У гэтым-та і праблема, што службы на польскай мове, як правіла, праводзяць у, як кажуць, "прайм-тайм". Напрыклад, калі мяне знаходзіцца Францішканскі касцёл і я аніразу не чуў там беларускага слова. Напрыклад, калі хадзіў да першай Камуніі, то ўсё вялося на польскай мове і, канечне, мала, што было зразумела. І, што цікава, калі ім патрэбна каб іх дакладна зразумелі, то пачынаюць казаць на рускай. Напрыклад, у Менску недаўна быў на вяселлі, то там вялося на беларускай, што прыемна ўразіла. А Гродна ж "польскі горад".

Беларуская Імша у Катэдры:
17.30 (па-беларуску) па буднях.
12.00, 15.00 (па-беларуску) у нядзелю. час як па мне добры. калісці, калі беларуская Імша ўводзілася, была толькі ў нядзелю на 15 гадз. калі колькасць вернікаў стала вялікая, была ўведзена Імша на 12 гадз.
цяпер глянем далей...
Дзевятоўка ў нядзелю - 7.30, 9.00, 10.30 (па-беларуску)
Вішнявец у нядзелю 7.30, 9.00, 11.00, 13.00 (па-беларуску)
як памне, як вы кажыце у час "прайм-тайму" мапаліцца па беларуску можна ў любую гадзіну. а тое, што людзі больш ходзяць на Імшу па польску, то гэта іх выбар, ніхто ні каму не забараняе ісці тады, калі ім да спадобы.
што датычыць Першай Святой Камуніі, то дзеткі прігатаўляюцца, наколькі ведаю, і па беларуску і па польскі, і як ведаю на польскай мове прыгатавання прыходзяць большасць дзетак.
ну і як вы ўжо пісалі, Гродна ў гэтым сэнсе польскі горад, напэўна праз гадоў 15-20 мажліва будзе інакш, а можа і не будзе, але казаць што тут дыскрімінацыя беларускамоўных вернікаў, мяркую будзе мягка кажучы няпраўда.
А ў Менску па беларуску, і гэта справядліва, хоць а 9 гадзіне ў Чырвоным Касцёле штодня Імша па польску, можа варта было бы казаць, што там дыскрымінуюць польскую мову?))