Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
17 Август 2025, 16:37:17
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: С Днём Победы!
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #888205

Страниц  : 1 ... 19 20 22 23 ... 30 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: С Днём Победы!  (Прочитано 73761 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #600 : 07 Сентябрь 2007, 15:39:00 »

Нядоўга аднак-жа давялося чакаць на ворага. Вялікая вёска Жаўткі, куды мы паслалі 250 чалавек БКА, знаходзілася ля вялікага лесу 4 км на ўсход ад Вялейкі. Яна была першым аб'ектам нападу. На пяты дзень пасьля прыбыцьця туды жаўнераў БКА, ноччу, ціха, з трох бакоў да вёскі пачалі падыходзіць партызаны. Нашыя вартаўнікі паднялі алярм. За пяць хвілінаў наш батальён заняў абаронныя пазыцыі. Перастрэлка з бандамі трывала паўтары гадзіны. Быў заалярмаваны й гарнізон Вялейкі. Але пакуль надыйшла стуль дапамога, жаўнеры Жаўткоў пайшлі самі ў атаку на ворага. Савецкія бандыты ўцякалі як зайцы, пакідаючы забітых і параненых. Нашыя страты — адзін жаўнер цяжка ранены, адзін лёгка. Спаленае адно гумно.

У часе самаабароны ў Жаўткох ды прагнаньня бандаў, прыбыў туды з успамагальным аддзелам мой намесьнік Бабіч, які пахваліў жаўнераў і камандзіраў за ўдачны першы баявы хрост, ды перадаў запасы амуніцыі.

He прайшло двух тыдняў, як у намесьніцтве ізноў трывога — партызаны атакуюць Даўгінава. Мы паднялі ў нашым гарнізоне алярм. Тымчасам бальшавіцкія банды, у сіле прыблізна 500 чалавек, заатакавалі Даўгінава з паўдня й захаду. Камандант тамашняга гарнізону, кап. Касацкі, адну роту выслаў паціху на тылы ворага. Перастрэлка тады ўзьнялася амаль пры самых казармах БКА. Хутка аднак-жа бандыты зразумелі, што яны ў мяшку, дык ірванулі ходу. На полі бою пакінулі трох, раненых панясьлі з сабой. Нашыя жаўнеры здабылі ручны аўтамат і 20 стрэльбаў. На нашым баку было двух параненых.

Трэйці напад бальшавіцкіх бандаў быў накіраваны на вёску Палачаны за Маладэчнам. У гэтай, паложанай у лясох, вёсцы знаходзілася 100 нямецкіх ахоўнікаў і 300 чалавек беларускам Самааховы. Напад быў цяжкі дзеля магутнага злучэньня партызанаў. Але хуткі налёт жаўнераў БКА з Маладэчна спрычыніўся да таго, што бальшавіцкі наступ заламаўся ды вораг быў змушаны ўцякаць у лясы, пакідаючы шмат забітых і раненых.

Чарговая атака бальшавіцкае партызаншчыны была накіраваная на Гарадок ля Маладэчна. На алярм мы выслалі роту жаўнераў БКА зь вёскі Жаўткі пад камандай пар. Максімовіча. Напад быў адбіты й Гарадок заставаўся ў супакоі аж да нашага й нямецкага адыходу.

У дыскусіі на нарадзе нашых вайскоўцаў выявілася, што партызаны ня здольныя ісьці ў атаку супроць нашых вайсковых адзінак. Яны займаліся толькі нападамі на мірнае жыхарства. Найлепшая супроць іх тактыка — абставіць узброенымі адзінкамі лясныя масывы ды палюдзку прыймаць іхных уцекачоў, бо Масква не давала ім еміны, адзежы, лекаў, загадвала ўсё грабіць у сялян ды займацца сабатажамі. Пагоня за партызанамі ў лясы не аплачвалася, бо першымі заўсёды ўцякалі добра адкормленыя камуністы ды іхныя каханкі, у палон-жа даставалася пераважна зьняволенае імі мясцовае жыхарства. Самі партызаны пазьней пацьвердзілі, што гэткая тактыка была для іх найбольш дэструкцыйнай.
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
Страниц  : 1 ... 19 20 22 23 ... 30 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,093 секунд. Запросов: 20.