Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
18 Август 2025, 16:01:47
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: С Днём Победы!
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #888219

Страниц  : 1 ... 19 20 22 23 ... 30 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: С Днём Победы!  (Прочитано 73868 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #600 : 07 Сентябрь 2007, 15:43:23 »

У бяседзе з камандаю батальёну мы даведаліся, што цяпер у Даўгінаве даволі спакойна. Здараюцца толькі дробныя дывэрсіі. Перад прыходам-жа войска БКА Даўгінава было аб'ектам частых нападаў бальшавіцкіх бандаў і мясцовая паліцыя ня была ў сілах справіцца зь імі. Цяпер бандыты хапаюць адно з пасьбішчаў жывёлу, а на 1-га травеня 6 км ад Даўгінава вывесілі на жэрдзі чырвоную плахту. Пар. Касацкі даў загад штурмовым аддзелам батальёну, з удзелам сапэраў, асьцярожна зьняць чырвоную анучу. Калі баёвы аддзел пайшоў да жэрдзі ды спыніўся, абмяркоўваючы, як зьняць шмату, адзін з жаўнераў, малады хлапец, у патрыятычным парыве ня вытрываў:

— I што тут доўга думаць! — крыкнуў ён. — Бандыты ўтыркнулі жэрдзь ды павесілі анучу! Рванеш за жэрдзь — і ўся музыка!

— Пачакай, пачакай, гарачы хлопча! — крычаў дружыновы. Але ён ужо быў ля жэрдкі ды на вачох усіх ірвануў яе... I сталася трагэдыя. Да жэрдкі была прывязаная міна, якая разарвалася. Адважны, але непаслухмяны дзяцюк загінуў. Пахавалі яго ў Даўгінаве з усімі вайсковымі гонарамі.
---
Падаліся мы пасьля ў кірунку гарадзкой управы. Сярод руінаў спаленых дамоў сустрэў нас з хлебам і сольлю Даўгінаўскі бурмістр. Нашыя кароткія прамовы былі шчырыя, патрытычныя. Навет Немцы дзівіліся зь вялікай цяплыні дачыненьняў, якой звычайна няшмат у афіцыйных сустрэчах. Пасьля было прыняцьцё ў гарадзкой управе, прамовы гаспадароў і гасьцей. Гаспадары падкрэсьлілі, што Даўгінава хоць разбуранае, але ніколі не скарылася бальшавіцкім бандам, а цяпер, пад аховай БКА, будзе адной зь цьвярдыняў беларускага народу.

Нам было вельмі прыемна слухаць гарачыя словы прамоўцаў ды бачыць і іншых, стойкіх за сваю нацыянальную справу, Даўгінаўскіх грамадзян. Трэба было ўсё-ж вяртацца дамоў, каб да ночы прыехаць да Вллейкі. Нашая ахова, пакідаючы Даўгінава, грымнула песьню: "Ідуць жаўнеры Беларусы празь вёскі, сёлы, гарады..." Начальнік паліцыі круціў галавой, калі бачыў, што шмат якія ахоўнікі пад хмелем. Для асьцярожнасьці ізноў праверылі гэны масток. Ды на усёй дарозе мы ня мелі ніякіх перашкодаў. Бандыты мабыць зразумелі, што гарнізон Даўгінава павялічыўся, і нападаць не адважыліся.

 Улыбка Улыбка Улыбка
Цитаты по "Пад Знакам Пагоні" © Я. Малецкий
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
Страниц  : 1 ... 19 20 22 23 ... 30 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,091 секунд. Запросов: 20.