калі так, то дзе гэтыя беларуса-католікі? чаму большасць не прыходзіць на беларускую Імшу??
Гэта большая частка каталікоў на Беларусі. Ў праваслаўнай- руская. Мабыць, яшчэ спытаеце- дзе гэтыя беларусы-праваслаўныя?
па вашых словах няшмат, але ў большасці прыходзяць на польскамоўную Імшу, дык чаму так?)))
Фэнамэнальна дурное пытанне. Таму, што беларускіх імшаў амаль няма. Я вось толькі зараз і то прыкладна даведаўся дзе і калі ёсць беларускія набажэнствы. Затое вядома дакладна, што калі хочаш польскую- ідзі куды заўгодна, не памылішся. Шукаў аднойчы ў інтэрнэце-не знайшоў. І пасля гэтага вы пытаеце??
і ведаеце вельмі цікавая з'ява цяпер назіраецца. тыя беларусы, якія гэтакімі сябе лічылі пры атрыманні карты паляка падымаюць верх нагамі архівы і аднаўляюць ў метрыках запіс нацыянальнасці а менавіта -паляк. смаргонскі, ашмянскі і астравецкі раён парктычна цалкам быў запісаны -беларусы згодна з загадам сталіна ў 1947 годзе (калі не мыляюся што да года), многія з іх гэтакімі сябе і лічылі, ну вядома, наступствы савецкага выхавання і часу.
Вядома, што ў перыяд польскай акупацыі ўсіх "тутэйшых" запісалі як палякаў. І што далей? Не трэба трызніць, ніколі сюды палякі не ехалі і ніколі тут ня было "царства польскага".
таму шчыра кажучы каб католік быў беларус па бацьку і па маці, вельмі рэдка. ён можа сябе лічыць беларусам, але калі глянуць у радавод, то будзе 100% хтосці паляк.
Калі этнічных, то дастаткова няшмат (зрэшты, я ўжо вышэй адзначыў).
ну дык прэм'ер мае сваё бачанне, а яго намеснік може мець другое. а наколькі я ведаю, Туску спарвы касцёла і веры абыякавыя.
Ну, дык прэм'ер- 2-я асоба ў дзяржаве. Ўсё гэта не выпадкова.