Почему же тогда ни одна "оппозиционная партия" не призывает ограничить продажу алкоголя? Как просить экономических санкций для страны - так они всегда готовы, а как требовать увеличить цены на алкоголь - так все чего-то ждут... Ведь если подорожает алкоголь, то рэжым сразу рухнет...
1. У сёньняшняй Беларусі парлямант як вышэйшы прадстаўнічы і адзіны заканадаўчы ворган дзяржаўнай улады не існуе. Дзьве існуючыя палаты не маюць нічога агульнага з паўнавартасным парлямантам, бо пазбаўленыя галоўных прыкмет і функцый парляманту. Яны ня здольныя вырашыць ніводнай з праблем, што ўзьнікаюць у краіне. Наадварот, падчас іх існаваньня, колькасьць і вастрыня праблем значна павялічыліся. Вось важнейшыя з гэтых праблем:
— Катастрафічна зьмяншаецца колькасьць насельніцтва Беларусі (кожны год памірае людзей болей, чым нараджаецца).
— У забруджанай чарнобыльскай зоне вырабляецца сельскагаспадарчая прадукцыя, якой атручваюць насельніцтва, у тым ліку дзяцей.
— Насуперак эканамічнай і экалагічнай мэтазгоднасьці ў самай экалагічна чыстай мясцовасьці нашай краіны пачалося будаўніцтва атамнай электрастанцыі па не прайшоўшай выпрабаваньня расейскай тэхналёгіі. Ці не новы Чарнобыль рыхтуецца беларусам?
— Хуткімі тэмпамі расьце алкагалізацыя насельніцтва.— Разбураецца сістэма нацыянальнай адукацыі.
— Разбураецца беларуская культура.
— У беларускага народа мэтанакіравана адбіраюць беларускую мову — самую эфектыўную зброю ў абароне нацыянальных інтарэсаў. Ніхто з кіруючых асобаў краіны, у тым ліку абедзьвух палат, публічна не ўжывае беларускай мовы — дзяржаўнай мовы краіны, на вяршыні ўлады якой яны апынуліся.
Пералік ня вырашаных дзяржаўных праблем можна бясконца працягваць. Але чаму на гэтыя праблемы ніяк не рэагуе парлямант, з маўклівай згоды якога ўсе гэтыя праблемы ўзьніклі?
2. Перамагчы на недэмакратычных выбарах, дзе падлік галасоў не падкантрольны грамадзтву, ня здолее ніхто, акрамя тых, каго ўжо выбраў рэжым.
Дык навошта разумным і прыстойным людзям удзельнічаць у сумніўных выбарах з ужо вядомым адмоўным для беларускага народа вынікам? Ці ж варта, у каторы раз, наступаць на адны і тыя ж граблі?
Мікалай Крыжаноўскі
дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання,
Сябра дэпутацкай Апазыцыі БНФhttp://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/00--20120824--03Эканамічныя санкцыі патрабуе толькі псэўдаапазіцыя (надакучыла ўжо пра гэта пісаць). Рэжым не рухне толькі пасля забароны ўсялякіх "чарніл", але гэта адзін з чыннікаў... Проста, чалавек, які злы на гэтае ўсё пойдзе не ў краму, а на плошчу... ці так якому менту ў морду дасць.
