Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
17 Август 2025, 23:15:41
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: С Днём Победы!
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #888005

Страниц  : 1 ... 18 19 21 22 ... 30 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: С Днём Победы!  (Прочитано 73813 раз)
0 Пользователей и 2 Гостей смотрят эту тему.
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #570 : 07 Сентябрь 2007, 13:41:06 »

Надыходзіў дзень 25 сакавіка 1944 году, 26-я ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларусі. На гэты тэрмін БКА мела скласьці жаўнерскую прысягу на вернасьць свайму народу. У аддзеле БКА кіпела падрыхтоўчая праца, рыхтавалася й адміністрацыя, школа, моладзь. Гэта-ж першы раз у гісторыі 25 Сакавік, угодкі Беларускае Народнае Рэспублікі, мае быць адсьвяткаваны ў дзяржаўным размаху па ўсёй Беларусі, з нацыянальнымі сьцягамі, аркестрамі, дэманстрацыямі, масавымі мітынгамі, дэфілядамі. А тут яшчэ ўдзел беларускага войска, БКА, ды яго ўрачыстая прысяга.

У гэты дзень Вялейка прыбралася як красуня ў беларускія сьцягі. Натоўпы народу абляглі беларускія сьвятыні. У абедзьвюх праваслаўных цэрквах адпраўляецца сьвятая літургія за беларускі народ. Стаяць рады жаўнераў, моладзі СБМ, школьная моладзь, ціснуцца людзі. Гучаць беларускія казані, настрой узвышаны, патрыятычны, як ніколі. Поўны народам і каталіцкі касьцёл, і там адпраўляецца ўрачыстая імша за Беларусь.

A 12 гадзіне ў мясцовым парку пачынаецца другі пункт праграмы.Тут мае быць ПРЫСЯГА БКА. Па адным баку парку стаяць калёны БКА, па другім — школьная моладзь усіх мясцовых школаў, чало парку замыкае СБМ — дружыны юнакоў і юначак пад камандай акруговага кіраўніка Сеньніка. Пасярэдзіне — аркестра, навокала — масы народу.

I вось на сярэдзіну чатыракутніка выходзяць прадстаўнікі ўладаў: гэбітскамісар і я, як намесьнік БЦР, за намі Гравэ й мой заступнік Бабіч, і гэтак далей парамі — адзін Немец, адзін Беларус, разам 15 параў. Аркестра іграе марш. Калі прадстаўнікі ўладаў сталі на фроньце, камандуючы капітан Шмацін даў загад:

— Зважай!

I, падайшоўшы да мяне, рапартаваў:

— Спадару намесьніку! Тры тысячы жаўнераў Беларускай Краёвай Абароны гатовыя да прысягі!

— Дзякую! — адказаў я ды прыклаў руку да шапкі. Немцы таксама засалютавалі. Аркестра грымнула "Пагоню". Я ўзыйшоў на трыбуну. Дасьмерці не забуду гэтага відовішча ды майго ўсхваляваньня. Перада мной тысячы народу, моладзі, нашага войска. Народ доўга на прывітаньне пляскаў у далоні. Тады я ў мікрафон мясцовай радыясеткі сказаў гэткую прамову:

Дарагія Браты й Сёстры!

Прайшло 150 гадоў ад часу, калі нашыя дзяцюкі паступаючы ў рады сваіх збройных сілаў складалі прысягу на вернасьць свайму народу, на гатовасьць абароны свае Бацькаўшчыны. Масква тады, як і сяньня, наступала на наш край і на нашую дзяржаву, Вялікае Княства Літоўскае, мардавала, паланіла народ, рабавала ўсе багацьці. Масква тады, як і сяньня, — мела сваіх саюзьнікаў. Наш народ, тады разам з польскім, пад правадырствам слаўнага Тадэвуша Касьцюшкі, які апрача шляхты вёў за сабой і просты народ, ня здолеў тады абараніцца ад гордаў ворага. Мы тады згубілі сваю дзяржаву й сваю незалежнасьць. Масква запанавала над намі й як ненасытны дзікі зьвер, губіла наш народ, нашую культуру, нашую веру, нашую мову, нашыя багацьці. Нашыя людзі сваімі косьцьмі пакрылі Сібір ды іншыя далёкія прасторы Маскоўскай імпэрыі.

Але народ ніколі не заламаўся, не скарыўся драпежнаму ворагу. Ён шукаў падтрыманьня й надзеі ў народаў Захаду, падпольна каваў зброю, у паўстаньнях і рэвалюцыях пробаваў ськінуць маскоўскае ярмо. Усё мінулае стагодзьдзе было нясупынным цягам паўстаньняў, бунтаў, змоваў супроць ненавіснае Масквы.

Вялікі правадыр паўстаньня 1863—64 году, Кастусь Каліноўскі, гэтак заклікаў да збройнага чыну свой народ:

"Ваюй, народзе, за сваё прыроднае й боскае народнае права, за сваю веру, за сваю зямлю сьвятую... Бо толькі тады ты зажывеш шчасьліва, калі над табой больш Маскаля ня будзе!" I хоць паўстаньне 1863 году не прынясло нам перамогі, хоць разам зь іншымі гэроямі зьгінуў тады й Кастусь Каліноўскі, ды народ усё-ж разбудзіўся да сьведамасьці й сілы.

Ужо ў 1905 годзе, калі маскоўская імпэрыя захісталася ў вайне зь Японіяй, жыхары нашых местаў, мястэчак і сёлаў, пад правадырствам пасьлядоўнікаў Каліноўскага пачалі вялізную ахвярную працу для падрыхтовы адваёвы свае самастойнасьці й свае сувэрэннасьці. Калі-ж пазьней, у Першую Сусьветную вайну, маскоўская турма народаў лопнула, і беларускі народ узьняўся да адбудовы свае дзяржаўнасьці.

У сьнежані 1917 году да Менску зьехалася больш 1800 народных прадстаўнікоў, што былі выбраныя па сёлах, паветах, мястэчках, местах, губэрнях, па беларускіх вайсковых злучэньнях ды нацыянальных арганізацыях, як правамоцныя дэлегаты на УСЕБЕЛАРУСКІ КАНГРЭС, які воляю ўсяго народу ўстанавіў вехі нашае дзяржаўнае самастойнасьці ды заклаў асновы канстытуцыі дэмакратычнага ладу ў Беларусі.

Усебеларускі Кангрэс ня прызнаў улады над беларускім народам чырвоных маскоўскіх узурпатараў, Леніна й Сталіна, ды іхнай бандыцкай шайкі. Чырвоныя агрэсары тады загадалі сваёй акупацыйнай арміі разагнаць Кангрэс зброяю, правадыроў яго арыштаваць.

I толькі паход нямецкае арміі ў лютым 1918 году на ўсход дапамог нашаму народу весьці далей працу над мацаваньнем свае самастойнасьці ды разбудоваю свае дзяржаўнае сувэрэннасьці. У выніку, 25 Сакавіка 1918 году ў Менску, аднагалоснаю пастановай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі была апавешчаная сувэрэннасьць Беларусі як незалежнае, вольнае дзяржавы беларускага народу.
« Последнее редактирование: 07 Сентябрь 2007, 13:51:56 от www » Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
Страниц  : 1 ... 18 19 21 22 ... 30 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,095 секунд. Запросов: 20.