Для тех, кто в танке: после свержения режима, если кто-то подымет лукафлаг, то получит о самих людей, окружающих его на улице. Т.е. тоже самое, если поднять советский флаг в Польше, фашистский в Германии. А ЦК это у вас. Да уж, боты все тупее.


...Тактыка агентуры па выкарыстаньні псэўдаапазыцыі добра відаць: заблытаць пазыцыю байкота да асбурду і маразму ў галовах людзей, стварыць несур'ёзныя адносіны, асьмяшыць і скампрамэтаваць, каб ніхто ні ў чым не разабраўся. Цяпер яны наладжваюць чарговы вэрхал: адны, быццам бы, за байкот, іншыя, быццам — не. Адны ідуць на выбары, а потым здымаюцца і аб'яўляюць байкот. Іншыя ідуць на выбары, але агітуюць за байкот. Адны ня йдуць на выбары, але аб'явяць байкот, калі рэжым ня зьменіць выбарчае заканадаўства. Другія наадварот йдуць на выбары, нягледзячы ні на што, каб “данесьці свае ідэі да народа”. (Якія ўжо там у іх “ідэі”?).
Увесь гэты дурдом наладжаны дзеля таго, каб людзі падумалі, што байкот — гэта чарговае прадажнае глупства псэўдаапазыцыі, купленае за чужыя грошы і, убачыўшы гэта, перасталі б сур'ёзна ўспрымаць патрэбу байкоту, каб заблыталіся ў партыях і пазыцыях ды падумалі, што альтэрнатывы Лукашэнку няма, бо хаця і бандыцкі, але ёсьць нейкі парадак.
Усё гэта будзе працягвацца да апошняга часу, а ў канцы ўсе яны дружна пойдуць выстаўляцца і галасаваць.
Пошасьць гэтай сэлекцыі неапісальная. Мне неяк патрапілі зьвесткі пра стварэньне “Говправду”, дзе сабраўся адборны смурод ад Фядуты да Процькі. Камбінатары запатрабавалі ад спонсара шаснаццаць з паловай мільёнаў даляраў. Ім далі чатыры з паловай мільёны, якія яны, запрасіўшы Ул. Някляева, на ролю вясельнага генэрала, дружна скарысталі на правакацыю псэўдавыбараў 2010 года.
Цяпер такіх грошай ім ніхто ня дасьць, бо маштабы ня тыя і патрэбы няма. Але шкода ад іх будзе (і ўжо ёсьць) не малая. Адмежаваньне ад гэтых асоб, якія пасьля расколу БНФ выкарыстоўваюць нішу “беларускай апазыцыі”, павінна быць з нашага боку пастаянным напамінкам.
Як і раней, мы арыентуемся на мэтадычную палітычна-асьветніцкую і арганізацыйную працу, якая не стварае імгненных эфэктаў, але з цягам часу дае вынікі, якія мы бачым, і ў пэрсэктыве вядзе да мэты — упадку акупацыйнага рэжыму і адраджэньня вольнай Беларусі.
Зянон Пазьняк
Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
10 чэрвеня 2012 г.