Асноўную ролю ў еўрапейскіх арміях пачатку 15 ст. працягвала адыгрываць, як і на працягу ўсяго сярэднявечча, рыцарская кавалерыя, хаця гэты час належаў да апошніх дзесяцігоддзяў яе панавання на палях бітваў. У тыя часы гаварылі, што “сто конных варта тысячы пешых вояў”61. Так, нават праз паўтары стагоддзі пасля Грунвальда ў войску ВКЛ, згодна попісу 1567 г., на 14 955 вершнікаў прыпадала ўсяго 1512 драбаў, а па статуту віленскага сойму 1528 г. пяхота ў літоўскім войску не значылася наогул. На думку нямецкага гісторыка Вайца, зусім без пяхоты ніколі не абыходзіліся, але яна звычайна выкарыстоўвалася толькі пры абароне края, альбо ў такой вайне, на якую заклікалі ўсіх, хто мог трымаць зброю. У паходах яна ўдзельнічала толькі ў выглядзе выключэнняў. Ганс Дэльбрук лічыць, што функцыі пяхоты як у стралковым і змешаным боі, так і ў пасіўнай абароне, абмяжоўваліся рамкамі дапаможнага роду войскаў.
Отсюда делаем несколько выводов:
а) У Польшчы пачатку 15 ст. вайсковая павіннасць
распаўсюджвалася на ўсіх землеўладальнікаў і мяшчанаў, а таксама на войтаў і солтысаў. Пра вайсковую павіннасць у Літве мы маем магчымасць даведацца з прывілею Ягайлы феадалам ВКЛ каталіцкага веравызнання. Дакумент паведамляе, што
“згодна старажытнаму звычаю вайсковы паход застаецца абавязкам, які здзяйсняецца асабістым коштам. У тым жа выпадку, калі прыйдзецца пераследваць ворагаў нашых, якія б ўцякалі з нашай літоўскай зямлі, то для гэтага тыпу пераследу, якое па старажытнаму народнаму звычаю завецца пагоняй, абавязуюцца накіроўвацца не толькі рыцары, але і кожны мужчына, якога б ён не быў паходжання ці стану, толькі б ён быў здольны насіць зброю”.
Без сумнення, літоўскія харугвы пад Грунвальдам
складаліся выключна з конных рыцараў, што выцякала з таго прывілею. Тое ж самае магчыма сказаць і пра польскую армію. Нягледзячы на тое, што мяшчане неслі вайсковую службу, у вайсковых выправах яны, як правіла, не ўдзельнічалі. Такое становішча было характэрным для ўсёй сярэднявечнай Еўропы. Згодна паведамленню аднаго відавочцы, у сярэдзіне 16 ст. маскоўскі цар не браў на вайну ні сялянаў, ні гандляроў, а Філіп VI у 1347 г. заявіў, па словах Фуассара, што ў будучыні ён будзе вадзіць з сабой у бой толькі шляхту. Мяшчане з’яўляюцца проста баластам, які растае і знікае ў рукапашным бою, нібыта снег на сонцы. Магчыма карыстацца толькі іхнімі стралкамі ды золатам, каб аплочваць выдаткі, а іх саміх лепш пакідаць дома. Няхай сцерагуць сваіх жонак і дзяцей і вядуць свае інтарэсы, для ваеннай жа справы пасуе толькі шляхта, якая вывучыла яе і атрымала адпаведнае выхаванне з дзіцячых гадоў. Сярэднявечнае еўрапейскае грамадства строга падпарадкоўвалася формуле:
“Народ павінен працаваць, рыцары – ваяваць, святары – маліцца”
б) Крыжацкая конніца складалася з рыцараў Ордэна, гасцей з розных краінаў Еўропы і значнай колькасці наймітаў. Акрамя кавалерыі, якая складала асноўную баявую моц крыжацкага войска, у вайсковых дзеяннях 1410 г. прымала ўдзел таксама пяхота.
У гарадах з рамеснікаў складаліся атрады па 10 чалавек у кожным. Некалькі такіх дзесяткаў складалі больш буйныя тактычныя адзінкі – майгі, якімі камандавалі прызначаемыя капітаны. Такая прысутнасць мяшчанаў была хутчэй выключэннем, чым правілам. Толькі
крайне цяжкае становішча, якое патрабавала максімальнай мабілізацыі ўсіх сілаў Ордэна, прымусіла магістра вывесці ў поле ўзброеных рамеснікаў. У 1417 г. эльблонгскі храніст занатаваў, што ў бітве пад Грунвальдам загінула 550 мяшчанаў з гэтага горада. Адбылося гэта, па яго словах таму, што
“гаспадар вялікі магістр даслаў поўны заклапочанасці ліст, у якім загадаў кожнаму, хто тут жыве, прыгатавацца і рушыць на вайну ў імя любві, дабра і гонару”. Яны ж, “роўна як старыя, так і маладыя не маглі таму супярэчыць”74. Наяўнасць пяхоты ў войсках Ордэна
сведчыць пра якасную перавагу польска-літоўскага войска, таму што ні адзін з сярэднявечных відаў войска не мог параўнацца з рыцарамі, і кожнаму з іх пагражала непазбежная гібель у выпадку сутыкнення з рыцарамі пры роўных і нармальных умовах
*чисто ремесленский спецназ

в) Узбраенне абодвух войскаў амаль не адрознівалася адно ад другога, хаця ў гістарычнай літаратуры распаўсюджаны погляд пра “лягчэйшае” узбраенне літоўскіх харугваў у параўнанні з атрадамі польскага рыцарства і крыжакамі. У той жа час даследаванне А.Кірпічнікава адвяргае думку замежных гісторыкаў і паказвае, што рускае і літоўскае ўзбраенне і метады вядзення бою развіваліся згодна агульнаеўрапейскім традыцыям.
Пра гэта таксама сведчаць археалагічныя знаходкі зброі і вайсковай амуніцыі. Напрыклад, у Ноўгарадзе, Пераяслаўлі-Разанскім і некаторых літоўскіх магільніках знойдзены толькі аднатыпныя вузкалісныя наканечнікі дзідаў, забяспечаныя масіўнай утулкай з слабавыражанай шэйкай, прызначаныя для моцнага бранебойнага ўдару г.зн. для паражэння закаванага ў латы вершніка.