Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
12 Сентябрь 2025, 07:11:37
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 101 102 104 105 ... 185 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Загородные покатушки  (Прочитано 414892 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
MDS
Депутат горсовета
*****

Репутация: +897/-9
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 5122

Просмотр профиля
« : 26 Апрель 2009, 00:51:48 »

Текущие покатушки также смотрите на последних страницах темы

Большая просьба для тех, кто ищет компанию для покатушек:
Размещая сообщение о предстоящей поездке, оставляйте пожалуйста свой номер телефона, чтобы желающие присоединиться могли накануне поездки уточнить актуальность информации.
Если объявленная вами поездка по каким-либо причинам не может состояться или на ней не можете присутствовать вы лично, пожалуйста, сообщите об этом в этой теме как можно раньше.

РЕАЛЬНАЯ ПОГОДА ТУТ и ТУТ

Температуру здесь

Как проехать 100км или более в день без последствий
« Последнее редактирование: 13 Март 2015, 18:29:27 от PuLs@R » Записан
Первое сообщение / продолжение темы 
Andrey-g
Настоящий гродненец
****

Репутация: +218/-3
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 367


тэл. 783-39-26 (МТС)

Просмотр профиля
« Ответ #3061 : 11 Сентябрь 2012, 01:04:23 »

І яшчэ крыху пра пакатушку на Аўгустоўскі канал
И все парни позволяли Тане обогнать себя Смеющийся Стыдно ОМГ!
Так, хіба можна абагнаць, калі едуць уровень Tanchik12345 ды Цынічны Рамантык, ды абедзьве каляіны займаюць?  Непонимающий А калі ім яшчэ штось-ці не спадабаецца, то адзін з аднаго боку, другой з другога ў клешчы зажымаюць. Подмигивающий

Дзякуй _Raven_ і ўсім удзельнікам, вельмі добрая вандроўка атрымалася ў нядзелю. Упершыню ўдзельнічаў, хваляваўся, што не змагу прайсці такі працяглы шлях. Аднак усё атрымалася і я маю магчымасць падзяліцца сваімі ўражаннямі...
Тэмп быў абраны вельмі добра. Некаторыя кавалкі пуці былі складанымі, колы закопваліся ў пясок. Затое на асвальтовых кавалках адпачываў, хацелася рухацца хутчэй.
Напачатку былі адстаючыя. Неўзабаве абярнуўшыся назад, замест рухаючыхся следам, убачыў вось гэта:


Аператыўна сабраўшыся ды склікаўшы савет па далейшым манёўрам, вырашылі пачакаць. Аднак становішча не мянялася, адстаўшых не было.


Тады адправілі аднаго раварыста на разведку. На шчасце, ён хутка вярнуўся з прапаўшымі. Тады абралі Zer_0 "замыкаючым", каб больш ні каго не губляць, ды накіраваліся далей. Час ад часу на перакрыжаваннях спыняліся на перадышку ды пачакаць замыкаючых.


Рухацца было лёгка - адчувалася падтрымка паплечнікаў, была прыемная ўтульная атмасфера.


Сяброўства ды падтрымка былі ва ўсім. Асабліва гэта адчувалася, калі адзін з раварыстаў прабіў кола. Тады адразу было прапанована 7-8 лапатак для сняцця шыны, ды 4 новых камеры. І мянялі камеру ўсе разам: столькі чалавек на адно кола я ніколі не бачыў. Гэтаму колу было так сорамна ад такой увагі, што яно проста павінна верай і праўдай служыць доўга-доўга.


Неўзабаве назрэла пытанне: "А ці была дзюрка?" Пры першасным аглядзе яе не заўважылі. Каб пераканацца, што яна была сапраўды, а ўсё гэта не падалося, пайшлі нават макаць камеру ў возера, якое было нездалёк. Іншыя ў гэты час маглі адпачыць, ды палюбавацца наваколлем.


Раней лічыў, што па жвіровых дарогах лепш ехаць, чым па звычайных грутнтовых. Аднак глынуўшы пылу, ды заўважыўшы, як колы закопваюцца ў дробнае каменне жвіровай дарогі, пераканаўся, што не заўсёды. Ды і ровар пасля такіх шляхоў неяк мяняе колер Улыбка...


А вось і Нёман. І памятны фотаздымак ля яго.


Яшчэ крыху ляснога шляху, невялікі прыпынак на абед, і нарэшце ён, Аўгустоўскі канал!


Нават былая прытома некуды падзелася, так лёгка ды радасна было рухацца ўздоўж яго.


Як прыемна рухацца разам, якая добрая кампанія, напачатку незнаёмыя твары зараз становяцца блізкімі, амаль роднымі. Але час ужо паджымае, амаль палова каманды аддзяляецца, каб рухацца ў напрамку Гародні. Я таксама вырашыў ужо вяртацца дадому.


NickPC быў наперадзе і задаваў добры тэмп. Пасля прыпынку нават не хацелі падымацца. Каманда "пад'ём" тут ужо не працуе...


У Гародню вярнуліся стомленыя, але задаволеныя. Падарожжа было сапраўды выдатным. Дзякуй усім, хто арганізоўваў і ўдзельнічаў.
« Последнее редактирование: 11 Сентябрь 2012, 01:31:13 от Andrey-g » Записан
Страниц  : 1 ... 101 102 104 105 ... 185 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,135 секунд. Запросов: 20.