Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
19 Август 2025, 14:11:51
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: Альтэрнатыва рэжыму
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #9475120

Страниц  : 1 ... 13 14 16 17 ... 20 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Альтэрнатыва рэжыму  (Прочитано 54549 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #420 : 01 Ноябрь 2012, 20:25:58 »

Зянон Пазьняк кажа, што мае крыніцы ў КДБ
Як ставіцца старшыня КХП-БНФ да таго, што ягоная крытыка на адрас апазыцыі так шырока цытуецца дзяржаўнымі СМІ?

31 кастрычніка дзяржаўнае агенцтва БелТА, а потым і галоўныя дзяржаўныя тэлеканалы працытавалі вытрымкі з інтэрвію старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка сайту InterPolitTV, у якім ён рэзка скрытыкаваў беларускую апазыцыю, у прыватнасьці заявіўшы, што тая цалкам фінансуецца і кантралюецца Захадам, і ня мае ўласных ідэяў і мэтаў.

Мы спыталіся ў Зянона Пазьняка ці чакаў ён такога цытаваньня з боку дзяржаўных мэдыяў і як ён да гэтага ставіцца.

З.Пазьняк пра цытаваньне яго на БелТА

ПлэйлістСпампаваць

Зянон Пазьняк: Мне абсалютна ўсё роўна — хто мяне будзе цытаваць і колькі мяне будуць цытаваць. Я сказаў, таму што павінен быць чалавек, які гаворыць праўду. Бо калі не гаварыць праўду, то яе ўвогуле ня будзе. Дык вот тут сказана праўда. Гэта першае.

Па-другое, гэтыя мэдыі могуць мяне цытаваць сто разоў — упоперак, па дыяганалі, могуць станавіцца на галаву, што хочуць — ім ужо нічога не дапаможа. Ім нічога не дапаможа, яны поўныя банкруты, яны сядзяць у галёшы. І таму гэтая іхная прапаганда выклікае толькі сьмех. Нічога яны гэтым не дасягнуць, акрамя толькі таго, што людзі, якія ня ведалі, пачытаюць мяне альбо паслухаюць мае выказваньні і зразумеюць тое, што трэба зразумець. Вот гэта адзіны добры вынік гэтай прапаганды — што людзі, якія ня ведаюць, яны даведаюцца.

Тое, што яны цытуюць там у сваім кантэксьце, што апазыцыя там несамастойная, якая кіруецца на грошы Захаду — усё правільна, там пра гэта ўсё дакладна сказана. Але гэтая апазыцыя зьяўляецца таксама структурай гэтага рэжыму. Гэтая апазыцыя выканала ўсе праекты гэтага рэжыму. І апошні праект — гэта 2010 год, калі па гэтаму праекту захавалі практычна... зрабілі клаўнаду, з гэтай самай выбарчай кампаніі зрабілі правакацыю і далі магчымасьць гэтаму рэжыму ўсіх здушыць і захавацца ва ўладзе. Вот апошні іхны праект. Супольны. Таму што ўсё ім было сказана, у тым ліку і з майго боку. Усё растлумачана — што гэта за палітыка, чаму нельга ісьці на гэтыя выбары, чаму іх трэба байкатаваць, чаму трэба здымацца. Усё было сказана дакладна, і ўсё яны чулі. Ім далі грошай, пры тым вядома нават якая колькасьць. Магу вам сказаць дакладна: на «ГовПравду» было дадзена 4,5 мільёны даляраў. Гэта дакладна, гэта яны самі сказалі на допытах у КГБ...

РС: Прабачце, Зянон Станіслававіч, але калі Вы гаворыце пра допыты ў КДБ, адразу паўстае пытаньне — адкуль гэтая інфармацыя?

ЗП: Гэта яшчэ ня ўсё. Наконт гэтай апазыцыі... Якая інфармацыя?

РС: Наконт 4,5 мільёнаў...

ЗП: Гэта інфармацыя, якая мне вядомая, і я вам яе кажу.

РС: Але тады паўстае пытаньне — вось Вы гаворыце: гэта на допытах у КДБ. Значыць, гэта інфармацыя з крыніцаў у КДБ? Чаму ёй можна верыць?

ЗП: Менавіта з крыніцаў у КДБ...

РС: А чаму ім можна верыць?

ЗП: Хай яны ня думаюць, што ўвесь рэжым працуе на гэтага вусатага сатрапа. Хай яны ня думаюць. Вакол яго, у бліжэйшым асяродзьдзі ёсьць людзі, якія яго закладаюць, якія працуюць зусім на другіх, якія працуюць на будучыню. Хай яны ня думаюць, што гэта маналітная банда, якая ўселася на беларускі народ і будзе яго ціснуць да канца. Як толькі ён хісьнецца, яго ўсе кінуць, ад яго ўсе адыдуць. Дык вот, перш чым мяне цытаваць, гэтыя мэдыі і гэтая публіка — няхай яны падумаюць пра будучыню, можа ім і лепш мяне падтрымліваць, а не таптаць.

Гэта адзін момант. І другі момант, пра які вы сказалі — наконт гэтай так званай апазыцыі. Гэтая апазыцыя, якая была ўтворана Гансам Вікам, пра што я кажу, на якую былі патрачаныя пэўныя сумы дакладныя, якія агучыў Ганс Вік — гэтая апазыцыя за 13 гадоў праваліла ўсё, што можна было праваліць, не зрабіла нічога. Яны выступілі за раскол Народнага Фронту, супраць Пазьняка, каб Пазьняка не было — от тады яны зробяць як трэба, у іх усё будзе. Ну, Пазьняк зрабіў усё, што мог, нават вышэй сваіх сіл. Вынікі ёсьць: ёсьць незалежнасьць, ёсьць незалежная дзяржава, ёсьць дэмакратычнае заканадаўства, нават да гэтага часу яно ня зьнішчанае. Адкрытыя таямніцы гэтых кэгэбоўскіх генацыдных аналаў, Курапаты адкрытыя. Гэта ёсьць. Чарнобыль падняты, заканадаўства па Чарнобылю зроблена, грамадзянства зроблена — усё! І да гэтага часу гэта існуе. Гэта ўсё я запісваю на Народны Фронт, якім я кіраваў, і гэта ўсё відавочна, ёсьць вынікі, і да гэтага часу мы жывём тымі вынікамі.

Што зрабілі яны? Дамовіліся зь Вікам, прынялі Пазьняка, 13 год мелі. Што яны зрабілі? Першая прэзыдэнцкая кампанія, 2001 год, выставілі члена Бюро ЦК...

РС: Зянон Станіслававіч, я выбачаюся, у нас у эфіры абмежаваны час...

ЗП: ... пачакайце, не-не-не, стоп, выставілі члена Бюро ЦК Ганчарыка — правалілі. Знайшлі Мілінкевіча ў 2006 годзе — правалілі з трэскам. Потым выступілі самі супраць Мілінкевіча. 2010 год — зрабілі клаўнаду, правалілі ўсё. Значыць, гэтай апазыцыі, усёй гэтай публіцы, якая нешта яшчэ гаворыць, трэба вымятацца з палітыкі, выбірацца, гэта поўныя банкроты. Ім трэба каяцца, пасыпаць галаву попелам. Акрамя шкоды для беларускага народа яны нічога не прынесьлі. І тыя грошы, якія яны бралі з Захаду, яны пусьцілі ў трубу. І цяпер атрымліваецца, што Захад, робячы сваю палітыку, шукае непасрэдныя кантакты з Лукашэнкам, а ня зь імі. Вот вынік гэтых банкротаў! Так што хай яны там не камэнтуюць, а проста робяць вывады.

Паўтараю: гэтай апазыцыі, якая абанкроцілася, якая стлуміла грошы Захаду, якая нарабіла столькі шкоды беларускаму народу, трэба вымятацца з палітыкі, да аднаго чалавека, каб іх духу там не было!

http://www.svaboda.org/content/article/24757877.html
Записан
Страниц  : 1 ... 13 14 16 17 ... 20 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,116 секунд. Запросов: 20.