а хто каго акупаваў?
Ну, Польшча частку Беларусі. І што, ад таго яна стала вашай?? Тады некаторыя польскія гарады таксама можна назваць прускімі і аўстрыйскімі. І ў наступны раз, калі яшчэ будзеце думаць пра тое, што Гародня- польскі- ўспомніце, чыім насамрэч з'яўляецца Беласток.
Няўжо вы не ведаеце, што зараз адбываецца на Беларусі? Якая яшчэ дэмакратыя?? я мяркую што гэта справа нейкай асобнай веткі на гэтым форуме, н.п. Паліт ізба. таму менавіта ў гэтай сітуацыі няварта блытаць справы палітычныя і справы мовы малітвы, яны ня маюць да палітыкі а ні якага дачынення.
Ну, прычыны распаўсюджанасці польскай у касцёлах- палітычная. Гэта выкарыстоўванне слабых паліцый беларускай мовы.
як вы іх называеце "касцёльныя палякі" маюць права маліцца на той мове, на якой яны хочуць, і ніхто ўводзіць аднамоўе ў касцёле ня будзе. на прыкладзе раскладу Імшаў ў Гродна па беларуску мы бачым што беларускамоўныя католікі не пакрыўджаны. хто хоча, можа ісці на службу па польскі чы па беларускі, я неразумею вогуле сэнсу гэтай пагаданкі. хочаш маліцца па беларускі, маліся, у катэдры Першая Камунія адбываецца для беларускамоўных дзетак, хочаш маліцца па польскі, як кажуць прошэ бардзо. і прасіўбы на будучыню не мыляць што католік=паляк, католік можа быць і беларус, і рускі і габрэй і г.д.
Але палякі ўсё ж складаюць нацыянальную меншасць. Беларусы- большасць. А выкарыстанне ў касцёлах наадварот. І з-за таго, што беларусы- уніяты, каталік- беларус выглядае яксці неактуальна. Ў гэтым няма сэнсу.
колькі, калі і на якой мове ў касцёле маліцца ўлада не ўмешваецца, таму заклікаю не палітызіраваць гэтыя справы.
Ага. Ўлада суе рускую. І, маўляў, навошта вам руская, ўжо лепш польская. Але нам патрэбная беларуская.
Але, ладна, пакінем усё гэта. Дзякуй богу, толькі гарадзенская дыяцэ́зія такая.