Ещё:
Мелі мы клопаты й з чужаземцамі. Змабілізаваны быў адзін афіцэр Украінец, які паводля закону ня меў абавязку вайсковае службы. Ды ён сам хацеў быць у нашых збройных сілах, дык ці магчыма было яму адмовіць? Іншы, афіцэр Маеўскі, аказаўся Палякам, яго, згодна зь інструкцыяй, я звольніў. БКА ня мела права прыймаць у свае рады грамадзян іншых нацыянальнасьцяў. Змабілізаваныя радавыя Палякі адсылаліся ў існуючыя ўжо пад нямецкім кіраўніцтвам польскія аддзелы. Гэтак польскі аддзел, што быў пад камандай фон Розэна, з 35 чалавек узрос да 60-ці. Каля Крывічоў стаяла таксама лятувіская рота. Дачыненьні з гэтымі й нашымі аддзеламі, за выняткам Жодзішак, былі прыязныя.
Зьявіліся да мяне й два савецкія афіцэры, Расейцы, маёр Юшын ды паручнік Махеймов. Справа выглядала гэтак: Перамыкін, кіраўнік крымінальнай паліцыі, прадставіў нам двух савецкіх вайскавікоў. Адзін, малодшы, выглядаў на эўрапэйца, другі-ж — на азіята-Кіргіза. Зь ягонай паходкі й выгляду адчувалася энкавудыская выпраўка. Перамыкін, які прывёў да мяне гэтых тыпаў, казаў:
— Наместнік, это вам рыба! Я прівел вам большіх асобых военных спеціалістов с саветской арміі...
Саветчыкі павайсковаму засалютавалі ды прадставіліся. Падаўшы ім руку, я папрасіў іх сесьці. Гутарка ішла вёртка, мы жартавалі на ўсе лады. Выявілася, што гэта былі людзі адукаваныя, культурныя. Разьвітваючыся зь імі я абяцаў даць адказ за два-тры дні.
У міжчасе была нарада зь беларускімі прадстаўнікамі, як паступаць з савецкімі вайскавікамі, якія могуць быць і добрымі, і агентамі. На нарадзе былі галасы, што гэта радыёнаўскія шпіёны, хоць яны й адракаюцца ад бальшавізму.
Калі пра гэта пазьней даведаўся Перамыкін, ён гарлапаніў:
— Віш, как Белорусы преследуют нашіх православных русскіх, даже спеціалістов не берут к себе!

Там же:
Мабілізацыя трывала тры дні й набрала ў Вялейскай акрузе каля 15000 чалавек, а па ўсёй Галоўнай Акрузе Беларусі — каля 100000.Оружия, к сожалению, на всех не хватало... И:
Агулам у Вялейскай акрузе было змабілізавана каля 15000 жаўнераў. Аднак Немцы далі зброю толькі на тры тысячы чалавек. Таму рэшту давялося звольніць да часу новых загадаў.
