды пад'ехаць і паразмаўляць з будучымі выхавацелямі - хто са мной у кампанію?!! Адкажыце, калі ласка, на наступныя пытанні (дашліце АП): 1. Поўнае імя дзіця 2. Дата Нараджэння 3. Месца жыхарства 4. Наяўнасць аўто 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Nasta
|
Беларусачка, хацелася б падтрымаць вашую iнiцыятыву. Было б класна, калi усё ж у цэнтры была магчымасць зрабiць такую групу.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
tanuhas
|
простите, что вмешиваюсь в вашу беседу, но если мне не изменяет память, то в 40 саду(от Азота) на Пушкина была группа(кружок?) белорусского языка.Тот же белорусский "куток" Вам, Nasta, было бы удобно....Поинтересуйтесь, садик ведь и сам по себе неплохой.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Беларусачка
|
О, цікава! А дзе такі сад размешчаны? Можа яшчэ ў якіх цэнтральных ёсць такія "намёкі" на беларушчыну? І чаму мяне пераконвалі, што ў цэнтры ніяк не арганізавацца? Хаця 100% таксама не сказалі... Тут пытанне аб паўнавартаснай групе, а не гуртку. Будзем працаваць 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Nasta
|
простите, что вмешиваюсь в вашу беседу, но если мне не изменяет память, то в 40 саду(от Азота) на Пушкина была группа(кружок?) белорусского языка.Тот же белорусский "куток" Вам, Nasta, было бы удобно....Поинтересуйтесь, садик ведь и сам по себе неплохой. Цiкава, цiкава. У нас шмат дзяцей з дома водзяць у гэты садок (дарэчы ён Азотаускi), i нiхто з бацькоу не казау пра той гурток... Дарэчы мая пляменнiца ходзiць у Хiмвалакноускi на Томiна (ня ведаю нумар), дык там у звычайных групах выхавацелькi старалiся самыя вядомыя традыцыi народныя дзецям распавядаць - ладзiлi Каляду, да Вялiкадня нешта рабiлi...хоць так
|
|
|
Записан
|
|
|
|
|