Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
18 Август 2025, 04:58:24
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 5 6 8 9 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: БУХЛО ДОРОЖАЕТ! Пипл протрезвеет,режим ру  (Прочитано 23006 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #180 : 19 Ноябрь 2012, 15:08:08 »

"Піпл" працверазее- рыжым рухне. Сапраўды так. Таму, антыбеларускі рэжым на чале са сваім начальнікам зробяць усё каб гэтага не здарылася...

Пасля слоў Лукашэнкі забараняць «чарніла» ў Мінску перадумалі

У Мінгарвыканкаме сцвярджаюць, што да адмены рашэння іх падштурхнулі «ўдакладнёныя разлікі эфектыўнасці забароны».
Зміцер Лукашук, Еўрарадыё | 14:07, 19 лiстапада 2012
Па словах начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Аксаны Канстанціновіч, абыйсці гэтую забарону аматары таннага віна змогуць вельмі лёгка.

«Лакальная забарона малаэфектыўна, бо дзейнічае толькі на тэрыторыі горада Мінска. А на тэрыторыі Мінска размешчаныя два вялікія буйнарознічныя прадпрыемствы — Еўраопт і Bigzz. Яны знаходзяцца па-за тэрыторыяй горада — гэта Мінскі раён і на іх гэтая забарона не распаўсюджваецца. Любы жадаючы сеў на грамадскі транспарт, даехаў і набыў ўсё, што захацеў. Такім чынам той, хто хоча выпіць, ён знойдзе, дзе гэта набыць».

Да ўсяго, дадае суразмоўца, у гэтых гіпермаркетах могуць «затарвацца» тыя, хто сам не п’е, але захоча на гэтай забароне зарабіць.
Маўляў, такія гандляры будуць набываць «чарніла», а потым прадаваць па завышаным кошце тым, хто сам выехаць за Кальцавую не мае магчымасці.

Па словах Канстанціновіч, словы кіраўніка краіны наконт малаэфектыўнасці забароны, не маюць да новага рашэння чыноўнікаў Мінгарвыканкама ніякіх адносінаў. Але адметна, што гэтыя «пераразлікі» імі былі зробленыя 16 лістапада, на наступны дзень, пасля выказванняў Аляксандра Лукашэнкі на гэты конт падчас нарады па пытаннях рэфармавання МУС.

Нагадаем, 1 лістапада Мінгарвыканкам прыняў рашэнне аб забароне продажу мацаваных садавіна-ягадных вінаў на тэрыторыі Мінска з 1 снежня 2012 года да 1 лютага 2013 года.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=83866

Добавлено: 19 Ноябрь 2012, 17:43:54
Эксперты і неэксперты — пра чарніла
Аксана Рудовіч, Ірына Арахоўская | 00:34, 18 лiстапада 2012
«Флірт», «Спатканне» — вось толькі некаторыя рамантычныя назвы напоя, які ў народзе завуць «чарніла» ці «бырла». У хуткім часе набыць бутэльку «пладова-выгаднага» ў сталіцы будзе немагчыма. Гарадскія ўлады ў змаганні за здаровы лад жыцця вырашылі правесці эксперымент: на два месяцы спыніць продаж мацаваных пладовых вінаў.

А нядаўна Лукашэнка скептычна выказаўся адносна планаванай забароны віна пладовага:

«Гэтыя забароны нічога талковага не дадуць, — цытуе яго прэс-служба. — Збярыцеся і сур’ёзна падумайце над тым, да чаго гэта можа прывесці. Забароннымі метадамі мы нічога не зробім».

Як ставяцца жыхары Мінска да забароны «чарніла» — глядзіце на відэа:


Некаторых нашых суразмоўцаў тэма «чарніла» зачапіла за жывое. Глядзіце разгорнуты каментар «эксперта па пладовых вінах»:


Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=83808
« Последнее редактирование: 19 Ноябрь 2012, 17:43:55 от Head » Записан
Страниц  : 1 ... 5 6 8 9 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,125 секунд. Запросов: 19.