Але "прайм-тайм" гэта, ўвечары (18.00 дзесці). І гэта, як я разумею, толькі ў 3-х касцёлах?? не думаю што Святая Імша на 18 гадзін гэта "прайм-тайм" , большасць ідзе на Імшу ў нядзелю зранку, каб не дзяліць дзень, а як ведаем час пік менавіта на 10:30 у Катэдры і так сама ў Вішняўцы.
таму самы папулярны час у нядзелю ад 9 раніцы, да 12-13 дня. у вечары прыходзяць тыя, што любяць паспаць, або працуюць і с паводу скарочанага працоўнага дня могуць прыйсці ў касцёл вечарам.
Але гэта толькі ў катэдры. Колькі ў нас касцёлаў і колькі маюць набажэнствы на беларускай? 5%??
Ад гэтага ён не стаецца менш польскім
Вы мяне, я гляджу, не вельмі правільна зразумелі:
А Гродна ж "польскі горад".

Дадзены смайл называецца "Злы". І размясціў я яго тут таму, што Гародня- не польскі горад, ніколі ім ня быў і ня будзе. Таму ж і словы "польскі горад" узяў у двукоссі (каб падкрэсліць, што ён не польскі). А то вам, я гляджу, толькі скажы- дык вы ўжо раўці гатовыя.

хто не хоча па польску, маючы гэтакі выбар Імшаў па беларуску здолее сабе выбраць і касцёл і гадзіну, дзякуй Богу даехаць да любога касцёла ў Гродні сёння можна з легкасццю.
А, дык адзначае беларуская большасць павінна "шукаць касцёл дзякуй богу няма праблемаў з грамадскім транспартам"?? Мабыць, хай польская пашукае, ў нас жа
дзякуй Богу даехаць да любога касцёла ў Гродні сёння можна з легкасццю.
Затое ёсць разпаўсюджанае меркаванне, што "Гродна - рускі горад" і вось і чутна пытанні "чаму імша не па руску ў касцёле ?"
Няма ў беларусаў такога меркавання. І па-рускаму набажэнства ані ў каталіцкай, ані ў праваслаўнай нікому не патрэбнае.