Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
17 Август 2025, 00:11:30
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: С Днём Победы!
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #888199

Страниц  : 1 ... 19 20 22 23 ... 30 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: С Днём Победы!  (Прочитано 73725 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #600 : 07 Сентябрь 2007, 15:36:33 »

Аьаронныя вёскі:

Напачатку гэта давала некаторы вынік, але з ростам партызаншчыны, што была кіраваная адмысловым бальшавіцкім штабам пры галоўнай кватэры Сталіна ды пад начальствам Панамарэнкі, пры вялікіх ськідах парашутыстых ды вайсковага матар'ялу, абаронныя вёскі ня былі ў сілах бараніцца ад лепш узброенага ды вялікага лікам ворага. Цяпер яны сталі адно правакацыяй для нішчэньня бальшавіцкімі бандамі беларускага жыхарства.

У сувязі з гэтым, Р.Астроўскі, як прэзыдэнт БЦР, 25.5.1944 году зьвярнуўся да генэральнага камісара Беларусі з гэткім мэмар'ялам:

Высокапаважаны Генэральны Камісар Беларусі!

Будучы ў Слуцку, я даведаўся, што тамашнія "Узброеныя вёскі" ня могуць выканаць свайго заданьня, бо іх узбраеньне, колькі вінтовак, ня можа даць адпору добра ўзброеным партызанскім савецкім аддзелам, кіраваным камандзірамі-спэцыялістамі, ськінутымі на парашутах. У выніку, гінуць ня толькі добраахвотнікі, якія пробуюць супроцьстаўляцца, але й іх сем'і. Таму ветліва прашу Вас, сп. Генэрал, спыніць акцыю абаронных вёсак, а я дам загад па лініі БЦР і БКА, каб у загрожаныя партызанамі вёскі Акруговы Камандзір БКА Слуцкае Акругі, у паразуменьні з Гэбітскамісарам, выслаў адпаведна ўзброеныя адцзелы БКА.

Р.Астроўскі


I гэтак абаронныя вёскі ня толькі ў Случчыне, але й у іншых раёнах былі зьліквідаваныя, каб, пры немагчымасьці самаабароны, не правакаваць іх на напады партызанскіх бандаў.

Ды былі й абаронныя вёскі-цьвярдыні, якія мужна бараніліся ад нападаў бальшавіцкіх бандаў. Вось, нейдзе ў палове травеня 1944 году, камандант нямецкай паліцыі ў Вялейцы Вэнцэль зьвярнуўся да мяне, ці я не хацеў-бы заўтра зраньня наведаць абаронную вёску Касьцяневічы, якая ў Вялейскай акрузе была наўзорнаю.

Назаўтра раніцай нашая маторная калёна ў сіле 30 беларускіх паліцыянтаў рушыла ў намечаную вёску. Спыніліся мы ў хаце бязьдзетных сялянаў. Наш гаспадар з сьлязьмі ў вачох апавядаў, як бальшавікі, заняўшы Заходнюю Беларусь, прызналі яго "кулаком", хоць ён цэлае сваё жыцьцё сам працаваў на сваёй зямлі бязь ніякае наемнае сілы й нікога не "эксплёатаваў". Пазабіралі яму каровы й коні, а сам ён стаяў на сьпіску ў Сібір.

Зьведалі мы пасьля акружаную баёвымі бункерамі абаронную веску. Пасярэдзіне быў зроблены аграмадны крыты схоў для жывёлы, куды нанач заганялі кароў — каля 150 галоў, — каб банды не маглі іх схапіць. У бункерах была сталая абаронная служба, нанач узмоцненая. Апрача гэтага ўдзень патрулі самааховы кантралявалі прастору вёскі радыюсам у тры кілямэтры. Баявая сіла вёскі выстраілася, на нашае прывітаньне, у рады. Было каля 85 чалавек. Я з гэбітскамісарам і начальнікам паліцыі Вэнцэлем прывіталіся з камандуючымі гэтае цьвярдыні, перайшлі перад выстраенымі абаронцамі, зь некаторымі гаварылі. Дух у людзей быў бадзёры, але яны прасілі прыслаць больш паліцыі й жаўнераў, а таксама зброі, амуніцыі й іншага выснашчэньня, ды асабліва цяжкой зброі, бо партызаны такую маюць, — кулямёты, лятучыя міны, мортыры. Прасілі таксама, каб прыслалі ім у вёску беларускага ксяндза. Школа ў вёсцы працавала, але нехапала настаўнікаў. Моладзь была сарганізаваная ў СБМ ды прэзэнтавалася вельмі добра.
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
Страниц  : 1 ... 19 20 22 23 ... 30 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,082 секунд. Запросов: 20.