Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
19 Август 2025, 05:48:08
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: Альтэрнатыва рэжыму
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #9653205

Страниц  : 1 ... 14 15 17 18 ... 20 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Альтэрнатыва рэжыму  (Прочитано 54500 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #450 : 25 Ноябрь 2012, 13:29:06 »

Камэнтары тваі калі і выдаляюцца, то воляй боскай ды рукамі форумскай адміністрацыі. Смеющийся

Добавлено: 25 Ноябрь 2012, 12:21:04
КХП БНФ зладзіла сёння шэсце ў гонар Слуцкага Збройнага чыну
Радыё Свабода | 13:10, 25 лiстапада 2012

© Радыё Свабода

Актывісты Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, а таксама неабыякавыя да беларускай гістарычнай спадчыны людзі з бел-чырвона-белымі сцягамі, кветкамі, вянкамі і знічкамі традыцыйна вандруюць па месцах баёў слуцкіх паўстанцаў з войскамі Чырвонай арміі.
Удзельнікі ўрачыстасцяў наведалі вёску Грозава, дзе каля памятнага крыжа прагучала пасланне з нагоды гадавіны Слуцкага збройнага чыну ад лідара КХП БНФ Зянона Пазьняка. У сваім выступе в.а. старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі адзначыў вялікае значэнне тых падзеяў, якія адбываліся ў Слуцку і ваколіцах у 1920 г., дзеля незалежнасці Беларусі.

«Ужо тады случчакі разумелі, што расийскі бальшавізм – гэта чужая, варожая філасофія для беларусаў, і паклалі свае жыцці, каб не дапусціць на нашую зямлю тую навалу. Сёння мы не павінныя ахвяраваць жыццямі, але шмат што можам зрабіць.

Тое, што вы тут, што гаворыце па-беларуску, што трымаеце ў руках бел-чырвона-белыя сцягі, – гэта таксама змаганне, гэта працяг таго, што пачалі тут случчакі 92 гады таму назад»,
– сказаў Юрась Беленькі.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=84205

Добавлено: 25 Ноябрь 2012, 13:30:29


Добавлено: 25 Ноябрь 2012, 18:17:42
Зянон Пазьняк: Дарагія землякі, паважаныя Беларусы, спадарыні і спадары!

Сёньня зноў, як заўсёды, мы адзначаем угодкі Слуцкага Збройнага Чыну і шануем памяць слуцкіх змагароў. Мы шануем іх мужнасьць, славу і барацьбу за вольную незалежную Беларусь. Сёньня іхняе змаганьне ёсьць для нас ідэйным прыкладам, падмуркам і напамінкам, бо наша Бацькаўшчына, што апынулася пад акупацыяй антыбеларускага рэжыму, усьцяж у небясьпецы.

Случакі змагаліся пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам за беларускія ідэалы волі, свабоды, незалежнасьці, народнасьці і дэмакратыі. Гэта было народнае рушэньне і народная барацьба за ідэі прагалошаныя Беларускай Народнай Рэспублікай. У 1980-х гадах народныя ідэалы і Сьцяг Волі пераняў Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне» і дасягнуў усталяваньня рэальнай дзяржаўнай незалежнасьці краіны.

Але ўлада, нажаль, засталася ў руках савецкай каланіяльнай адміністрацыі і былой камуністычнай намэнклятуры. Гэта яны ўпусьцілі ў Беларусь ворагаў нашай незалежнасьці і культуры, паспрыялі захопу ўлады антыбеларускім сілам і самы ўключыліся ў антыбеларускую палітыку рэжыму.

Антынародны рэжым завёў краіну ў тупік, выклікаў гуманітарную катастрофу грамадзтва і, каб яшчэ трохі праіснаваць, гатовы па кавалках распрадаць і дзяржаву.

Але вядома, што ліквідаваць антыбеларускі рэжым і ўратаваць краіну можна толькі з тымі ідэаламі і пад тым Сьцягам, пад якім змагаліся і паміралі за Беларусь слуцкія ваяры.

Цяпер гэты Сьцяг падняты. Бачце і далучайцеся! Бачце і выбірайце!

І добра, што выбар адбываецца. Супраць ідэалаў вольнай, незалежнай, народнай Беларусі выступілі асноўны правакатар фальшывых выбараў і пабоішча 2010 года А. Саньнікаў і камуніст С. Калякін, які ўвесь час за аднаўленьне СССР і злачыннай камуністычнай ўлады. Але няма ніякай падтрымкі ў іх акрамя пустазвонства. «Арганізацыя» Саньнікава – гэта кланавая група ў 5-6 асобаў, якія ў поўным складзе выехалі за мяжу ў спадзяваньні на ўтрыманьне за імітацыю апазыцыйнай палітыкі. Партыя камуністаў – гэта ўчарашні дзень. Людзі памятаюць, што натварыла антыбеларуская камуністычная банда забойцаў на нашай зямлі, і ні пад якім іншым назовам яны не схаваюцца. Яны не перамяніліся.

Тыя «прагматыкі», што забыліся пра барацьбу з камунізмам, што ручкаліся потым з камуністамі пад дэмакратычнай фразеалогіяй, — рабілі інтэлектуальнае злачынства, якое ўжо дорага абышлося нашаму грамадзтву.
Але цяпер стала ўсё выразна відаць нават для тых, хто ня бачыў.

Памятайма пра нашых змагароў за вольную Бацькаўшчыну, бо Беларусь ужо ёсьць незалежная і будзе незалежная. Цяпер краіна не свабодная, але будзе свабодная.

Перамагаюць ня тыя, што гавораць пра свабоду і адначасна абымаюцца з ворагамі свабоды, а тыя, што трымаюць у адной руцэ свабоды Сьцяг, а ў другой – меч.

Вучымся духу ў слуцкіх ваяроў. Не забывайма пра іхны патрыятычны чын. Яны не баяліся мільённай бальшавіцкай арды і ня думалі пра сьмерць, але толькі пра волю і прышласьць Айчыны. Гэта высокародна і годна павагі. Ім шанаваньне і добрая памяць.

25 лістапада 2012 г. Зянон Пазьняк
« Последнее редактирование: 25 Ноябрь 2012, 18:17:43 от Head » Записан
Страниц  : 1 ... 14 15 17 18 ... 20 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,149 секунд. Запросов: 19.