А навошта нам адрозніваць? І так ўсе вядома.
Ой, не кажы! У інтэрнэт-сеціве зараз столькі сяруноў развялося, што сапраўдных патрыётаў яны практычна зацерлі на нішто. І ху із ху - ху яго ведае...
Вось, да прыкладу, Беларускі партызан з Паўлікам Шэрэментам на чале. Сапраўдныя яны патрыёты ці пластылінавыя? І яшчэ некаторыя мутныя рэсурсы - сам, пэўна, ведаеш, якія. Так што нічога не вядома - пытанні, пытанні, пытанні...
А ўявім сабе такую (барані Божа!) сітуацыю - Беларусь накрыла рэвалюцыя кшталту лібійскай ці яшчэ якой там арабска-бедуінскай. Улада ляжыць на дарозе, да яе падбягаюць "сапраўдныя" і "несапраўдныя" і пачынаюць кожны тузаць у свой бок. Шум, гам, крыкі, бойка. Як народу разабрацца - каму сваю шчаслівую будучыню уручыць, а каму хатыль намыліць? Не, шаноўны, такія рэчы трэба загадзя прадумваць, а не гуляць у гульню, калі падкідаюць у паветра на лапаце гаўно з крыкам - на каго бог пашле!
Так што, калі ты кажаш -
А навошта нам адрозніваць? І так ўсе вядома. - ты альбо прасцяк прасцяком, альбо нікчэмны агент-правакатар міжнароднага сіянізму-англасаксанізму. Адным словам - небяспечны перац з усімі выцякаючымі адсюль наступствамі.