СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕДурачкі зноў засьвяціліся з плюшавымі мядзьведзікамі. 10 сьнежня маладзёвае крыло “Говправды” пад крыптонімам “Zмена” зноў куражылася ў сталіцы. У сумёт непадалёк ад “Чупа-чупса” (“Національной бібліотекі”) дзеячыкі пасадзілі некалькі цацачных мядзьведзікаў і ўтыркнулі ў сьнег плакацікі на палачках. Тэксьцікі выкананы на ламанай пад трасянку расейшчыне, яны пра “кое-кто у руля 18 лет” і “люді сідят”. У сувязі з гэтым міліцыя затрымала (ужо ў кватэры) “грамадзкага актывіста” Паўла Вінаградава. Зразумела, што з гэтай шпаны СМІ цяпер будуць ляпіць герояў і пакутнікаў.
* * *
Падлогі ў пад'ездах жылых дамоў у Менску зноў засыпаны “печатной продукціей”. Людзі дэманстрацыйна кідаюць пад ногі і топчуць чарговы прапагандысцкі опус ад “Говправды”. Усё ў ім на акупанцкай мове. Называецца ён — “Гражданский договор”. На вокладцы — аптымістычныя фізіяноміі гэбоўскага правакатара Андрэя Дзімітрыева і яшчэ аднаго дзеяча, які пададзены як “Игорь Драко, депутат команды “Гражданского договора”. У прэамбуле дзеячыкі гукаюць: “Мы обещали: после выборов не уйдём!”
Правакатары, сапраўды, нікуды не сышлі, хаця іхныя гаспадары і аб'ектыўныя абставіны “спалілі” іх, можна сказаць, ушчэнт. Але агентура, як той Фэнікс, матэрыялізавалася з попелу ды зноў за сваё — заклікае на нейкія “местные выборы”.
На “говпраўдаўскай” паперцы ёсьць нават карта Беларусі з пазначанымі офісамі і тэлефонамі “депутатов ГД”. У іх канторы і ў Белазёрску, і ў Хоцімску, і ў Рагачове. Усяго 18 кантор па ўсёй краіне. Людзям, якія пабылі там, запомніліся бадзёрыя супрацоўнікі “Говправды” і “ГД”, а таксама важнейшы элемэнт інтэр'ера канторскіх — вялікія сэйфы з валютай.
Людзі зноў пытаюцца: адкуль у гэтых мітусьлівых балбатуноў столькі грошай? Аналіз паказвае, што шлях фінансаваньня тут класічны. Рэжым шчодра дазваляе Захаду фінансаваць рэжымную агентуру.
* * *
Класікі растуць, як на дражжах. Вядомы лукашэнкаўскі цэнзар (ён жа “боец революціі, соратнік товарішчей Калякіна, Янукевіча, Саннікава і інш.”) А. Фядута атрымаў прэмію ад мясцовага ПЭН-цэнтру. Прэмія прызначана за “турэмную лірыку” пад экзатычным тытулам “Американские стихи”. Вядомая падканторская структурка паўдзельнічала, такім чынам, у стварэньні вобраза сучаснага графа Монтэ-Крыста на матэр'яле заслужанага балалаечніка раньняга лукашызма Фядуты. Чакаем лаўровых вянкоў і бюстаў “на родіне героя” для Алкаева, Ціцянкова, таго ж Саннікава і іншых поп-зорак, якія спачатку рабілі кар'еру ў падтанцоўцы антыбеларускага рэжыму, а потым запісаліся ў кардэбалет “оппозіціі”.
Янка Базыль
http://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/00--20130109--01