Асабліва, калі заплацілі.

Добавлено: 25 Ноябрь 2012, 23:44:09
Міліцыя накрыла наркавечарынку ў аздараўленчым лагерыЗнойдзеныя рэчывы, падобныя на гашыш і марыхуану.
B-g.by | 17:45, 20 лiстапада 2012
У маладзёжных колах Брэста папаўзлі чуткі аб тым, што супрацоўнікі міліцыі «сапсавалі» групе маладых людзей святкаванне Дня студэнта, якое праходзіла за горадам у вельмі нефармальнай абстаноўцы.
Паводле інфармацыі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, у Брэсце існавала група маладых людзей, якія ўчыняюць «амерыканскія вечарынкі». На іх бесперашкодна ўжывалі алкаголь і наркотыкі.
Трапіць на такую тусоўку можна толькі па запрашальных і пры гэтым трэба быць асабіста знаёмым з кім-небудзь з удзельнікаў.
Супрацоўнікі ўпраўлення вырашылі «адпрацаваць» такую студэнцкую вечарыну на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна, у аздараўленчым цэнтры «Арляня».
«Аператыўнікам прыйшлося працаваць усю ноч.
На вечарынцы прысутнічалі 126 чалавек. Асноўны ўзрост — 18–19 гадоў, 70% з іх — студэнты розных навучальных устаноў Брэсцкай вобласці. Каля 10% асоб раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.
Асноўная маса (каля 70%) — прадстаўнікі моцнага полу. Таксама на вечарыне прысутнічалі 9 падлеткаў ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў. Персанал аздараўленчага цэнтра „Арляня“ адсутнічаў», — распавёў «Брестской газете» начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дученко.
Пры асабістым вобшуку ў некаторых прысутных былі канфіскаваныя рэчывы, падобныя на гашыш і марыхуану.
У семярых былі выяўленыя прыстасаванні для ўжывання наркатычных сродкаў. З алкаголю знойдзеныя 16 літраў вадкасці, што ўтрымлівае спірт, у палімерных 5-літровых бутэльках.
«Цяпер супрацоўнікі праваахоўных органаў праводзяць шэраг праверак і экспертыз, па выніках якіх будуць рабіцца далейшыя дзеянні», — дапоўніў Сяргей Дученко.
Чытаць цалкам
http://nn.by/?c=ar&i=83961