Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
25 Октябрь 2025, 15:31:00
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 6 7 9 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: БУХЛО ДОРОЖАЕТ! Пипл протрезвеет,режим ру  (Прочитано 23420 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #210 : 14 Январь 2013, 19:27:45 »

СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ

Ніхто ня верыць, што злачынцы “адумаліся”

За часы лукашызма (якія многім здаюцца вечнымі) мы шмат чаго наглядзеліся і наслухаліся. Але такога яшчэ не было. Сьнежань 2012 г. прайшоў пад знакам “барацьбы супраць алкагалізма”. Старэйшыя людзі спыталіся самы сябе: “Можа вяртаюцца гарбачоўскія часы? Зноў вінаграднікі высякаць будуць?” Яны прыгадалі, што сярод іншага “антыалкагольная кампанія” была адным са знакаў блізкага правалу гарбачавізму і ўсяго СССР. Вядома, што тады, на прыканцы 1980-х гг., беларускае насельніцтва адказала імпэрскаму рэжыму нябачаным дагэтуль ўздымам самагонаварэньня. Беларусы супраціўляліся, як маглі і як прывыклі…

Раптам Лукашэнка і ягоная камарылья пачалі рабіць шумныя заявы пра шкоду танных вінаў (на народнай мове – “чарніла”). 18 гадоў свайго валадараньня рэжымшчыкі шкоды не бачылі (бо пілі зусім іншы алкаголь), і вось дадумаліся ўрэшце. Рэжым зрабіў нават запыт у адпаведны інстытут Акадэміі навук РБ, каб там навукоўцы зрабілі аналіз узораў “чарніла”. Людзі ў белых халатах аналіз зрабілі і паведамілі, што ў “чарніле” утрымліваюцца вельмі шкодныя для здароўя рэчывы і дададзены нават мэцілавы сьпірт. Дарэчы, тое, што рэжым шмат гадоў таму загадаў падліваць у “чарніла” тэхнічны сьпірт “у малых дозах” (а гэта ёсьць забойчае для чалавечага арганізма рэчыва), было неаднаразова агучана сумленнымі беларускімі навукоўцамі і патрыётамі-фронтаўцамі. Ніхто не зьвярнуў на гэта ўвагу, “чарніла” працягвала ліцца ракой.

Што ж адбылося? Адкуль такі клопат пра здароўе працоўных? Цьвярозыя аналітыкі выказваюць меркаваньне, што злачынная мэцілава-чарнільная акцыя антыбеларускага рэжыму разьвівалася з посьпехам. Атрутным пітвом угробілі многія тысячы здаровых і актыўных мужчын і жанчын, у мільёнаў іншых падарвалі здароўе і волю да супраціву злу. Але паўстала статыстычная праблема. Бюракратычныя цынікі рознага ўзроўню пачалі паведамляць з раёнаў і вобласьцяў у рэжымны цэнтар: рабы пачалі выміраць, няма каму працаваць на фабрыках і ў полі! Якім бы ня быў зьнішчальным і антычалавечым лукашызм, але нават яму патрэбныя работнікі, якіх можна эксплуатаваць і на якіх трымацца. Вось і паўстала новая “генэральная лінія партыі”. Толькі беларусы ня вераць, што злачынцы “адумаліся”.

Янка Базыль

http://www.bielarus.net/archives/2013/01/14/2931
Записан
Страниц  : 1 ... 6 7 9 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,084 секунд. Запросов: 18.