Штаб Батальёна №29
Беларускай
Краёвай Абароны
ў Смалявічах
НАЧАЛЬНІКУ БЕЛАРУСКАЙ КРАЁВАЙ
АБАРОНЫ, МЕНСКАЯ АКРУГА
9 чэрвеня 1944 г.
Рапарт.
Даводжу да вашага ведама, што згодна загаду жандармэрыі з батальёну напрацягу траўня і чэрвеня месяца па хадайніцтву мясцовых улад, дзеля аховы вёсак разьмешчаных вакол м. Смалявічы з батальёна назначалася каля 50 жаўнераў, для дапамогі ў правядзеньні веснавога пасеву ад нападу бандытаўпа захвату жывёлы партызанамі.На працягу 5 дзён батальён даў сваю згоду мець сталую ахову дзеля падрыхтоўкі лесаматар’ялу і паліва на зіму, таксама даў згоду рабіць выездына ахову транспарту па дастаўцы матарыялу і паліва для в/частак і батальёну сумесна і пад кіраваньнем жандармэрыі і паліцыйнага аддзелу Смалявіцкага павету. За гэтыя дні аховы ніякіх выпадкаў не здаралася. 9.6.1944 года здарыўся выпадак засады бандытамі ў напрамку шасе ад Смалявіч 7 км., куды быў накіраваны транспарт дзеля дастаўкі лесаматар’ялу пад аховай паліцыйнага аддзелу (18 чалавек) і 38 асоб батальёну Б.К.А.
Паліцыйны аддзел і жаўнеры батальёну сустрэліся з засадай банд, дзе прайшла вялікая бойка ахоўнікаў з бандытамі.
У часе бойкі на працягу каля 2 гадзін, з боку жаўнераў нашага батальёну аказаліся цяжка параненымі: Філіповіч Алесь М. і Філіповіч Мікалай, з якіхпа цяжкасьці параненьня памёр Філіповіч Мікалай. Лёгка параненымі аказаліся Міхалевіч Мікола і Пекарскі Алесь, якія знаходзяцца на лячэньні ўбатальённай амбуляторыі.
Адзначаю, што мужнасьць з боку пасланых 36 асоб радавога складу і 2 падафіцэраў праяўлена не кепская.
Усе жаўнеры і ўсе падафіцэры змагаліся да апошняга набою. Ім у часе адправы на ахову было выдана па 18 патронаў.
Камандзер зьвязу Філіповіч Сяргей бачачы, што апошнія набоі вышлі ў жаўнераў, скамандаваў ісьці назад. У часе адступленьня бандыты пачалі свой наступ з крыкамі “ура” і падбеглі к жаўнеру, які адыходзіў апошні — Лушчык Мікола — дабраволец, якому бандыт крыкнуў “Здавайся фашыская сволач” і хацеў яго ўзяць жывым у палон, але жаўнер, бачачы што пагражае яму жыцьцём, ён меўшы апошні набой выстраліў: бандыт адбегся, а ён тым часам скрыўся падь укрыціе і застаўся ў жывых.
З боку афіцэраў, падафіцэраў і жаўнераў батальёну выражаю наступную думку: прасіць Галоўнае Кіраўніцтва БКА і БЦР, каб найхутчэй нас узброілілепшай зброяй і вопраткай і даць магчымасьць хучэйшага выезду для барацьбы з бандытызмам.
КАМАНДЗЕР БАТАЛЬЁНУ [подпіс неразборлівы]
(НА РБ, ф.382, воп.1, спр.3, арк.374)
- это оттуда же
